ту́пкі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Цвёрды, не вязкі грунт. Тупкае дно ракі. // Добра ўбіты, утаптаны. Акаваныя колы адразу паехалі па тупкай сцежцы — загрукаталі раптам на ўвесь завулак. Чыгрынаў. [Малы:] — Дарога тут тупкая, дык далей пойдзеце адны. Бажко. / у перан. ужыв. Чужыя сцежкі ўсе, напэўна, тупкія. Камейша.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэ́ндэр, ‑а, м.
1. Счэплены з паравозам спецыяльны вагон, дзе знаходзяцца запасы вугалю і вады. [Чмаруцька:] — У мае часы і вугалю было малавата, паравозы хадзілі на дрывах. Пакуль накладзеш тэндэр, дык рукі аж смыляць ад гэтых плах. Лынькоў.
2. Невялікае аднамачтавае паруснае судна з косымі парусамі.
[Англ. tender.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адмясі́ць, ‑мяшу, ‑месіш, ‑месіць; зак., што.
1. Скончыць мясіць. — Перамог ты, сынок, свайго настаўніка, падкасіў. Адмясіў я ўжо сваю гліну, адмясіў... Бялевіч.
2. Разм. Набіць, надаваць. Адмясіць бакі.
3. Разм. Прайсці, месячы нагамі. [Мешкяліс:] — Паспрабуй такую даль адмясіць, дык ні за што і ўзяцца не захочаш. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ацерабі́цца, ацераблюся, ацярэбішся, ацярэбіцца; зак.
1. Вызваліцца ад чаго‑н., што насела на адзенне; атрэсціся. [Ермаліцкі] ацерабіўся ад саломы, забраў свой куфэрак і моўчкі пасунуўся да форткі. Грахоўскі.
2. Разм. Пазбавіцца чаго‑н., адчапіцца ад каго‑, чаго‑н. Яшчэ хто .. паедзе, дык ад людскіх языкоў не ацярэбішся. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
амплуа́, нескл., н.
Пэўнае характэрнае кола роляў, якія выконваюцца акцёрам. Часта пішуць і кажуць, што роля Самахвальскага стаіць убаку, асобна, у маёй творчасці, што яна нібыта не ў маім амплуа. Сяргейчык. // перан. Круг заняткаў каго‑н. [Смірын:] — Дык якое ж ваша амплуа: артапедыя ці судова-медыцынская экспертыза? Алешка.
[Фр. emploi — ужыванне, роля.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абэ́лтух, ‑а, м.
Абл. лаянк. Неразумны, някемлівы чалавек. [Кандрат:] — А як гэта можна, каб такое дзіцё ішло на вайну?.. Вось яно па віне такіх абэлтухаў, як я, суткі пратырчала на дзераве. Кулакоўскі. [Мартыневіч:] — А па мне дык задавіўся б ён [Халуста] са сваёй малатарняй... [Лявон:] — Бо ты дурны абэлтух! Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
малаці́цца, ‑лоціцца; незак.
1. Падвяргацца, паддавацца абмалочванню. Сухое жыта добра малоціцца. □ [Сазон:] — Каб, далібог, гэткія ўсе былі [як Аўдоля], дык у мяне ў брыгадзе, як той кажа, само б і насілася б, і сушылася б, і жалася б, і малацілася б. Ермаловіч.
2. Зал. да малаціць (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наара́ць, ‑ару, ‑арэш, ‑арэ; зак.
1. чаго і без дап. Узараць нейкую колькасць зямлі. [Іван Пятровіч:] — Пакуль гэта .. [яравое] паспее, дык пад азіміну вунь колькі наараць можна. Пальчэўскі.
2. што. Разм. Узняць араннем. Завішнюк успомніў, што гэта града, колішняя пагранічная града, якую нааралі ў лонаўскіх лясах у дваццатым годзе. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лі́тасцівы і літасці́вы, ‑ая, ‑ае.
Схільны да літасці; спачувальны, спагадлівы. Літасцівае сэрца. □ Жыццё ўсяму навучыць: Ад шчасця да бяды — Адзін, як кажуць, крок, І ад яе мы не застрахаваны... Дык ад гаротніка не адварочвайся убок, Будзь літасцівы, чалавечны і гуманны! Валасевіч.
•••
Божа (божачка) літасцівы! гл. бог.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недае́сці, ‑ем, ‑ясі, ‑есць; ‑ядзім, ‑ясце, ‑ядуць; пр. недаеў, ‑ела; заг. недаеш; зак.
Паесці недастаткова, не дасыта. — Калі чалавек паставіў сабе вялікую мэту, дык ён дзеля яе недаспіць, недаесць, вытрымае ўсё... Паслядовіч. Хутка.. [Міхаль] пачаў ездзіць у Маскву, Ленінград.. А ведама ж — дарога: і недаясі, і недаспіш. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)