дву... і двух...
Першая састаўная частка складаных слоў; абазначае: а) які мае дзве адзінкі таго, што паказана ў другой частцы, напрыклад: двухбаковы, двукоссе; б) які складаецца з дзвюх адзінак або мерай у дзве якія‑н. адзінкі, напрыклад: двухактовы, двухгадзінны, двухлітровы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзяржа́нне, ‑я, н.
Ручка якой‑н. прылады (лапаты, малатка, нажа і пад.). З дальняга кутка.. выйшла кабета, з дзеркачом на доўгім дзяржанні ў адной руцэ і бляшаным шуфлікам — у другой. Дуброўскі. — Міша Расолька зламаў дзяржанне матыкі і не працуе. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заві́ўка, ‑і, ДМ ‑віўцы; Р мн. ‑вівак; ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. завіваць — завіць і завівацца — завіцца. Стрыжка і завіўка валасоў.
2. Прычоска ў выглядзе завітых валасоў. Кароткая завіўка замест кос як бы падменьвала ранейшую Касю нейкай другой. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інтэрве́нцыя, ‑і, ж.
Умяшанне, звычайна ўзброенае, адной дзяржавы ва ўнутраныя справы другой дзяржавы. Замежная ваенная інтэрвенцыя. Прамая інтэрвенцыя. □ Гісторыя грамадзянскай вайны, гісторыя шмат якіх інтэрвенцый супроць Краіны Саветаў даводзіць .. [Нявіднаму], што перамога будзе на баку бальшавікоў і на гэты раз. Колас.
[Лац. interventio.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разблы́тацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Развязацца, расплесціся, разматацца. Вузел разблытаўся. □ [Тышкевіч] паварушыў адной нагой, другой, адчуў, што вяроўка зусім разблыталася. Асіпенка.
2. перан. Разм. Стаць ясным, зразумелым. Справа разблыталася. □ Здавалася, што варта .. [Віктару] толькі ўхапіць .. [думку] за няўлоўную нітку, клубочак разблытаецца. Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
утамі́цца, утамлюся, утомішся, утоміцца; зак.
Адчуць утомленасць; стаміцца, змарыцца. — Утаміўся ты? — спытаў Васіль. — На другой змене цяжэй працаваць. — Не, — адказаў Піліп.. Трошкі рукі ў плячах чутны, а больш нічога. Кулакоўскі. Вывезлі гною ў гэты дзень дзяўчаты мала. А ўтаміліся добра... Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Берало́з ’ракіта, Salix fragilis L.’ (Яшкін). Назвы для Salix часта маюць у другой частцы *‑loza, *‑loz. Параўн. бел. вербалоз, укр. верболіз, верболоз, верболоза, краснолоз, чернолоза, чорнолоз і г. д. Мяркуем, што бел. берало́з — гэта скажонае вербалоз (вербало́з > *бервалоз > берало́з), у якім адбыліся метатэзы зычных.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ку́зарэб ’чарапок, скручаны з бяросты’ (З нар. сл.). Відаць, складанае слова, першая аснова якога ўзыходзіць да кузаў 2 (гл.). Адносна другой асновы можна выказаць здагадку аб яе паходжанні ад грэбці (гл.). Тады ў рэканструяваны выглядзе разглядаемая форма мела б наступны від: *куза(ва)‑грэб.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адмежава́ць сов., прям., перен. отмежева́ть; (произвести разграничение — ещё) отграни́чить;
а. зяме́льны ўча́стак — отмежева́ть земе́льный уча́сток;
а. адну́ з’я́ву ад друго́й — отмежева́ть (отграни́чить) одно́ явле́ние от друго́го
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пераба́віць I сов., разг. (лишнее) переда́ть
пераба́віць II сов., разг.
1. перепра́вить;
п. на другі́ бе́раг — перапра́вить на друго́й бе́рег;
2. (в другое место) перетащи́ть, передви́нуть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)