падле́шчык, ‑а, м.

Рачная рыба, падобная на ляшча, а таксама лешч невялікіх памераў. [Рыбакі] выцягнулі шэсць ладных шчупакоў, шмат падлешчыкаў, лінёў, плотак. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лускеркарыба гусцяра, Blicca bjoerkna L.’ (Зах. Дзвіна; віц., Нік. Очерки), укр. луски́рьрыба’, рус. ласкы́рь, лыска́рьрыба Abramis blicca; Abramis vimba’, паводле Фасмера (2, 462), звязаны з лыска́рь (бел. луска́р) ’рыдлёўка’, таму што нос у гэтай рыбы выступае наперад; аналагічна новав.-ням. Näsling, Meernase (дзе Nase ’нос’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зяха́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; незак.

Разм. Хапаць паветра раскрытым ротам. Жанчыны хапаліся рукамі за грудзі і зяхалі разяўленым ротам, як рыба на беразе. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мянту́з, ментуза, м.

Прэснаводная драпежная рыба сямейства трасковых з падоўжаным целам і плямістай скурай. Бабуля садзіцца чысціць ментузоў, а дзед з Рамірам абедаюць. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыдыха́ць, ‑ае; зак.

Разм. Выдахнуць, здохнуць — пра ўсіх, многіх. Свінні павыдыхалі. □ — Ды ў вас тут, мабыць, рыба павыдыхала! — смеючыся, кідаю вуды на зямлю. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ую́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Невялікая вельмі рухавая рыба з падоўжаным чэрвепадобным целам і дробнай луской.

2. перан. Пра рухавага, жвавага чалавека, звярка або пра праныру, лаўкача.

Віцца ўюном.

Гэты ў. заўсёды выкруціцца.

|| прым. уюно́вы, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пестру́шка ж., зоол.

1. (рыба) стро́нга, -гі ж.; фарэ́ль, -лі ж.;

2. (зверёк) ле́мінг, -га м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

маля́ўка ж.

1. (рыба) малёк м., маля́вка;

2. перен., разг. (о ком-л. маленьком) маля́вка, мелюзга́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ры́біна, ‑ы, ж.

Адна рыба. На адным стале ляжала рыбіна, якой Хоці дагэтуль ніколі не бачыў. Арабей. На самай глыбейшай яме боўтнула нейкая вялікая рыбіна. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

яле́ц, яльца, м.

Невялікая рыба сямейства карпавых, якая паўсюдна водзіцца ў рачных і чыстых азёрных водах СССР. У затоцы спяць яльцы, З краснапёркамі ў цішы. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)