суди́ться
1. (вести тяжбу) судзі́цца;
всю жизнь суди́лся то с одни́м, то с други́м усе жыццё судзі́ўся то з адны́м, то з другі́м;
2. страд. судзі́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
астыгматы́зм, ‑у, м.
Спец. Недахоп аптычнай сістэмы або праламляльнай здольнасці вока, які заключаецца ў тым, што прамені, выйшаўшы з аднаго пункта, не збіраюцца зноў у адным фокусе і адбітак (адлюстраванне) атрымліваецца расплывістым.
[Ад грэч. «а» — не і stigme — пункт, метка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падбо́рка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. падабраць (у 1, 5 знач.).
2. Спец. Шэраг артыкулаў, заметак, аб’яднаных адной тэмай і надрукаваных пад адным загалоўкам. Падборка на сельскагаспадарчую тэму.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазбіра́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
Сабрацца ў адным месцы — пра ўсіх, многіх. Да вагона пазбіраліся людзі. Лынькоў. Прыгадала пра былое, І здалося ёй тады, — Быццам зноў усёй сям’ёю Пазбіраліся сюды. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыслепава́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Падслепаваты. На гэты момант пад стол трапіў і наш прыслепаваты стары кот. Сабаленка. Вокны ў .. [хатцы] таксама былі маленькія, прыслепаватыя, і шыба ў адным з іх заткнёна анучаю. Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пудлі́вы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і пужлівы. [Цімох] трымае за аброць маладога пудлівага каня, на якім прыехаў па гасцей. Пальчэўскі. Цікаўны і пудлівы абывацель адным вокам пазіраў з-за фіранкі на вуліцу. Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сека́тар, ‑а, м.
Спец. Вялікія садовыя ножніцы, якімі абразаюць галінкі дрэў і кустоў. Нідзе ні на адным дрэве не заўважыў Каленік сушняку. Усё выразалі яшчэ ранняй вясной садовая пілка і секатар. Паслядовіч.
[Фр. sécateur.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сы́наў, ‑ава.
Які належыць сыну (у 1 знач.), уласцівы яму. Сынаў абавязак. □ У адным месцы сыпаў воз трапіў у глыбокую выбоіну і перакуліўся. Якімовіч. На сынавым твары нічога не заўважыў .. [Гушка] новага. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фал, ‑а, м.
Спец. Трос для падымання парусоў, сігнальных флажкоў і пад.
•••
Авіяцыйны фал — вяроўка для раскрыцця парашута без удзелу парашутыста, якая прымацоўваецца адным канцом да самалёта, а другім — да выцяжнога кальца.
[Гал. val.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нерухома; нязрушна, незварушна (разм.) □ на месцы, на адным месцы, як укопаны
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)