шпіён, ‑а, м.

Звычайна засакрэчаная асоба, якая тайна збірае або крадзе звесткі, дакументы, што складаюць дзяржаўную або ваенную тайну, з мэтай перадачы іх іншай дзяржаве. Пачалі пашырацца чуткі аб з’яўленні ў нашых тылах варожых шпіёнаў і дыверсантаў. Машара. Паміж лясоў прабіраліся да населеных пунктаў шпіёны і дыверсанты. Чорны. Сотні мільёнаў долараў асігноўваецца ўрадам ЗША на падрыўную работу супроць краін народнай дэмакратыі і СССР, на засылку ў гэтыя краіны шпіёнаў і дыверсантаў. «Звязда». // Разм. Той, хто сочыць за кім‑н., падпільноўвае каго‑н., даносіць на каго‑н. І бацька прыняў вясёлае рашэнне: павадзіць «грыбных шпіёнаў» за нос. Шамякін.

[Ням. Spion.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчу́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. Датыкацца, мацаць што‑н. з мэтай агляду, даследавання. Грыша нейкім дроцікам пачаў шчупаць верх скрыначкі... Якімовіч. А то, чаго добрага, скажуць: во, Красанок адправіў жонку на пагулянкі, а сам і карову доіць і курэй шчупае. Гроднеў. // перан. Разм. Уважліва разглядваць што‑н. Гудзілка быстра ўскідае неспакойныя вочкі, як бы шчупае Свірыдавы мыслі і стан яго душы. Колас.

2. перан. Разм. Асцярожна, незаўважна, непрыкметна старацца даведацца пра каго‑н., выведаць у каго‑н. што‑н. Доўга гаманіў Базыль ды аб усім патроху; гэтым ён шчупаў цвёрды, моцны грунт самасвядомасці. Нікановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́ўка, ‑і, ДМ яўцы; Р мн. явак; ж.

1. З’яўленне, прыход куды‑н. або прысутнасць дзе‑н. (звычайна па афіцыйнаму распараджэнню). Яўка ў суд.

2. Канспіратыўная сустрэча. Мінула гадзіна, прызначаная для яўкі, а .. [Косця] не ішоў. Новікаў. Паўлоўская мае сувязь з падполлем, атрымлівае і выконвае адказныя заданні, наладжвае яўкі, сустракаецца з іншымі падпольшчыкамі. Кудраўцаў. // Месца, памяшканне, дзе адбываецца такая сустрэча. Хведар.. быў чацвёрты чалавек у брыгадзе, .. які ведаў усе гарадскія яўкі. Шамякін. [Туравец] даў адрасы явак, сказаў умоўленыя паролі і працягнуў пашпарт і пропуск. Мележ. / Пра адрасы і іншыя звесткі аб такіх сустрэчах. [Хведар:] — Вось паролі і яўкі. Звязвайся з нашымі людзьмі. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каза́ць 1, кажу, кажаш, кажа; незак.

1. што, без дап. і са злучн. «што». Выказваць у вуснай форме якія‑н. думкі, меркаванні; расказваць, гаварыць. Казаць праўду. Не казаць ні слова. Казку казаць. □ — Што сынку, што? — са слязамі ў вачах казаў.. дзядзька Кандрат. Брыль. — Сымон Чарнюк казаў, што тут скарб захаваны, — пацвердзіў Язэпка. Бядуля. Узяўся за гуж — не кажы, што не дуж. Прыказка. // перан.; каму-чаму. Выклікаць, абуджаць у каго‑н. якія‑н. пачуцці, думкі. Па адзін бок дарогі стаялі больш елкі, але такія цёмныя і панурыя, што нічога добрага не казалі майму сэрцу. Колас.

2. безас. (у форме 3 ас. мн.). Ходзяць чуткі, пагалоскі; гавораць. І кажуць, ледзь ранак расісты Абудзіць дубровы Палесся, Да сябра свайго сувязіста Той голуб ляціць з паднябесся. Нядзведскі.

3. Абавязваць, загадваць. / у перан. ужыв. Сумленне кажа рабіць так.

4. перан. Сведчыць аб чым‑н., указваць на што‑н. Усмешка гэтая выразна казала аб тым, што Аленка нічога не мела, б, каб паганяцца за Сцёпкам. Колас. Сама [Ліда] і не чула б.., што сушыла смага, што галодная; сама не чула б, дык кажуць аб гэтым грудзі. Брыль.

•••

Добра кажаш (у знач. пабочн.) — сапраўды.

І не кажы(це)! — выражае поўную згоду з гаворачым: так, безумоўна.

Казань казаць — гаварыць павучальна і дакучліва.

Не кажы гоп, пакуль не пераскочыш — загадзя не зрабіўшы, не хваліся.

