падвя́лы, ‑ая, ‑ае.

Які падвяў. Падвялае лісце. □ Пахла разагрэтаю за дзень жывіцаю, падвялым сенам і травою, грыбамі. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палітасве́та, ‑ы, ДМ ‑еце, ж.

Палітычная асвета; масавая палітыка-выхаваўчая і агульнаадукацыйная работа сярод дарослага насельніцтва. Дзень палітасветы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памізарне́лы, ‑ая, ‑ае.

Які зрабіўся мізэрным; схуднелы. На сёмы дзень Цыпрук вярнуўся дахаты. Ён быў памізарнелы і пастарэў. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пя́тніца, ‑ы, ж.

Пяты дзень тыдня.

•••

Сем пятніц на тыдні у каго — пра таго, хто часта мяняе свае рашэнні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самавыяўле́нчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да самавыяўлення. Паэты.. дзень пры дні пісалі адны самавыяўленчыя вершы і санеты. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спалаве́лы, ‑ая, ‑ае.

Які набыў палавы ​2 колер. Міця нібы бачыць разліў спалавелага жыта, блакіт неба, сонечны дзень. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тхло, ‑а, н.

Разм. Тхліна. Дзень нарадзіўся. Сонца ўзышло. Дыміўся ў росах стэп; з сырых балот Цягнула тхлом. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шмараво́з, ‑а, м.

Разм. лаянк. Неахайны чалавек; мурза. [Франуся:] — Цэлы дзень то абмывай іх [дзяцей], то латай адзежу. Такія шмаравозы! Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забре́зжить сов.

1. пача́ць світа́ць, пача́ць днець, пача́ць разві́днівацца, пача́ць займа́цца на дзень;

2. (засветиться) засвяці́цца; (замерцать) замігце́ць; см. бре́зжить.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

приго́жий

1. обл., нар.-поэт. прыго́жы;

приго́жий челове́к прыго́жы чалаве́к;

2. (погожий) разг. паго́дны, паго́длівы;

приго́жий день паго́дны (паго́длівы) дзень.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)