Сшымане́ць ’здурнець, звар’яцець’ (Бяльк.). Няясна; корань слова нагадвае ўласнае імя Шыман, параўн. змікіціць ’сцяміць’ ад Мікіта.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таргупаны ’звычай пры дабіранні канапель’ (бягом., Яшк. Мясц.). Няясна; пачатак слова, відаць, звязаны з торгаць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тро́нчык ‘паляўнічы’ (Сцяшк. Сл.). Няясна; магчыма, іранічнае ўтварэнне ад трэ́нтацца ‘бадзяцца, хадзіць без справы’ (Нас.), гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Турнава́ць ‘турбаваць, непакоіць’ (докш., Бел. дыял. 2). Няясна; мажліва, да турнуць ці з сапсаванага турбаваць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галыко́ннік ’валачобнік’ (Сцяшк. МГ): «Галыконнікі ходзяць і спяваюць пад вокнамі, за гета ім даюць чырвоныя яйкі». Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клуні́цца ’задыхацца’ (Нік.). Няясна. Параўн., аднак, клунак у значэнні ’вязка, звязка’, тады *клуніць ’звязваць’ > Жлуніцца ’звязваццаʼжлуніцца ’задыхацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кліндух ’дзікі голуб’ (Бяльк.). Укр. клинтух, климець ’парода галубоў’, рус. клинтух ’дзікі голуб’. Няясна (ЕСУМ, 2, 460).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кянь ’праём у сцяне’ (Сл. паўн.-зах.). Няясна. фанетыч иая структура слова сведчыць на карысць новага запазычання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лю́паць, кам. лю́патэ ’ўпарадкоўвацца’ (Сл. ПЗБ). Няясна. Магчыма, гукапераймальнае. Параўн. рус. пск., цвяр. лю́пать ’шлёпаць па гразі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Макаросіць ’блытаць, прыводзіць у бязладдзе, непарадак’, ’крышыць, ламаць на дробныя кавалачкі’ (Нас.). Няясна. Магчыма, да макарон (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)