вуго́р 1, ‑гра, м.
Рыба атрада касцістых, падобная на змяю. Тут былі доўгія, як змеі, вугры, страшныя вусатыя самы, паласатыя скумбрыі. Арабей.
вуго́р 2, ‑гра, м.
Невялікі бугарок на скуры, утвораны тлушчавай пробкай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аві́за 1, нескл., н.
Спец. Паведамленне пра змены ва ўзаемных разліках паміж прадпрыемствамі, установамі і арганізацыямі, аб пераводзе грошай і пад.
[Іт. avviso.]
аві́за 2, нескл. н.
Невялікі быстраходны карабель для разведвальнай і пасыльнай службы.
[Іт. avviso.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ку́сцік, ‑а, м.
Памянш. да куст (у 1, 2 знач.); невялікі куст. Кусцік травы. □ У лесе егер Дзямід ведаў кожны кусцік, кожную птушку, кожнага звера з усімі яго звычкамі і норавамі. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ске́рца, нескл., н.
Невялікі музычны твор хуткага тэмпу. // Частка вялікага музычнага твора (сімфоніі, санаты) у такім жа тэмпе. Трэцяя частка сімфаньеты [М. Чуркіна] — скерца. У ёй выкарыстаны напевы характэрных, але вобразна кантрастных народных песень. Дубкова.
[Іт. scherzo.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смалёўка, ‑і, ДМ ‑лёўцы; Р мн. ‑лёвак; ж.
1. Невялікі жук сямейства даўганосікаў, шкоднік хваёвых лясоў.
2. У батаніцы — адна‑, двух- і шматгадовая травяністая расліна сямейства гваздзіновых з белымі, ружовымі, чырвонымі кветкамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
су́слік, ‑а, м.
Невялікі грызун сямейства вавёркавых, які жыве ў норах і шкодзіць пасевам. Тоўстыя, нібы купцы, суслікі са смешнымі вусатымі мордачкамі стаялі, як слупкі, то тут, то там ля сваіх норак. Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
таве́рна, ‑ы, ж.
Невялікі шынок; карчма (у Італіі, Швейцарыі і некаторых іншых краінах). Унізе, ля паўднёвага схілу Бірсы, былі шумныя вуліцы і плошчы з крамамі і складамі тавараў, арсеналамі, лазнямі, тавернамі. В. Вольскі.
[Іт. taverna.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Валаку́ша ’старадаўняя прылада для рыхлення глебы; невялікі невад’; ’барана з жалеза’ (БРС, Выг. дыс.). Рус. волокуша, укр. волокуша. Да валачы. Пра суфіксацыю гл. SP, 1, 79.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ло́ба́ч ’невялікі шчупак’, лобо́к ’тс’ (ТС). Рус. лоба́ч ’рыба кефаль, Mugil cephalus’, ’белавочка, Abramis sapa Pall.’ Утворана паводле падабенства з лаба́ч ’чалавек з вялікай галавой’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Капя́к 1 ’насып зямлі’ (Нас. Доп.), параўн. бел. капец (гл.) з іншым фармантам, да капаць (гл.).
Капя́к 2 ’невялікі стажок сена’ (З нар. сл.). Да капа́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)