пастры́гчы, -рыгу́, -рыжэ́ш, -рыжэ́; -рыжо́м, -рыжаце́, -рыгу́ць; -ры́г, -ла; -рыжы́; -ры́жаны; зак.

1. каго-што. Падраўняць, падрэзаць ці абрэзаць валасы, воўну (нажніцамі, машынкай).

П. дзіця.

П. авечку.

2. каго (што). Прыняць пострыг, стаць манахам (манашкай).

П. ў манахі.

|| незак. пастрыга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 2 знач.).

|| наз. пастрыжэ́нне, -я, н. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

берэ́т, ‑а, М ‑рэце, м.

Круглы, звычайна мяккі без казырка мужчынскі і жаночы галаўны ўбор. На чалавеку быў матроскі нацельнік, з-пад сіняга берэта выбіваліся чорныя кучаравыя валасы. Бяганская.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абку́раны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад абкурыць.

2. у знач. прым. Які зрудзеў, счарнеў ад дыму. [Вусы] былі не сівыя, як валасы і бровы, а рудыя, абкураныя. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жарсткава́ты, ‑ая, ‑ае.

Крыху жорсткі (у 1, 3, 4 і 5 знач.). Жарсткаваты характар. □ Жарсткаватыя валасы [Рудчанкі] былі зачэсаны назад, і таму вялікі і пукаты лоб здаваўся вельмі высокім. Сіўцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

і́нець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Пакрывацца інеем. Людзі настаўлялі каўняры, хуталіся ў хусткі. Ад дыхання з рота ішла пара, і каўняры, хусткі інелі, інелі валасы, інелі бровы, вейкі. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ку́чары, ‑аў; адз. няма.

Разм. Кучаравыя або завітыя валасы. Маладая жанчына з прыгожым тварам, з белакурымі кучарамі, крыху напушчанымі на шыракаваты лоб, нечым прывабіла не старога яшчэ палкоўніка. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ружо́віцца, ружоўлюся, ружовішся, ружовіцца; незак.

Тое, што і ружавець. Чорныя валасы вылазілі ў яе з-пад бялюткай хусткі, твар ружовіўся. Чорны. Ужо раніцамі неба ружовілася бляскам вясковага сонца. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Весажо́р ’сузор’е ў сем зор’, вісажы́р, вісыжа́р ’сузор’е’ (Бяльк.), зах.-палес. высожа́р ’Плеяды’ (Маш., Atlas, 3); рус. кур., дан., тул., калуж. весожа́ры ’сузор’е’, дан. весожа́ры, висожа́ры ’Плеяды’, калуж. висожа́ры, урал. висожа́р ’сузор’е Вялікай Мядзведзіцы’, смал. вышеза́р ’сузор’е Малой Мядзведзіцы’. Складанае слова ад віс‑ (параўн. рус. вяц., каз. ви́сываласы’, новасіб. ’апоўзіны’) і ‑жар (усячэнне ад стожар). Гэта слова, як і роднаснае валасажа́р (гл.), узнікла ў выніку налажэння двух слоў з хісткай семантыкай, якая датычыць назваў сузор’яў і зорак; параўн. балг. власи́валасы’, ’сузор’е Цяльца’ і рус. стожары ’Плеяды’; ’Вялікая Мядзведзіца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

расчеса́ть сов.

1. расчаса́ць, мног. парасчэ́сваць;

расчеса́ть во́лосы расчаса́ць валасы́;

расчеса́ть лён расчаса́ць лён;

расчеса́ть шерсть расчаса́ць шэрсць;

2. (тело) расчу́хаць, разадра́ць, надра́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кіба́лка ’старажытны жаночы галаўны ўбор, абруч, на які накручваюцца валасы’ (Малч., ТС, Сцеп., Сержп. Грам., Нік., Шн., Маш.), ’хустка’ (ДАБМ, Серб.). Укр. кибалка ’тс’. Варыянт гибалка ’тс’ сведчыць аб магчымасці ўзводзіць гэтыя словы да дзеяслова гібаць (гл.). Семантыка тлумачыцца тым, што на ўбор або абруч накручваюцца валасы (ЕСУМ, 2, 428). Аднак існуе пераканаўчая гіпотэза аб балтыйскім паходжанні ўсходнеславянскіх слоў. Параўн. літ. kýblas ’шырокая павязка на валасах дзяўчыны’, kỹbulas ’шырокая стужка, на якую накручваюць валасы кругом галавы’. Прыняць славянскае паходжанне для гэтых слоў немагчыма (Буга, Rinkt, 3, 777). Да таго ж у адрозненне ад беларускіх, украінскіх і рускіх слоў літоўскія маюць даволі празрыстую этымалогію. Яны ўзводзяцца да kìbti ’чапляцца’, kabė́ti, kybóti ’вісець, абвісаць’, kabìnti ’абхопліваць, браць у кола’ і інш. Неабходна адзначыць, што рад украінскіх і беларускіх слоў мае форму з м (кімбалка, кимбалка), якая адпавядае форме цяперашняга часу дзеяслова kìbti (kim̃ba) (Лаўчутэ, Балтизмы, 114).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)