Паскіру́с ’дакумент’ (ігн., Сл. ПЗБ). Літуанізм. Параўн. літ. paskyra, дыял. paskiraiвід размеркавальнага дакумента’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 3, 427).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ігру́шка ’вазон’, ’від хатніх кветак’ (Бір. Дзярж.), Лексіка-семантычны тып утварэння ад ігруша (гл.) з памянш. суф. ‑к‑а.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рухаві́к, ‑а, м.

1. Машына, якая ператварае які‑н. від энергіі ў механічную энергію; машына, якая прыводзіць у рух што‑н. Паравы рухавік. Рэактыўны рухавік. Дызельны рухавік.

2. чаго. Сіла, якая пабуджае да чаго‑н., садзейнічае росту, развіццю чаго‑н.

•••

Рухавік унутранага згарання — рухавік, у якім паліва згарае ўнутры цыліндра пад поршнем.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сорт, ‑у, М сорце, м.

1. Тое, што і гатунак. Мука першага сорту.

2. Разнавіднасць якой‑н. культурнай расліны, якая адрозніваецца ад іншых раслін гэтага ж віду якімі‑н. каштоўнымі ў гаспадарчых адносінах уласцівасцямі. Высокаўраджайныя сарты пшаніцы.

3. Разм. Від, род каго‑, чаго‑н. У Мінску дактары добрыя. Першага сорту спецыялісты. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фехтава́нне, ‑я, н.

1. Від спорту, майстэрства барацьбы на шпагах, рапірах, эспадронах і пад. Трэці дзядзька — Ціхон Васільевіч — меншы па чыну, толькі выкладчык фехтавання. Новікаў.

2. Паядынак, спаборніцтва на шпагах, рапірах, эспадронах і пад. / у перан. ужыв. Побач з імі [куніцамі], на паляне, Бой гарачы — фехтаванне У майстроў яго, З баркоў Маладых цецерукоў. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шыпу́н 1, ‑а, м.

1. Від лебедзя з чырвона-чорнай дзюбай і моцна выгнутай шыяй, які жыве па лесастэпавых азёрах; птушка атрада гусепадобных. Буслы.. з цікавасцю разглядалі шыпуна і не саступалі з месца. Пальчэўскі.

2. Разм. Той, хто шыпіць (у 4 знач.).

шыпу́н 2, ‑у, м.

Спец. Густы накіп пры плаўцы чыгуну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Варану́хавід гарэлкі з віна, піва, мёду і каліны’ (Шпіл.). Ад ва́раны (з розных частак). Да суфіксацыі параўн. рус. сивуха.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капялю́швід галаўнога ўбору з палямі’ (ТСБМ, Шат., Бяльк.), з польск. kapelusz, якое з с.-лац. capellus ’тс’ (гл. капялюх).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мазур-полька, мазурко́вая полькавід полькі-мазуркі, якую танцавалі трасучыся’ (капыл., Жыв. сл.; круп., Сл. ПЗБ). Да мазур1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мудру́шківід ягад’ (Рам. 8). Да му́дры1 (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 125. Параўн. таксама мудра́нка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)