Трамбо́н ’духавы медны музычны інструмент’ (ТСБМ). Праз польскую ці рускую мовы з італ. tromboneвялікая труба’, якое ад tromba ’труба’ (Фасмер, 4, 105; Голуб-Ліер, 490; ЕСУМ, 5, 647).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ва́ленка ’цёплая хустка’ (ДАБМ, 946; Сцяшк. МГ), валёнка ’цёплая шапка’ (Некр., КЭС, Жд.) > ва́лянкавялікая хустка на плечы’ (Янк. II). Суфіксальныя ўтварэнні ад валены < валіць2. Параўн. Рудніцкі, 1, 301.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Караб’явялікая лубяная каробка’ (Янк. I). Архаічная форма з суфіксам ‑bja, якая працягвае імёны ж. р. на L Параўн. ст.-слав. крабий, серб.-харв. крабца, ст.-польск. krobia, рус. коробья.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пелямі́ца (пелемі́ца) ’вялікая хустка’ (ТС). З ⁺пеленіца (распадабненне н > м), параўн. чэш. plena ’хустка’, ст.-рус. пеленица ’пялёнка’ (з 1466 г.) < пелена ’пакрывала’, ст.-слав. пелена ’тс’. Гл. пе́лена, пялёнка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вуліца / невялікая, вузкая: завулак, правулак / вялікая, шырокая: праспект / з прысадамі пасярэдзіне: бульвар

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

ламі́на, ‑ы, ж.

1. Доўгі сухі прут, сухая галіна дрэва; палка. Сцебануць каня ламінаю.

2. Разм. пагард. Вялікая, нязграбная, малапрыгодная рэч. // перан. Высокі, грузны, няспрытны чалавек. [Мароз:] — Нікчэмны ты нейкі, маленькі. Не па росту. Па росту — ламіна добрая, а вот па думках — маленькі. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

марэ́на 1, ‑ы, ж.

Вялікая колькасць абломкаў парод, якая ўтвараецца ад перамяшчэння ледніка.

[Фр. moraine.]

марэ́на 2, ‑ы, ж.

Травяністая паўкустовая ці кустовая расліна сямейства марэнавых з жоўтымі кветкамі і тоўстым коранем, з якога атрымліваюць чырвоную фарбу. // Корань гэтай расліны, які выкарыстоўваецца ў якасці фарбавальніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

міф, ‑а, м.

1. Старажытнае народнае паданне аб паходжанні свету і з’яў прыроды з фантастычнымі вобразамі багоў і легендарных герояў. Антычныя міфы.

2. перан. Нешта фантастычнае, неверагоднае; вымысел. Вялікая бітва пад Масквой у 1941 годзе развеяла міф аб непераможнасці гітлераўскіх войск. «Беларусь».

[Ад грэч. mýthos — паданне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыкархну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Разм. Заснуць на кароткі час; задрамаць. Вялікая слабасць, стома разлівалася па ўсяму целу — от бы сесці пад куст.. прыкархнуць на хваёвым вецці. Лынькоў. [Амеля:] — Пакуль бабы раніцай папрыходзяць лён церці, то прыкархнеш у цяпле гадзіну каторую. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сці́жма, ‑ы, ж.

Разм. Вялікая колькасць, мноства каго‑, чаго‑н. Сціжма народу. □ Уся зямля, .. здавалася, імкліва падымалася ўгору, насустрач застыглай у паветры сціжме срабрыстага пуху. Паслядовіч. Аднаго жыта па кілаграму на працадзень. Было б, можа, і больш. Але ж статку сціжма. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)