рэфрыжэра́тар, ‑а, м.

1. Частка халадзільнай машыны, у якой за кошт выпарэння вадкасці атрымліваецца нізкая тэмпература; выпарнік (у 1 знач.).

2. Вагон-халадзільнік, судна-халадзільнік і пад. для перавозкі грузаў, якія хутка псуюцца.

[Ад лац. refrigero — ахалоджваю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лаві́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак.

1. Пра паруснае судна: рухацца супраць ветру, мяняючы напрамак курсу.

2. перан. Рухацца не прама, абмінаючы перашкоды.

Л. паміж машынамі.

3. перан. Умела выходзіць з цяжкага становішча, ухіляцца ад чаго-н.

Л. у палітыцы.

|| зак. злаві́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй (да 2 знач.).

|| наз. лаві́раванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Байдак ’рачное судна’ (Інстр. лекс.; ужо ст.-бел., гл. Нас. гіст.; Гіст. лекс., 139). Рус. байда́к, укр. байда́к. Мабыць, як думае Фасмер, 1, 107 і Шанскі, 1, Б, 12, звязана з ба́йда1 (гл.). Заянчкоўскі, Stud. orient., 97, відаць, лічыць, што байда́к, магчыма, кыпчацкае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

струг 1, ‑а, м.

1. Інструмент для грубай апрацоўкі драўніны струганнем; агульная назва інструментаў для стругання.

2. Землярыйная машына, якая зразае грунт слаямі пры дапамозе нажа.

струг 2, ‑а, м.

Уст. Драўлянае рачное судна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аса́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

1. Паступовае апусканне, асяданне (збудавання, грунту і пад.).

А. снегу.

А. дома.

2. Глыбіня апускання судна ў ваду (спец.).

Глыбокая а.

3. Тое, што і асада² (у 2 і 3 знач.).

Нож з дарагой асадкай.

Партрэт у новай асадцы.

4. Пісьмовая прылада, ручка.

Пісаць асадкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ба́ржа, ‑ы; Р мн. барж; ж.

Вялікае пласкадоннае судна для перавозкі грузаў. На якарах, чакаючы разгрузкі, стаялі дзесяткі нізка аселых барж. Карпаў. Па Бярэзінскай [воднай] сістэме перавозіліся ў баржах і лодках збожжа, соль, крупы. В. Вольскі.

[Фр. barge.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кнехт, ‑а, М ‑хце, м.

Парная тумба на палубе судна або на прыстані для замацавання канатаў, тросаў. Прывязаны да масіўнага чыгуннага кнехта тоўсты сталёвы трос, які цягнуўся да суднаў, увесь аж звінеў ад напружання. Краўчанка.

[Гал. knecht.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

судзі́на, ‑ы, ж.

Разм.

1. Пасудзіна. А пад паветкаю прылады: Вазок, калёсы, панарады, Старыя сані, восі, колы І вулляў некалькі на пчолы. Яшчэ някончаных; судзіна, Стары цабэрак, паўасміна. Колас.

2. Невялікае рачное або марское судна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лот 1, ‑а, М лоце, м.

Навігацыйны прыбор для вымярэння глыбіні вады з борта судна. Ручны лот. Механічны лог.

[Гал. lood.]

лот 2, ‑а, М лоце, м.

Адзінка вагі, роўная прыблізна 12 г, існаваўшая да ўвядзення метрычнай сістэмы.

[Ням. Lot.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карабе́ль, -бля́, мн. -блі, -блёў, м.

1. Вялікае марское судна.

Ваенны к.

Акіянскі к.

2. Лятальны апарат.

Касмічны к.

Спаліць свае караблі (кніжн.) — рашуча парваць з мінулым.

|| памянш. кара́блік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.).

Пускаць папяровыя караблікі.

|| прым. карабе́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Карабельны лес — лес з высокіх мачтавых дрэў, прыгодных для караблебудавання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)