шчаці́нне, -я, н., зб.
1. Жорсткая прамая шэрсць у некаторых жывёл.
Чорнае ш. дзіка.
2. Кароткія жорсткія валасы на няголеным твары (разм.).
Ш. пакрыла твар.
3. Жорсткая валасяная частка шчоткі, пэндзля і пад.
|| памянш. шчаці́нка, -і, ДМ -нцы, ж., зб.
|| прым. шчаці́нны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
лы́сіна, -ы, мн. -ы, -сі́н, ж.
1. Месца на галаве, дзе вылезлі і не растуць валасы.
2. Белая пляма на лбе некаторых жывёл.
Цяля з лысінай.
3. перан. Пра ўчастак чаго-н., пазбаўлены расліннасці, покрыва (разм.).
|| памянш. лы́сінка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Ка́ніна, ка́нка ’льняны саламяны або з гнуткіх галінак (абшытых палатном) абручык вакол галавы замужняй жанчыны пад хусткай, на які накручвалі валасы’ (Маш.; слонім., Шн.; Тарн., Сакал.). Да тканіца < тканка (Помн. этнагр., 135).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ку́чары ’кучаравыя або завітыя валасы’ (ТСБМ, ТС). Укр. кучери, рус. кучери ’тс’. Параўн. чэш. kučera, славац. kučera ’кудзер’. Супастаўленне з кука (гл.) і лат. kauka ’чуб’ непераканаўчае (параўн. Бернекер, 637; Траўтман, 121).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вы́сечыся і (радзей) вы́секчыся, ‑чацца; зак.
Разм. Стаць карацейшым; выпасці; вылезці (пра валасы). Некалі таўшчэзныя, доўгія, русыя косы Хрысціны патанчэлі, высекліся, выцвілі і страцілі свой ранейшы бляск. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павару́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што або чым.
Варушыць крыху або час ад часу. Вецер паварушвае валасы. Паварушваць пальцамі. □ [Старац] усё іграў і нават паварушваў у такт плячом. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ваўкала́к ’пярэварацень’ (Касп., Нас., БРС, Інстр. II, Гарэц., Мал.), ваўкала́ка (Янк. III, Інстр. II), вавкула́к (Грыг.), вовкула́к (Клім.), воўколака (Шн.). Рус. волкола́к, волкодла́к, вурдала́к, дыял. таксама волкола́ка, укр. вовкула́к, вовкула́ка, польск. wilkołak, чэш. vlkodlak (кніжнага паходжання; у дыял. захавалася вельмі слаба і ў пераносным значэнні ’скнара’), серб.-ц.-слав. влькодлакъ, балг. въркола́к, вълкодла́к, серб. вуко̀длак, ву̏кодлак. Прасл. *vьlkodlakъ ’ваўкалак, чалавек-пярэварацень’. Першая частка слова да *vьlkъ ’воўк’, другая да ц.-слав. длака ’валасы, футра’, серб. дла̏ка ’валасы, шэрсць’, славен. dláka (Фасмер, 1, 338–339).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ільняны́ в разн. знач. льняно́й;
~но́е по́ле — льняно́е по́ле;
і. але́й — льняно́е ма́сло;
~на́я прамысло́васць — льняна́я промы́шленность;
~ны́я валасы́ — льняны́е во́лосы
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
блы́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны; незак.
1. што. Бязладна пераплятаць (пра ніткі, валасы і пад.).
Б. валасы.
2. Гаварыць, расказваць без лагічнай сувязі; памыляцца.
3. Памылкова прымаць адно за другое.
Б. блізнят.
4. Не цвёрда разбірацца ў чым-н.
Б. словы.
Б. даты.
5. Расстройваць, разладжваць.
Б. планы.
6. Наўмысна ўскладняць, рабіць незразумелым.
Б. сляды (таксама перан.: старацца адвесці падазрэнне).
7. Умешваць каго-н. у якую-н. непрыемную справу.
|| зак. заблы́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны (да 1, 5 і 6 знач.), зблы́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны (да 1—6 знач.), пераблы́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны (да 1—4 і 6 знач.) і ублы́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны (да 7 знач.).
|| наз. блы́танне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
руся́вы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Блізкі да русага, светла-русы (пра валасы). Была .. [Лена] даволі прыгожая, з карымі вачамі, з доўгімі русявымі косамі, якія ў тыя гады былі модныя. Дубоўка. На галаве [Сюзаны] пушыстая вязаная хустка, з-пад якой выбіваецца пасмачка русявых валасоў. Навуменка. // Які мае такія валасы. Чалавеку гадоў было на выгляд за трыццаць. Такі сабе русявы.. мужчынка, даўно няголены. Брыль. — А ты тутэйшы? — увязаўся ў гаворку русявы чырвонаармеец. Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)