уштурхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., каго-што ў што.

Штурхнуўшы, прымусіць увайсці, штуршком упіхнуць куды-н.

У. падсвінка ў катух.

|| незак. ушту́рхваць, -аю, -аеш, -ае і уштурхо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наве́даць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Пабываць дзе-н. у каго-н., прыйсці або прыехаць куды-н., да каго-н.

Н. родных.

Н. хворага.

|| незак. наве́дваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. наве́дванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панаклада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і панакла́дваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што і чаго.

1. Накласці на што-н. ці куды-н. вялікую колькасць чаго-н.

П. дроў на машыны.

2. Аблажыць многіх падаткамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прасі́цель, -я, мн. -і, -яў, м. (уст.).

Асоба, якая звяртаецца з просьбай, з прашэннем да каго-н. ці куды-н.

Прыём прасіцеляў.

|| ж. прасі́целька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек.

|| прым. прасі́цельскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кі́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; заг. кінь; каго-што; зак.

1. Зак. да кідаць.

2. заг. кінь(це). Ужываецца ў значэнні слоў: спыніце, не трэба. Кіньце пець!

•••

Кінуць кліч — звярнуцца з заклікам.

Кінуць-рынуць — паспешліва адправіцца куды‑н., спыніўшы работу, занятак.

Кінуць якар — спыніцца дзе-небудзь, уладкавацца на пастаяннае жыхарства.

Куды ні кінь вокам — усюды.

Куды ні кінь — усюды клін гл. клін.

Хоць (ты) кінь — пра што‑н. дрэннае, непрыгоднае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Крапе́ж ’месца, куды сцякае вада са страхі’ (Яшк., Янк. Мат., Жд. 2). Да крапаць (гл.). Як капеж (< капаць) утворана пры дапамозе суфікса ‑еж (Сцяцко, Афікс. наз., 36).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ладзга́н ’пра малое дзіця, якое соваецца, лазіць куды не трэба’ (зэльв., Сцяц.). Балтызм, параўн. літ. lazgus ’гаваркі, ветлівы, далікатны’, lazgełi ’моцна гаварыць’, ’віцца, развівацца’ (Лаўчутэ, Балтызмы, П7).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́веславаць, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; зак.

Грабучы вёсламі, выплысці адкуль‑н., куды‑н. Вывеславаць на сярэдзіну ракі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абясто́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.

Спец. Пазбавіць току, спыніць падачу току куды‑н. Абясточыць праводку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

куды́сьці, прысл.

У нейкае месца, невядома куды. Кудысьці спяшыла грамада вучняў на чале з настаўнікам. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)