Няма чаго казаць — ужываецца для выказвання згоды, салідарнасці з кім‑н.: сапраўды, на самай справе.

Што (тут і) казаць — нічога не скажаш, няма чаго гаварыць; праўда. — Ды што тут казаць, — падтрымаў Макара Аўдзеевіча млынар. М. Ткачоў.

Што (як) ні кажы — нягледзячы ні на што, як бы там ні было.

Як кажуць; як той казаў (у знач. пабочн.) — як прынята гаварыць. Пагаварылі крыху ды асталіся, як кажуць, пры сваіх інтарэсах. Бажко. На стале будзе, як той казаў, і паранае, і варанае. Васілёнак.

каза́ць 2, кажу, кажаш, кажа; незак., што і чаго.

Разм. Паказваць. Цяпер на вуліцу і носа не кажы: будуць дражніцца. Сяргейчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уве́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. аб кім-чым, пра каго-што і з дадан. сказам. Атрымаць, сабраць звесткі пра каго‑, што‑н.; даведацца. Дарэчы, аб смерці мне прыйшлося ўведаць на наступны вечар. Даніленка. — Мама, як вы можаце так гаварыць, не ўведаўшы чалавека? — А ты глядзі мне, а то ўведаеш, ды позна будзе... Паўлаў. — Што ўведалі новае пра Паддубнага? — спытаў .. [Злобіч], заглянуўшы ў палатку начальніка штаба. М. Ткачоў. [Тодзік:] — Мой бацька .. узрадаваўся, калі ўведаў, што мы згаварыліся пажаніцца. Чорны. // Выведаць што‑н. Ушыўся [Пракапчук] у гурт людзей, каб што-небудзь пачуць пра поезд. Але нічога пэўнага не ўведаў. Сабаленка. Якой ні паказвала вясёлай сябе Сарока, пайшла назад яна, чуў Апейка, недавольная: так нічога толкам і не ўведала! Мележ. // Дазнацца. [Іванчанка:] Люба!.. Клянуся табе, мы знойдзем спосаб уведаць, дзе гэтыя дзеці. Кучар. [Уладзімір Андрэевіч:] — Пазней колькі ні спрабаваў дазнацца, як склаўся ягоны [Цярэнція] лёс, але нічога не ўведаў. Кухараў.

2. і з дадан. сказам. Набыць веды адносна чаго‑н.; пазнаць што‑н. Афіцыйная навука, ды яшчэ — семінарская,.. не магла .. даць [Адаму Ягоравічу] і дзесятай долі таго, што ён уведаў, што ўзяў ад кнігі. М. Стральцоў. За кароткі час хлапчук уведаў амаль усе гатункі яблынь, груш. Пальчэўскі. Усё, што ні стрэнецца дзеду, Уведаць яму так цікава. Колас. // Атрымаць належнае ўяўленне аб кім‑, чым‑н.; выявіць сутнасць чаго‑н. Будзе час таму-сяму навучыцца [Галі] ў старога брыгадзіра, падумаць, уведаць людзей, убачыць брыгадную гаспадарку. Ермаловіч. [Антанюк:] — Каб ты сама стала маці, То ведала б цану жыцця. Яна ведала, маці твая. І я ведаю. А ты не паспела ўведаць. Шамякін.

3. Праверыць, зведаць на ўласным вопыце; зазнаць, перажыць. А Вера ўжо адчула, уведала смак нялюбай работы. Дуброўскі. Пасля, пад націскам ворага .. [хлопец з Дона] адступаў, уведаў бяздонную горыч разгрому і палону. Брыль. // і з дадан. сказам. У форме буд. часу ўжываецца пры выказванні пагрозы. [Аня:] — Ты яшчэ ўведаеш, якая я! Карпюк.

4. каго. Убачыць каго‑н., пазнаёміцца з кім‑н. Не ўведаў Іван свайго сына, што ўжо нарадзіўся без яго... Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каса́ться несов.

1. (дотрагиваться) дакрана́цца (да каго, чаго), датыка́цца (да каго, чаго);

каса́ться руко́й стола́ дакрана́цца (датыка́цца) руко́й да стала́;

2. (затрагивать) перен. закрана́ць (каго, што);

в кни́ге а́втор каса́ется ва́жных вопро́сов у кні́зе а́ўтар закрана́е ва́жныя пыта́нні;

3. (иметь отношение) ты́чыцца, даты́чыцца, даты́чыць;

э́то меня́ не каса́ется гэ́та мяне́ не ты́чыцца (не даты́чыцца);

4. ісці́ (пра каго, што, аб кім, чым);

речь каса́ется му́зыки размо́ва (гаво́рка) ідзе́ пра му́зыку.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

несостоя́тельность ж.

