змо́віны, ‑він; адз. няма.

Абл. Заручыны. [Васіль] даведаўся, што былі змовіны, што Ганну прапівалі, прапілі, што яна — не яго, Карчова. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закарчане́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Вельмі азябнуць, здранцвець ад холаду. Рукі закарчанелі, і пахукаць на іх няма калі. Юрэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагаві́цы, ‑аў; адз. няма.

Разм. Штаны. Апрануты быў [Шэмет] у шэры даматканы курцік, перацягнуты путам, і зрэбныя, да калень.. нагавіцы. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы, ж.

Тое, што і загартоўка. Няма такой гартоўкі ў сталі, Як загартован наш баец! Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самагу́ды, ‑аў; адз. няма.

Нар.-паэт. У казках — гуслі, якія іграюць самі сабою. / у вобразным ужыв. Спяваюць вятры-самагуды. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бу́ркалы, ‑аў; адз. няма.

Разм. пагард. Вочы. Пан Юзаф.. злосна сплёўвае на казу, уставіўшую на яго свае лупатыя буркалы. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ві́лачкі, ‑чак; адз. няма.

1. Памянш. да вілкі, вілы.

2. Разм. Рагулька.

3. Тое, што і вілка (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́дведкі, ‑аў; адз. няма.

Тое, што і адведкі, водведы. Многіх дзяцей бацькі забралі сёння ж, калі прыязджалі на водведкі. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́сці, ‑яў; адз. няма.

Рыбалоўная прылада ў выглядзе віл. Іліко.. схапіў свае восці і ўдарам пад жабры дакончыў рыбіну. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ву́зы, ‑аў; адз. няма.

Тое, што аб’ядноўвае, звязвае, стварае ўнутраную сувязь, адзінства. Вузы братэрства.

•••

Звязаць сябе вузамі Гіменея гл. звязаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)