Тарні́ць ’складаць сена ў гумно’ (Жд. 2), ’складваць, парадкаваць’ (Сцяшк. Сл.). Звязана з тарнава́ць1?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

валкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак., што.

Зграбаць скошаную збажыну, траву і пад. у ваякі. Разбівае, валкуе, нават складае ў копы гатовае сена самая маладая калгасная брыгада — піянеры і школьнікі. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абгрэ́бці, ‑грабу, ‑грабеш, ‑грабе; ‑грабём, ‑грабяце; пр. абгроб, ‑грэбла; заг. абграбі; зак., што.

Грабучы, падраўноўваючы, зняць з паверхні лішняе (пра сена, салому і інш.). Абгрэбці стог. Абгрэбці воз з сенам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пады́спадам, прысл.

Унізе; пад чым‑н. Недзе падыспадам шапаціць сена, асядае, і Юрку зноў здаецца, што ціха-ціха шумяць сосны і што ён ідзе з лентай па Каралінскай пасецы. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыазёрны, ‑ая, ‑ае.

Размешчаны паблізу возера. Кастусь адразу адчуў, што сена свежае, нядаўна прывезенае сюды з прыазёрнага лугу. Марціновіч. Зранку да вечара ў густым прыазёрным чароце крычалі дзікія качары. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падвярну́ць, -вярну́, -ве́рнеш, -ве́рне; -вярні́; -ве́рнены; зак., што.

1. Вернучы, падлажыць пад каго-, што-н., падгарнуць.

П. ямчэй падушку пад галаву.

2. Няёмка падагнуўшы, пашкодзіць, вывіхнуць.

П. нагу.

3. Падварушыць, крыху павярнуць.

П. сена.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аб раптоўным адчуванні млоснасці, болю.

Падвярнула (безас.) пад грудзі.

|| незак. падваро́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стрэ́сці, страсу́, страсе́ш, страсе́; страсём, страсяце́, страсу́ць; строс, стрэ́сла; страсі́; стрэ́сены; зак., што.

1. Трасучы, скінуць што-н.

С. пясок з палавіка.

С. расу з травы.

2. Трасучы, змяшаць разам; зрабіць трасянку.

С. сена з саломай.

|| незак. стрэ́сваць, -аю, -аеш, -ае і страса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. стрэ́сванне, -я, н. і страса́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пацяру́ха, поцеру́ха ’пацёртае сена, салома, тытунь’, ’дробязнае, не вартае ўвагі’ (ТСБМ, Янк. 1, Мал., Гарэц., Кольб., ТС; КЭС, лаг.; беласт., чэрв., Сл. ПЗБ), брэсц., драг. потыру́ха, путэру́ха ’адыходы ад сена, саломы’ (Сл. Брэс.). Укр. валынск., падольск. потеру́ха ’тс’. Да паце́рці < це́рці (гл.). Аб суфіксе ‑уха гл. Сцяцко, Афікс. наз., 71.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лабазава́ты ’цвёрдае валакно лёну ці пянькі, падобнае на сена з лабазы’ (КЭС, лаг.). Да лабаза (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плаця́нка ’збудаванне з лазы для захоўвання сена’ (віл., Сл. ПЗБ). Са словазлучэння плацяная (будыніна) < плот (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)