мура́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.
Невялікае насякомае атрада перапончатакрылых, якое жыве вялікімі калоніямі.
◊
Мурашкі па спіне (скуры) бегаюць (разм.) — аб адчуванні дрыжыкаў ад сцюжы, страху.
|| прым. мурашы́ны, -ая, -ае.
М. курган.
Мурашыная працавітасць (перан.: надзвычай вялікая).
○
Мурашыная кіслата — метанавая кіслата, якая ўтрымліваецца ў ігліцы, крапіве, едкіх выдзяленнях мурашак і пчол, выкарыстоўваецца ў сельскай гаспадарцы.
Мурашыны спірт — спіртавы раствор мурашынай кіслаты, ужыв. ў медыцыне.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мя́са, -а, н.
1. Туша ці частка тушы забітых жывёл, птушак, што ідуць у ежу.
Свежае м.
Варанае м.
2. Мяккая частка пладоў, ягад; мякаць (разм.).
◊
Выдраць (вырваць) з мясам (разм.) — пра гузік, аплік: адарваць разам з кавалкам тканіны, скуры.
Гарматнае мяса — пра салдат, якіх пасылаюць на смерць.
|| прым. мясны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).
Мясная жывёла (якая гадуецца на мяса). Есці мясное (наз.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
◎ Надалончыць ’залатаць (рукавіцы)’ (Сцяшк. Сл.), рус. надолднить ’залатаць звернуты да далоні бок рукавіцы’, укр. надолбнчити ’тс’, на́долонка ’нашыўка са скуры ці сукна на ўсю далонь, каб не праціраліся рукавіцы’. Да далонь (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Нажор ’вада пад вясеннім снегам’ (іўеў., Сцяшк. Сл.). Відаць, да *žьrati ’паглынаць’, параўн. нажорціся ’нажэрціся’, а таксама рус. нажор ’набуханне скуры пасля апрацоўкі спецыяльным растворам’, нажораться ’напіцца, нажэрціся’. Да словаўтварэння гл. на́жма.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Прышчы́ца ’яшчур’ (нараўл., Сл. ПЗБ). Ад прышч, таму што пры хваробе на слізістай абалонцы і на скуры з’яўляюцца язвачкі. Параўн. позняе польск. pryszczycz ’тс’, першапачаткова цра экзему ў людзей (Банькоўскі, 2, 807).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прэ́гці, прэ́гціса ’вельмі хацець’ (ТС), прэ́гчыся ’моцна, прагна імкнуцца, дамагацца чаго-небудзь’, ’прыкладаць непамерныя намаганні для дасягнення мэты; высільвацца’ (ТСБМ, Сцяшк.), са скуры прэ́гчыся ’старацца як моц-сілы’ (Янк. БФ). Гл. пра́гнуць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Махна́шка, махну́ша, махнушка ’галавешка’ (Жд. 1; навагр., карэліц., З нар. сл.), смал. мохнышка. Да махна́ты (гл.). Параўн. аналагічна ўтвораныя рус. арх. мохнушка, мохнуша ’касмыль, пасма, жмут’, ’рукавіца з касматай скуры’, пск. ’кудлаты сабака’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Падбор ’абцас’ (ТСБМ, Шат., Касп., ТС, Інстр. I), пудбо́р ’тс’ (Тарн.). Рус. подбо́р, укр. подбі́р ’тс’. Да падабраць < браць (гл.). Семантыка зразумелая з тлумачэння ’абцас, зроблены з кавалкаў скуры’ (ТСБМ), г. зн. падабраны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
касме́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
1. Галіна медыцыны, якая распрацоўвае сродкі і мерапрыемствы па падтрыманню здаровага стану і прыгожага выгляду скуры, валасоў і пазногцяў чалавека. Урачэбная касметыка. Кабінет касметыкі.
2. зб. Сродкі для надання свежасці і прыгажосці твару, целу. Аддзел касметыкі ў аптэцы.
[Ад грэч. kosmētikē — майстэрства ўпрыгожвання.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ласку́т, ‑а, М ‑куце, м.
Абрэзак, абрывак (тканіны, скуры і пад.). Ласкут паперы. // зб. Спец. Кавалкі тканіны стандартнай шырыні і малой даўжыні як адыходы вытворчасці. Мерны ласкут. // толькі мн. (ласкуты́, ‑оў). Абрыўкі чаго‑н., лахманы. На крылах [ветрака] трапяталі пад ветрам шырокія ласкуты палатна. Пянкрат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)