1. торг., юр. (неплатёжеспособность) неплацежаздо́льнасць, -ці ж.; (банкротство) банкру́цтва, -ва ср.;

объя́вить о несостоя́тельности абвясці́ць аб банкру́цтве;

2. (незажиточность) незамо́жнасць, -ці ж.; (бедность) бе́днасць, -ці ж.;

3. перен. няслу́шнасць, -ці ж.; (неосновательность) негрунто́ўнасць, -ці ж.; (необоснованность) неўгрунтава́насць, -ці ж., неабгрунтава́насць, -ці ж.; (отсутствие оснований) беспадста́ўнасць, -ці ж.; (неубедительность) неперакана́ўчасць, -ці ж.; (нежизнеспособность) нежыццяздо́льнасць, -ці ж.; няздо́льнасць, -ці ж.;

обнару́жить несостоя́тельность вы́явіць няслу́шнасць;

несостоя́тельность кри́тики неабгрунтава́насць (беспадста́ўнасць) кры́тыкі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тре́ние ср.

1. трэ́нне, -ння ср.; шарава́нне, -ння ср.;

маши́ны изна́шиваются от тре́ния одни́х часте́й о други́е машы́ны зно́шваюцца ад трэ́ння (шарава́ння) адны́х ча́стак аб другі́я;

си́ла тре́ния сі́ла трэ́ння;

коэффицие́нт тре́ния каэфіцые́нт трэ́ння;

2. мн. тре́ния перен. нелады́, -до́ў; (недоразумения) непаразуме́нні, -нняў, ед. непаразуме́нне, -ння ср.; (расхождения) разыхо́джанні, -нняў, ед. разыхо́джанне, -ння ср.; (споры) спрэ́чкі, -чак, ед. спрэ́чка, -кі ж.; (ссоры) сва́ркі, -рак, ед. сва́рка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сцяна́ ж., в разн. знач. стена́;

гарадска́я с. — городска́я стена́;

перале́зці це́раз ~ну́ — переле́зть че́рез сте́ну;

с. ро́ва — стена́ рва;

памі́ж і́мі вы́расла с. — ме́жду ни́ми вы́росла стена́;

с. жы́та — стена́ ржи;

глуха́я с. — глуха́я стена́;

капіта́льная с. — капита́льная стена́;

бі́цца галаво́й абу́ — би́ться голово́й о сте́нку;

кіта́йская с. — кита́йская стена́;

у чатыро́х сце́нах — в четырёх стена́х;

ле́зці на ~ну́ — лезть на́ стену;

прыпе́рці да ~ны́ — (каго) припере́ть к стене́ (кого);

паста́віць да ~ны́ — поста́вить к стене́;

стаць ~но́й — стать стено́й;

с. да ~ны́ — стена́ к стене́;

як за каме́ннай (мурава́най) ~но́й — как за ка́менной стено́й;

спадзява́цца як на каме́нную (мурава́ную) ~ну́ — наде́яться как на ка́менную сте́ну;

як у (аб) ~ну́ гаро́хам — как в (об) сте́ну (сте́нку) горо́х;

у сваёй ха́це і сце́ны памага́юцьпосл. в своём до́ме и сте́ны помога́ют;

ілбо́м ~ну́ не праб’е́шпосл. лбом сте́ну не прошибёшь;

і сце́ны ву́шы ма́юцьпосл. и у стен у́ши есть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лёх-лёх-лёх!1 ’падзыўныя воклічы свінні да парасят’ (мсцісл., З нар. сл.). Гукапераймальнае. (Як і рус. перм. лёх‑лёх ’падзыўныя воклічы для сабак’). Аднак услед за Слаўскім (4, 319) драг. і стол. лёха ’свінаматка’, а таксама ’неахайная, тоўстая жанчына’ (І. Лучыц-Федарэц; В. Вярэніч, вусн. паведамл.), брэсц. ’неахайная, гультаяватая асоба’ (Нар. лекс.), як і падобнае ўкр. льо́ха ’свіння’, можна аднесці да крыніцы запазычання — польск. locha ’свіння — дзікая і свінаматка’, якое суадносіцца з чэш. lachna, lachna ’тоўстая жанчына’, ’бессаромніца’, славац. lacha ’бедная жанчына’, lʼocha ’легкадумная жанчына’, рус. лоха ’неразумная жанчына’ і з ням. Lose ’свінаматка’, ’распусніца’ (Слаўскі, там жа). Сюды ж палес. лёхаеццааб цечцы ў свіней (Тарн.), якое Слаўскі (4, 320) суадносіць з łachać ’бегаць’. Параўн. і бел. лахаць1.

Лёх-лёх-лёх2аб вадзе (смарг., Сл. паўн.-зах.). Гукапераймальнае. З плёх‑плёх‑плёх, якое да плёхаць, плюхаць (гл.). Сюды ж лёхаць ’булькаць (пра ваду)’ (смарг., Сл. паўн.-зах.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)