Гада́ць ’гаварыць, расказваць’ (Нас.), га́даць ’пляткарыць’ (КЭС). Рус. дыял. (смал.) гада́ть ’гаварыць’, укр. дыял. (лем.) гада́ти ’гаварыць, размаўляць’ (гл. Рудніцкі, 522, 781). Запазычанне з польск. gadać ’тс’ (а гэта да прасл. *gadati, гл. Слаўскі, 247–248). Толькі ў польск. мове, калі не лічыць славен. дыял. gadati ’балбатаць, плявузгае’, слав. *gadati атрымала значэнне ’размаўляць, гаварыць’ (з XV ст.). Можна ставіць пытанне: ці бел. гада́ны ’гавораны, казаны’ (Нас.), якое Насовіч (там жа) выводзіць ад гада́ць, не адлюстроўвае непасрэдна польск. gadany (ад gadać)?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Райдо́ліць ’гаварыць недарэчнае’, ’гаварыць лухту, бязглуздзіцу’ (Сл. ПЗБ), рэ́йдаць ’тс’ (Сл. ПЗБ; шчуч., Нар. сл.): баба рэйдае (Сл. ПЗБ). Параўн. укр. райдати ’пляткарыць’, польск. экспр. rajdać ’доўга размаўляць з добра знаёмым, пляткарыць’, польск. жарт. rajdać ’раіць’. Курцова выводзіць польскія формы, якія могуць мець сувязь з адпаведнымі ўкраінскімі, з ням. reden ’гаварыць, размаўляць’ (Курцова, Polszczyzna, 223). Гл. рэйдаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Піры́ндзіць ’гаварыць абы-што’ (карэліц., Сцяшк. Сл.: Скарбы), ’нагаворваць на каго-небудзь’, ’вельмі тонка прасці’ (навагр., ЖНС). Відаць, звязана з прасл. *рьгёІі ’сварыцца’, узмоцненага экспрэсіўиым інфіксам -/W-, параўн. трындіііц? ’гаварыць пустое’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Выба́іваць ’выгаворваць, папракаць’ (Нас.). Гл. ба́яць ’гаварыць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Галда́ць ’невыразна гаварыць’ (Шат.). Гл. галда́ ’галас’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ге́рдаць ’гаварыць невыразна’ (Жд. 2). Гл. гірда́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Базі́каць ’гаварыць тое-сёе; плясці глупства, пустасловіць’ (Нас.), базы́каць ’гаварыць абы-што’ (Бяльк.). Слова не вельмі яснага паходжання. Параўн. рус. дыял. базли́ть, базла́нить, база́нить ’крычаць’, бази́кать, базю́кать ’плявузгаць, гаварыць і г. д.’, укр. базі́кати ’плявузгаць’, базувать ’гаварыць’, ба́зі ’гутарка, базіканне’. Версій вельмі многа (агляд гл. Фасмер, 1, 106, параўн. і Бернекер, 47), але найбольш верагоднае, відаць, гукапераймальнае паходжанне гэтых слоў, як і грэч. βάζω ’базікаю, гавару’ (аб грэч. слове. гл. Фрыск, 1, 206–208, таксама Покарны, 91–92). З базі́каць, магчыма, звязана і базла́ць ’моцна крычаць’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
грандыёзна,
1. Прысл. да грандыёзны.
2. у знач. вык. Пра веліч, значнасць, важнасць чаго‑н. Пра гэты завод проста цяжка гаварыць, да таго грандыёзна ўсё тое, што мы бачылі. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абсмяя́ць, ‑смяю, ‑смяеш, ‑смяе; ‑смяём, ‑смеяце; зак., каго-што.
Паказаць што‑н. (прывычку, учынак, рысу характару, манеру гаварыць і пад.) у смешным выглядзе; высмеяць. Мы абсмяялі свайго сябрука: — Хвалько! Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вя́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. Падаваць час ад часу слабы голас. Каты.. церліся каля гаспадарскіх ног і па-блазенску дакучліва вякалі. Брыль.
2. Гаварыць пустое, не вартае ўвагі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)