ніштава́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Досыць добры, нядрэнны. Чалавеку гадоў было на выгляд за трыццаць. Такі сабе русявы, ніштаваты мужчынка. Брыль. Я пайшоў у прамтаварны магазін, купіў ніштаваты гарнітур, туфлі. Лупсякоў.

2. Значны, немалы (па велічыні, колькасці). Ніштаватая сума грошай. □ Нам часцей пачалі пападацца ніштаватыя шчупачкі. Хведаровіч. У нашых скураных торбачках ёсць дабраваты кусок сала і ніштаваты акраец хлеба. Сташэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераста́рак, ‑рка, м.

Разм.

1. Той, хто стаў старым для чаго‑н.; які перасягнуў мяжу адпаведнага ўзросту. «Вывучуся яшчэ. Не перастарак, маё ад мяне не ўцячэ. Вернецца Барыс, тады тое будзе», — падахвочвала часам бацьку і сябе дзяўчына. Пальчэўскі.

2. Старая дзеўка. [Антаніна] была перастарак, даўно заседзелася ў дзеўках і хоць добры мела пасаг, ніхто не квапіўся на яе багацце. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́раснік, ‑у, м.

Маладыя парасткі дрэў або іншых раслін. А сёлета шчодрыя жнівеньскія ліўні дружна пагналі ў рост малады параснік. Беразняк. // Малады лес; зараснік. З маладога парасніку неўзаметку ўздымаецца добры лес. Лужанін. З празрыстай дымкі праступаў малады бярозавы параснік. Лынькоў. Валько .. сказаў, што мы ствараем, у адпаведнасці з Пастановаю ЦК, спецыяльную брыгаду, якая будзе вызваляць землі ад парасніку і паляпшаць сенажаці. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тлума́ч, ‑а, м.

1. Гіст. Асоба, якая выкарыстоўвалася для вуснага перакладу з замежнай мовы ў час размовы. // Службовая асоба, якая выконвала абавязкі перакладчыка ў час афіцыйных перагавораў.

2. Разм. Тое, што і тлумачальнік. Сымоніха з Лявоніхай .. пачынаюць гутарку. Мова іх на першы погляд здаецца самай простай .. Каб зразумець глыбокі сэнс гэтай мовы, патрэбен добры тлумач — іначай чалавек не пачуе праўдзівага смаку. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чалаве́чны, ‑ая, ‑ае.

Уважлівы, чулы, душэўны; гуманны. Калі гляджу на роднае аблічча, На востры зрок з-пад стомленых павек, — Вось-вось з граніту сыдзе просты, блізкі І самы чалавечны Чалавек! Звонак. [Насця:] Які вы добры, чалавечны! Даруйце мне мой тон. Колас. Купала сябраваў з Міровічам, ён яму вельмі падабаўся і як творца, і як чалавек з вясёлым, жывым характарам, вельмі чалавечным і добразычлівым. Рамановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тарава́ты ’памяркоўны; не скупы’ (карм., ЛА, 3), ’шчодры’ (Янк. БП), тырыва́тыйдобры, шчодры’ (Бяльк.), сюды ж тарава́ціцца (торова́цицьца) ’дэманстраваць шчодрасць’, ’абяцаць; прапанаваць мала’ (Нас.). Рус. тарова́тый, торова́тый перакладаюць як ’спрытны, дасціпны; шчодры, гасцінны’ (Некр. і Байк.), ’маторны’ (Ласт.). Звязваюць з тор ’дарога, шлях; след’, тары́ць ’пракладваць след, шлях’ (гл.), што да *torъ, *toriti, роднасных да *terti (гл. церці), гл. Фасмер, 4, 84; Новое в рус. этим., 233. Да семантыкі параўн. запрато́рыць ’закінуць, падзець невядома дзе’, славен. tóriti ’рассыпаць, растрачваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́смак ’дадатковы, пабочны смак, які прымешваецца да смаку чаго-небудзь’ (Растарг., ТСБМ), прысма́к ’тс’ (Байк. і Некр.), ’добры, прыемны смак’ (Нас.), таксама прысма́ка, прысма́кі ’ласункі, салодкае; смачныя, асабліва прыгатавання стравы’; ’прыправа’ (ТСБМ, Нас., Мядзв., Нік. Очерки, Гарэц., Байк. і Некр., Др.-Падб., Растарг., Бяльк., Нар. сл., Сл. ПЗБ, ТС), сюды ж прысма́чыті ’заправіць’ (З нар. сл.). Рус. при́сма́к ’прыемны смак; прыправа; ласунак’, укр. присма́ка ’прыправа; ласунак’. З польск. przysmak ’прыправа, ласунак’ (Фасмер, 3, 366). Параўн. смак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кава́лак, -лка м. кусо́к; (хлеба — ещё) ломо́ть; (материи, бумаги — ещё) отре́зок; клок; (дерева — ещё) обру́бок, бревно́;

падра́ць газе́ту на ~лкі — изорва́ть газе́ту в кло́чья;

адрэ́заны к. — отре́занный ломо́ть;

зарабля́ць к. хле́ба — зараба́тывать кусо́к хле́ба;

до́бры к. — жи́рный кусо́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Слу́шны ‘разумны, абгрунтаваны; практычна карысны’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Варл., Байк. і Некр., Барад., Сл. ПЗБ), сюды ж ст.-бел. слушне ‘справядліва’ (Ст.-бел. лексікон). Укр. слу́шний ‘належны, адпаведны, прыстойны’, польск. słuszny, в.-луж. słušny ‘справядлівы, уласцівы, належны’, н.-луж. słušny ‘належны’, чэш. slušný ‘прыстойны, добры’. Паўночнапрасл. *slušьnъ прыметнік ад прасл. *slušati ‘чуць’ (гл. слухаць), дыял. паўн. ‘быць прыналежным, належаць, служыць; стасавацца’; гл. яшчэ Махэк₂, 558 і наст.; Брукнер, 501 і наст. У беларускай і ва ўкраінскай з польскай; гл. ЕСУМ, 5, 311.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

апеты́т, ‑у, М ‑тыце, м.

Жаданне есці. Добры апетыт. Не мець апетыту. □ На нейкі момант.. [Паліна] суцішылася, пазіраючы, з якім апетытам есць сястра. Сіўцоў. // звычайна мн. (апеты́ты, ‑аў); перан. Жаданне наогул, імкненне да чаго‑н. Але ўласніцкія апетыты ўсё больш разгараюцца. Лазун хацеў бы валодаць усёй вёскай, трымаць яе ў сваіх руках, аблытаць павуцінай даўгоў. Хромчанка.

•••

Воўчы апетыт — вельмі вялікі, нястрымны апетыт.

Наганяць апетыт гл. наганяць.

[Ад лац. appetitus — жаданне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)