Вілю́жына ’звіліна’ (КТС, БРС), утворана пры дапамозе апелятыўнага суф. ‑іна ад вілюга1 (гл.). Сюды ж вілю́жны ’звілісты’, вілюжыны, вілюжыць КТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ге́гні ’рыбалавецкая снасць’. Запазычанне з літ. мовы; падрабязней гл. пад ге́глі. Сюды і ґе́ґня ’драўляны шпень у ярме’ (Сл. паўн.-зах.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэ́пуцень экспр. ‘несур’ёзны, непаслухмяны чалавек’ (Руб.), сюды ж, магчыма, трэп — мянушка чалавека па прозвішчы Трыпуцень (Аляхн.). Відаць, звязана з трэпнуць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ракава́ць ’жыць на працягу года’ (Нас., ЛП). Ад рок ’год’ па мадэлі век > векаваць. Сюды ж ракавы́ ’гадавы’ (Нас., Сл. рэг. лекс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рацымо́нія ’цырымонія’, сюды ж вытворнае з пашырэннем семантыкі рацымо́ницьца ’прадстаўляць рацыі’, жарт. ’цырымоніцца’ (Нас.). Трансфармацыя цырымонія (гл.) пад уплывам рацыя, рацэя (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лубок ’лубянка’, ’абечак’, ’луб’ (ТСБМ, ТС, Касп.). Да луб1. Гл. таксама лубк1. Сюды ж маст. лубок ’сабачая будка’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Матэры́зна ’брыдкія словы, мат’ (Нас.). Утворана па існаваўшаму тыпу мацяры́зна ’спадчына па мацеры’ ад слова мат (гл.). Сюды ж матэркі ’брыдкі’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пако́н ’канец, скананне’ (Нас., Бяльк.), ’пачатак (іспакон)’ (Нас.). Ст.-рус. поконъ ’пачатак’. Да кон3, канаць (гл.). Сюды ж пако́нішча ’могілкі’ (Бяльк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́кста ’хрышчоны яўрэй’ (Нас.). Утварэнне пры дапамозе суф. ‑а да дзеяслова выксціць (гл.). Сюды ж вы́кстка — форма ж. р. да гэтага слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Відэ́лка ’відэлец’ (Нас., Касп.) — кантамінаваная форма ад бел. відэлец і рус. вилка ’тс’. Сюды ж відэлкі (Шат.), а таксама відэлька ’тс’ (КТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)