ро́дны I
1. (находящийся в прямом родстве) родно́й;
р. ба́цька — родно́й оте́ц;
~ная дачка́ — родна́я дочь;
2. (по месту рождения, по духу, унаследованный) родно́й, роди́мый;
р. край — родно́й (роди́мый) край;
~ная зямля́ — родна́я (роди́мая) земля́;
р. го́рад — родно́й (роди́мый) го́род;
~ная мо́ва — родно́й язы́к;
3. (дорогой, близкий) родно́й;
~ная шко́ла — родна́я шко́ла;
4. см. ро́днасны;
◊ р. кут — родно́й уголо́к
ро́дны II: р. склон грам. роди́тельный паде́ж
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
старана́ ж., в разн. знач. сторона́; (обширная территория — ещё) край м.;
з ро́днай ~ны́ — из родно́й стороны́, из родно́го кра́я;
партыза́нская с. — партиза́нская сторона́, партиза́нский край;
спрэ́чкі ~ро́н у судзе́ — пре́ния сторо́н в суде́;
сто́раны прамавуго́льніка — сто́роны прямоуго́льника;
даве́дацца ~но́й — разузна́ть стороно́й;
◊ на ~не — на стороне́;
мая́ (яго́, яе́ і пад.) спра́ва — с. — моё (его́, её и т.п.) де́ло — сторона́;
на ~ну́ — на́ сторону
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Кайма́ ’паласа’ (ТСБМ): «…вузкая кайма маладога асінніку…» Значэнне яўна другаснае, аднак цяжка вытлумачыць, што тут — русізм або мясцовы перанос ад кайма ’шляк, край’ (Бяльк.). Геаграфія не вельмі паказальная, аднак дазваляе думаць пра запазычанне з рус. літар. мовы. У рус. адзначаецца з XVI ст., запазычана з цюрк. моў (параўн. тур. kajma ’строчка, вышыўка, шляк’). Цюрк. слова ўтворана ад дзеяслоўнай асновы kaj‑, kajmak ’аблямоўваць’, гл. Бернекер, 1, 469.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Канча́лі ’крайнія вуліцы ў вёсцы; канец вуліцы, край населенага пункта’ (Яшк.). Вузкі бел. рэгіяналізм (з суфіксам ‑аль, які ўтварае назоўнікі з называннем прасторавых паняццяў, як круеаль ’кругавая дарога’, гл. Сцяцко, Афікс. наз., 146–147). Сюды ж кабальны ’канчатковы’ (Гарэц., Др.-Падб.). Падобнае ўтварэнне ў лексемы канчулянец ’жыхар канца вёскі’ (карэліц., Нар. словатв.) і канчанец ’тс’ (Янк. ©), канчані (мн.) ’тс’ (бялын., Янк. Мат.). Гл. таксама канчар.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лямоўка 1 ’аблямоўка; тонкая палатняная падшыўка знізу ў жаночых спадніцах’, ’надточаная ўнізе частка падолу’ (Мядзв.; круп., Нар. сл.; кругл., Мат. Маг.). Запазычана з польск. lamówka ’абшыты край тканіны’. Гл. таксама лямава́ць.
Лямоўка 2, лямі́ўка, ляму́ўка, лямоўка, лямуо̑ўка ’шалёўка ў акне ці ў дзвярах’, ’дзве дошкі з абодвух бакоў франтона’, ’аконная рама’ (зах.-палес., Нар. сл.; беласт., Сл. ПЗБ). З польск. lamowka ’шалёўка ў акне, дзвярах’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пры́пахань ’здабытак’ (ТС). Да паха́ць ’разводзіць, атрымліваць’ (ТС). Сюды ж, безумоўна, ст.-бел. (зямля) на пры́паш ’зямля, якую можна дадаць да раллі, што ўжо апрацоўваецца’ (Даўгяла, Наш край, 1927, 1, 26). Рус. дыял. припа́х, при́пашь, припа́шек ’дадатковы (да надзелу) участак зямлі; прыараны да поля ўчастак цаліны’. Дэрываты ад *прыпахаць ’прыараць’ < пахаць (гл.) з рознымі суфіксамі: ‑ань (гл. аб гэтым суф. Карскі 2-3, 27), ‑ь (прыпаш).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.
1. Ахоўваць, сцерагчы каго‑, што‑н. Вартаваць грамадскае дабро. □ Вартуй свой край з усіх старон; Шануй, як скарб любімы. Глебка.
2. Падсцерагаць, чакаць з’яўлення каго‑, чаго‑н. Павярні ты направа, К гэтай сіняй вярбе: Прытаілася ў травах, Смерць вартуе цябе. Бялевіч. Рыбак не спіць, рыбак не дрэмле, А ўсё вартуе зручны час. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гі́бель, ‑і, ж.
1. Поўнае разбурэнне, спыненне існавання (пры катастрофе, бедстве, наўмысным знішчэнні і пад.). Гібель Пампеі. Гібель парахода. // Гвалтоўная заўчасная смерць. Трагічную гібель Кацярыны, якая не хацела скарыцца «цёмнаму царству» самадурства, паказаў геніяльны рускі драматург Астроўскі. Бярозкін.
2. у знач. вык., чаго. Разм. Вялікая колькасць, мноства. [Марыля:] Скора касьба пачнецца, жніво, работы гібель. Купала.
•••
На краі гібелі гл. край.
Да гібелі — вельмі многа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
легенда́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да легенды 1; з’яўляецца легендай 1 (у 1 знач.). Легендарнае апавяданне. // Вядомы толькі па легендах; казачны. Легендарнае тэматыка.
2. Авеяны легендамі 1; незвычайны, небывалы. Легендарныя подзвігі. Легендарнае слава. Легендарны горад.
3. перан. Непраўдападобны, неверагодна, выдуманы. Легендарныя чуткі. □ Так многія з нас першы раз трапілі ў гэты край, дзе легендарнае і рэальнае перапляталіся так шчыльна. Залескі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пік, ‑а, м.
1. Спічастая горная вяршыня. Хіба калі-небудзь Забуду я край, Дзе горныя пікі Снягамі пакрыты. Гілевіч.
2. Самы высокі ўздым у развіцці чаго‑н., у якой‑н. дзейнасці. Пік у рабоце электрастанцыі. Пік лактацыі. // перан.; чаго. Вяршыня. Насуперак усім фактам і логіцы вобраз Данкі вырас у маім уяўленні, як пік дасканаласці і прыгажосці. Карпюк.
•••
Гадзіны пік гл. гадзіна.
[Фр. pic.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)