Вядру́гі ’гразкая частка дарогі’ (Сцяшк. МГ). Няясна. Магчыма, паланізм. Параўн. польск. wydrążać ’выдоўбваць’. Спачатку вядру́гі мела значэнне ’калдобіны, выбаі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́рля ’пажарышча; месца, дзе калісьці быў пажар’ (Яшкін). Магчыма, з *garьje (да *garь < *gorěti) з дыялектнай зменай ʼj > ʼl.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Насулі́ць ’надбавіць цану’ (Нас.), ’прапанаваць’ (ТС); магчыма, сюды ж насуліць на душы — ’сапсаваць настрой’ (Сл. ПЗБ). Да суліць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нашаморыцца ’нахмарыцца’ (Сл. ПЗБ). Няясна; магчыма, ад гукапераймальнага шамору параўн. шаморхацца ’шамацець’, звязанага з шамрэць ’мігцець, няясна бачыцца’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Камягі́ ’кучавыя воблакі’ (віл., Сл. паўн.-зах.), да камяк, камякі (гл.). Магчыма, пераходу к > г спрыяла экспрэсіўнасць суфікса ‑яго.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Квяту́рка ’прарэх (у штанах)’ (Шатал.). Няясна. Магчыма, да квет (гл.). Утворана з дапамогай суфікса ‑урка (Сцяцко, Афікс. наз., 182).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ке́кіліха ’тоўстая жанчына’ (Мат. Маг.). Няясна. Магчыма, да літ. kekė ’кісць, гронка, куча’ з дапамогай экспрэсіўнага суфікса (л)іха.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ахо́пам ’гасцінец, хабар’ (КЭС, лаг.). Магчыма, запазычанне з мовы ідыш, параўн. a chochem ’мудрасць, хітрасць’ (з ст.-яўр. chochmas).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ашугну́ць ’абступіць, абкружыць, агарнуць’ (КЭС, лаг.). Ад шугаць, шугнуць ’паляцець з шумам’, сюды ж, магчыма, шунуць ’наляцець, наскочыць’ (Жд.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Мяшкорыць, мешкорыць, мешколіць ’калашмаціць’ (ТС). Магчыма, складанае слова з мясіць і шкура ’скура’ (гл.); параўн. даць у скуру ’набіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)