Люстры́н ’тонкая шарсцяная ці паўшарсцяная тканіна з глянцам’ (ТСБМ). Запазычана з франц. мовы праз польскую, дзе lustryna ’тс’. Паводле Крукоўскага (Уплыў, 79), запазычана з рус. люстрин ’тс’, якое з ням. Lüstrin або непасрэдна з франц. lustrine < lustr ’бляск’ (Фасмер, 2, 546; Слаўскі, 4, 386).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́шнер ’рамеснік, які вырабляе шкуры на футра і шые з футра’ (ТСБМ, Нас., Сл. паўн.-зах., КЭС, лаг., Грыг., Гарэц.). Ст.-бел. кушнеръ ’кушнер’ (з 1486 г.) запазычанне праз польск. kusznierz ’кушнер’ з с.-в.-ням. kürsenaere ’тс’ (Булыка, Запазыч., 183; параўн. Слаўскі, 3, 437–438).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гама́к (БРС). Рус. гама́к, укр. гама́к. Бел. і ўкр. словы ўзяты, як відаць, з рус. мовы. Там гэта запазычанне з франц. hamac (дзесьці ў другой палавіне XVIII ст.) < ісп. (назва ўзята ад туземцаў в‑ва Гаіці). Гл. Фасмер, 1, 391; Слаўскі, 1, 399; Шанскі, 1, Г, 23.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гара́чы. Рус. горя́чий, укр. гаря́чий, горя́чий, польск. gorący чэш. horoucí, серб.-харв. (старое) го̀рӯћ, ст.-слав. горѧ (gen. sg. горѧшта, горѫшта). Прасл. *gorǫt‑ (секундарнае *goręt‑) — дзеепрыметнік да *gorěti ’гарэць’. У некаторых слав. мовах ён зрабіўся прыметнікам. Гл. Слаўскі, 1, 319; Шанскі, 1, Г, 145. Параўн. гара́чка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гзымс ’гзымс, выступ на коміне’ (БРС, Бяльк., Шат., Сл. паўн.-зах.: ґзымс). Рус. гзымс ’карніз’ (з 1712 г.), укр. гзимс. Запазычанне з польск. gzyms ’тс’, а гэта з ням. Gesims ’тс’. Фасмер, 1, 404; Рудніцкі, 828; Слаўскі, 1, 388. Параўн. ґзы́мсік ’прымурак каля коміна печы, выступ’ (Сцяшк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гмах ’вялікі будынак’ (БРС). Слова гэта было ўжо ў ст.-бел. мове. Параўн. кгмахъ, гмахъ, дмахъ (з XVI ст.) ’будынак, пакой’ (гл. Булыка, Запазыч.). Крыніцай слова з’яўляецца польск. gmach ’вялікі будынак’, таксама ’кватэра’ (а гэта з ням., дакладней, с.-в.-ням. gemach). Гл. Слаўскі, 1, 297.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Го́паць ’гопаць’ (БРС, Шат.). Ад выклічніка гоп! Параўн. і рус. гоп!, укр. гоп! Мяркуюць, што выклічнік — магчымае запазычанне (як і польск. hop) з ням. hopp! (так Брукнер, 172; Фасмер, 1, 438). Слаўскі (1, 428) лічыць, што гэта ўсё самастойныя выклічнікавыя ўтварэнні. Гл. яшчэ Шанскі, 1, Г, 129.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гі́бкі ’гібкі’ (БРС, Шат., Бяльк.), ’багністы’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. ги́бкий, польск. gibki, серб.-харв. ги̏бак і г. д. Прасл. *gybъkъ — утварэнне з суф. ‑ъkъ ад *gybati (гл. гіба́ць). Падрабязны агляд і матэрыял у Трубачова, Эт. сл., 7, 219. Параўн. Фасмер, 1, 404; Слаўскі, 1, 275.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дзе ’дзе’. Укр. де, рус. где, польск. gdzie, чэш. kde, балг. де, къдѐ, ст.-слав. къде. Прасл. *къ‑de (пытальны займеннік *kъ‑ + частка ‑de). Параўн. ст.-інд. kúha (*kúdha) ’тс’, авест. kudā і г. д. Слаўскі, 1, 271; Траўтман, 144; Бернекер, 1, 674–675; Фасмер, 1, 400.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бурждэ́нк! ’бразь, хлоп, бух!’, бурждэ́нкнуць ’кінуць, бразнуць’ (Арх. Бяльк., слонім.). Бясспрэчна, гукапераймальнае, але, зыходзячы з формы, можна думаць пра запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. гукапераймальныя ўтварэнні: brzdęk!, brzdęknąć, brzdąkać і г. д. (гл. Варш. сл., 1, 217). Да польск. слова гл. яшчэ Слаўскі, 1, 46.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)