аквамары́навы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае дачыненне да аквамарыну. Аквамарынавае шкло. // Зроблены з аквамарыну. Аквамарынавы пярсцёнак.

2. Колеру аквамарыну. Аквамарынавы фон.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апера́тарскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае дачыненне да аператара.

2. у знач. наз. апера́тарская, ‑ай, ж. Памяшканне, у якім працуе аператар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бо́мбавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да бомбы. Бомбавы ўдар. □ Інтэрвалы паміж бомбавымі разрывамі бадай што ўжо і не заўважаліся. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

біметалі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае дачыненне да біметалаў; зроблены з біметалаў. Біметалічная спіраль.

2. Які мае адносіны да біметалізму. Біметалічная сістэма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бі́серны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае дачыненне да бісеру; зроблены з бісеру, упрыгожаны бісерам. Бісерны какошнік.

2. перан. Вельмі дробны. Бісерны почырк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

а́спідны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае дачыненне да аспіду ​2. Аспідны сланец. // Зроблены з аспіду. Аспідная дошка.

2. Чорны, як аспід ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аўтама́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да аўтамата (у 2 знач.). Аўтаматная чарга. □ Дыверсанты на хаду заядла агрызаліся шчодрым аўтаматным агнём. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акія́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да знешняга жыцця акіяна; такі, які павінен быць на акіяне. Акіянскі вал. Акіянскі флот. Акіянскае падарожжа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

альхо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да вольхі. Альховыя дровы. Альховы ліст. // Зроблены з вольхі. Альховыя начоўкі. □ Хоць альховы, абы новы. Прымаўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

алюмі́ніевы, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да алюмінію. Алюмініевая прамысловасць. // Які мае ў сабе алюміній. Алюмініевы сплаў. // Зроблены з алюмінію. Алюмініевыя талеркі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)