казаць 1, кажу, кажаш, кажа; незак.
1. што, без дап. і са злучн. «што». Выказваць у вуснай форме якія‑н. думкі, меркаванні; расказваць, гаварыць. Казаць праўду. Не казаць ні слова. Казку казаць. ▪ — Што сынку, што? — са слязамі ў вачах казаў.. дзядзька Кандрат. Брыль. — Сымон Чарнюк казаў, што тут скарб захаваны, — пацвердзіў Язэпка. Бядуля. Узяўся за гуж — не кажы, што не дуж. Прыказка. // перан.; каму-чаму. Выклікаць, абуджаць у каго‑н. якія‑н. пачуцці, думкі. Па адзін бок дарогі стаялі больш елкі, але такія цёмныя і панурыя, што нічога добрага не казалі майму сэрцу. Колас.
2. безас. (у форме 3 ас. мн.). Ходзяць чуткі, пагалоскі; гавораць. І кажуць, ледзь ранак расісты Абудзіць дубровы Палесся, Да сябра свайго сувязіста Той голуб ляціць з паднябесся. Нядзведскі.
3. Абавязваць, загадваць. / у перан. ужыв. Сумленне кажа рабіць так.
4. перан. Сведчыць аб чым‑н., указваць на што‑н. Усмешка гэтая выразна казала аб тым, што Аленка нічога не мела, б, каб паганяцца за Сцёпкам. Колас. Сама [Ліда] і не чула б.., што сушыла смага, што галодная; сама не чула б, дык кажуць аб гэтым грудзі. Брыль.
•••
Добра кажаш (у знач. пабочн.) — сапраўды.
І не кажы(це)! — выражае поўную згоду з гаворачым: так, безумоўна.
Казань казаць — гаварыць павучальна і дакучліва.
Не кажы гоп, пакуль не пераскочыш — загадзя не зрабіўшы, не хваліся.
Няма чаго казаць — ужываецца для выказвання згоды, салідарнасці з кім‑н.: сапраўды, на самай справе.
Што (тут і) казаць — нічога не скажаш, няма чаго гаварыць; праўда. — Ды што тут казаць, — падтрымаў Макара Аўдзеевіча млынар. М. Ткачоў.
Што (як) ні кажы — нягледзячы ні на што, як бы там ні было.
Як кажуць; як той казаў (у знач. пабочн.) — як прынята гаварыць. Пагаварылі крыху ды асталіся, як кажуць, пры сваіх інтарэсах. Бажко. На стале будзе, як той казаў, і паранае, і варанае. Васілёнак.
казаць 2, кажу, кажаш, кажа; незак., што і чаго.
Разм. Паказваць. Цяпер на вуліцу і носа не кажы: будуць дражніцца. Сяргейчык.