Мы́шкапад пахай’ (пух., стаўбц., КЭС), рус. мышка, под мы́шкой, польск. myszka, в.-луж. myška, чэш. myška, славен. mȋška, серб.-харв. ми̏шка, балг. мишка. Калька з лац. mūsculus ’мышка’ (Фасмер, 3, 27; Бязлай, 2, 185).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасалюбава́цца ’палюбавацца’ (паст., Сл. ПЗБ). Да любавацца < любіць (гл.). Устаўка ‑са‑, якая, відаць, з ‑ся‑, ужыта тут накшталт (ці пад уплывам) літ. поўнага варыянта зваротнага фарманта ‑si‑ ў прэфіксальных дзеясловах, напр., pa‑ simyliti ’цешыцца каханнем’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пачасту́нак ’частаванне’, ’тое, чым частуюць’ (ТСБМ). З польск. poczęstunek ’тс’, якое да czestowac < cześć ’гонар’ (параўн. рус. честовать ’ушаноўваць’), але ўжо ў XV ст. cze‑ змянілася ў czę‑ пад уплывам część (Патабня, РФВ, 3, 181).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перабушма́чванне (пірібушма́чывыньня) ’пусты пераказ’ (Юрч. СНЛ). Да пера- (гл.) і ⁺бушма́чыць — экспрэсіўнага ўтварэння з суф. ‑ма(к/ч), магчыма, першапачаткова ў выразе бушма бушаваць, як крычма крычаць, лежма ляжаць і пад., тады да бушава́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пэ́лах ’сполах’ (Жд. 1). Ад полах (гл.), варыянт слова з пераходам о > э пад націскам, параўн. потрахііпэтрахі (гл.); параўн. таксама чаргаванне галосных у крык//крок//крэч ’крык’, якому Асоўскі (Stud. slawist., 159) прыпісвае праславянскі характар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пэ́рхаль ’мядовая раса’ (астрав., ЛА, 1), пэрхель ’падзь’ (астрав., Сл. ПЗБ). Відаць, звязана з перхаць ’кашляць’ (карэліц., Жыв. НС), што ўзыходзіць да імітатыўнага Трухай, гл. пырхаць, пу́рхаць, перхаць і пад., параўн. польск. pierzch ’луска, пыл’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пярэ́спа ’каса, мыс; насыпная дарога праз балота’ (Стан.); параўн. укр. пере́спа ’пярэсып, земляны насып’, польск. przespa ’нешта перасыпанае’, балг. пре́спа ’сумёт’, макед. преспа ’тс’. Вытворнае ад сы́паць, з іншай прыстаўкай гл. вы́спа, на́спа і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скацу́к ‘блыха’ (Сцяшк.; карэліц., Шатал., ЛА, 1). Да скака́ць, скочыць з суф. ‑ук, які ўтварае назвы жывых істот паводле ўласцівага ім дзеяння (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 78); ‑ц‑, відаць, экспрэсіўнага паходжання або пад уплывам пацук.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Стагно́ту, стогно́ту прысл. ‘дзе там; чорта з два’ (Клім.). Укр. палес. стогно́ту ‘тс’. Няясна. Магчыма, эліпс выразу стогноту табе, дзе стогнота да стагнаць (гл.). Параўн. адна трасца ‘ўсё адно’, трасца на яго галаву і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́хкаць ’стукаць’, ’страляць (пра аўтаматычную зброю)’; ’пульсаваць, моцна біцца (пра сэрца)’, ’пра шум (у галаве, вушах і пад.)’ (ТСБМ), ’моцна біцца (пра сэрца)’ (навагр., З нар. сл.). Укр. та́хкати ’стукаць’. Гукапераймальнага паходжання, гл. тах, татах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)