Станда́раадзін з драўляных слупоў, які служыць фундаментам’ (браг., Шатал.; чэрв., Нар. лекс.). Гл. штандара.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наўза́хапкі, прысл.

Разм.

1. Стараючыся зрабіць што‑н. першым, пераганяючы адзін аднаго ў чым‑н.; наперабой. Да груш было яшчэ з кіламетр, а мы, сарваўшыся з месца, як спуджаныя вераб’і, пускаліся навыперадкі і наўзахапкі падбіралі смачныя паданкі, разграбаючы апалае лісце. Ракітны.

2. Перабіваючы, перарываючы адзін аднаго. Хлапчукі нешта наўзахапкі расказвалі адзін аднаму. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адзіню́ткі разг. одинёхонек, одинёшенек;

адзі́н-а. — а) (совершенно одинокий) оди́н-одинёшенек; оди́н, как перст; б) (только один) оди́н-еди́нственный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ранжы́р, -ру м., воен., уст., перен. ранжи́р;

па ~ру — по ранжи́ру;

пад адзі́н р. падве́сці — под оди́н ранжи́р подвести́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аднаскладо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які змяшчае ў сабе адзін склад (пра слова).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аршы́нны, ‑ая, ‑ае.

Памерам у адзін аршын. Аршынныя дровы. Аршынныя літары.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бакара́, нескл., н.

Адзін з лепшых і каштоўных гатункаў хрустальных вырабаў.

[Ад назвы фр. горада Baccarat.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лю́пус, ‑у, м.

Спец. Адзін з відаў туберкулёзу скуры; туберкулёзная ваўчанка.

[Ад лац. lupus — воўк.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перазвані́цца, ‑званюся, ‑звонішся, ‑звоніцца; зак.

Разм. Пазваніць адзін аднаму па тэлефоне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зае́зд, -у, М -дзе, м.

1. гл. заехаць.

2. Адзін з тураў спаборніцтва ў скачках, бегу, гонках.

Паўфінальны з.

3. Прыезд у пэўны тэрмін групы адпачываючых у санаторый, дом адпачынку.

Сёння ў доме адпачынку з.

|| прым. зае́зны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)