хло́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. Утвараць кароткі, глухі гук, стукаючы чым‑н. Пасля ў бярэзніку — шмат дзе — доўга хлопалі крыламі спалоханыя птушкі, як бы хто ў рукавіцах біў у далоні — далёка, аж на імшары. Пташнікаў. // З грукатам зачыняцца (пра дзверы, вокны і пад.). Хлопаюць дзверы вестыбюля, заціхаюць лёгкія Галіны крокі, і зноў цішыня, як у скляпенні. Парахневіч. // Разрываючыся, страляючы і пад., утвараць кароткі рэзкі гук. Несціхана хлопалі піўныя бутэлькі. Гартны. Маторчык страляе, хлопае, а потым заходзіцца ў частых пошчаках. Даніленка.
2. каго. Стукаць па чым‑н., звычайна з шумам. [Перагуд:] Эх, друг! (Хлопае Дубаўца па палене). Харошы ты хлопец. Давай мы з табой пацалуемся. Крапіва. — Ох ты, Валянцін! — усміхаецца, выходзіць з-за стала і хлопае мяне па плечуку Мікалай Назаравіч. Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вагава́ць 1 ’баранаваць’. Балтызм. Параўн. літ. vagóti ’баранаваць’, vagà ’баразна’ (Аткупшчыкоў, Лекс. балтызмы, 32).
Ваґава́ць 2 ’будзіць, падымаць са сну’ (зламоўн.) (Сцяц.). Гук ґ выбухны. Указанне на тое, што слова ўжываецца зламоўна, дазваляе меркаваць, што перад намі перанос значэння вагаваць ’з цяжкасцю ўзнімаць’ (< ваг ’рычаг’) > вагаваць ’падымаць са сну’ > ’будзіць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плясь! ’гук ад удару чым-небудзь плоскім’, адпавядае значэнню дзеясловаў пля́снуць, пля́скаць, пляска́цца (ТСБМ; глус., Янк. Мат.): плясь! — па голым целе (полац., Нар. лекс.), пляс! (шальч., Сл. ПЗБ). Ад пляс(к)‑нуць, гл. пля́скаць, змякчэнне канцавога зычнага мае экспрэсіўны характар, або пад уплывам мяккасці папярэдняга зычнага, параўн. лясь! < ляснуць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пі́нушкі́ ’пачаткі росту пер’я ў птушак’ (Бяльк.), капыл. піпухі, шлюхі, птахі, птушкі, пнушкі ’адросткі нер’яў пасля лінькі’ (маг., ЛА, 1). Утвораны пры дапамозе суф.⇉‑ушк‑і ад пень (гл.) < прас;]. *рьпь ’тс’. Гук на месцы *-ь⇉вынік дысімілятыўнага якання, альбо паяўленне новага ‑ь‑ > ў групах зычных (Карскі, 1, 201–202).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гало́сны, ‑ая, ‑ае.
Які ўтвараецца пры свабодным праходжанні паветра праз поласць рота (пра гукі мовы). Галосны гук. / у знач. наз. гало́сны, ‑ага, м.; гало́сная, ‑ай, ж. Галосныя беларускай мовы. Правапіс галосных.
•••
Беглая галосная — у беларускай мове: галосныя гукі «о» і «е», якія маюцца ў адных формах слова і знікаюць у другіх, напрыклад: сон — сну, пень — пня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
звяк 1, ‑у, м.
Рэзкі металічны ці шкляны гук. У тры рады павозкі, На сотні вёрст абоз: Дубовых спіцаў лёскат, І звяк старых атос. Пушча. У пакой урываецца свежы подых паветра, востры пах зямлі і зеляніны, шкляны звяк кропель і — радасць. Скрыган.
звяк 2, выкл. у знач. вык.
Разм. Ужываецца ў значэнні дзеясловаў звякаць і звякнуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
я́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. У мовазнаўстве — вымаўляць ненаціскны гук «е» як «а» («я») пасля мяккіх зычных у першым складзе перад націскам.
2. Разм. Выхваляючыся, вельмі часта паўтараць у размове «я». Не звык я змалку якаць, Ды ў справе важна — Якасць! Барадулін. [Яўген:] — Не тое што, як другі — каторы любіць выстаўляцца, штосьці якаць: — Я! я! Баранавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вы́курстаць ’выселіць, выгнаць’ (КЭС, лаг.). Польск. уст. з Літвы kurstać ’будзіць, абуджаць, падганяць’. Запазычанне з літ. (pa)kìrsti ’абуджацца, адкрываць вочы (пасля сну)’, якое звязана абляутам з kar̃das ’паўторны гук’, kardìntis ’станавіцца прыметным’, апошнія словы ў сваю чаргу звязаны з kir̃sti ’біць, удараць, рубіць’ (параўн. слав. čersti ’рэзаць’) (гл. Фрэнкель, 258 і наст.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лусь! — гук пры расколванні, ламанні чаго-небудзь (Нас., Растарг.; мсцісл., Нар. лекс.), паст. лоп! (Сл. ПЗБ), ’пра хруст яйка, пра біццё па галаве, па лбе’ (полац., Нар. лекс.). Гукапераймальнае. Прасл. lusъ! (Слаўскі, 5, 354–355; Смаль-Стоцкі, Приміт., 164). Аўтары БЕР (3, 523) дапускаюць другаснасць узнікнення выклічніка з прасл. luskati > лу́скаць 2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Плесь ’хвалі’ (Гарэц., Др.-Падб.), ’хваля’ (Стан.), смал. плесь ’тс’, ’усплёск’, ’хваляванне’, плёсы ’хвалі’. Відаць, на базе плёскаць утворана гукапераймальнае плес- з прасл. суф. *‑ь з адцягненым значэннем, параўн. балг. плѐс, серб.-харв. пљес — пра гук падзення ў ваду, плёскат, параўн. паралельныя формы плясь (гл.), балг. пляс, серб.-харв. п/ьас ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)