пракача́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разгладзіцца качалкай, качалкамі. Бялізна добра пракачалася.
2. Правесці які‑н. час лежачы, качаючыся. Але толькі пасля таго, як.. [Мікола] паўгадзіны пракачаўся ў ложку, зразумеў, што заснуць не зможа. Гаўрылкін. // Разм. Праляжаць доўгі час хворым.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пражы́ць, -жыву́, -жыве́ш, -жыве́; -жывём, -жывяце́, -жыву́ць; -жы́ў -жыла́, -ло́; -жыві; -жы́ты; зак.
1. Прабыць жывым, праіснаваць які-н. час.
П. дзевяноста шэсць гадоў.
2. Правесці некаторы час, жывучы дзе-н. ці якім-н. чынам.
П. сем гадоў на Далёкім Усходзе.
3. што. Патраціць на існаванне.
П. усе грошы.
|| незак. пражыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пракаці́ць, -качу́, -ко́ціш, -ко́ціць; -ко́чаны; зак.
1. што. Перамясціць коцячы.
П. бочку.
2. каго. Правесці для забавы.
П. на машыне.
3. Хутка праехаць (разм.).
Нехта пракаціў на веласіпедзе.
◊
Пракаціць на вараных (уст.) — не выбраць, праваліць на выбарах [першапачаткова, пры балаціроўцы шарамі, пакласці чорныя, нявыбарчыя шары].
|| незак. прака́тваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 3 знач.) і прако́чваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прапало́ць, -алю́, -о́леш, -о́ле; -алі; -о́латы; зак., што.
1. Ачысціць ад пустазелля якую-н. прастору ці пасаджаныя расліны.
П. грады.
П. капусту.
2. Правесці які-н. час полючы.
|| незак. прапо́лваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).
|| наз. прапо́лка, -і, ДМ -лцы, ж. (да 1 знач.) і прапо́лванне, -я, н. (да 1 знач.).
|| прым. прапо́лачны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прасе́дзець, -джу, -дзіш, -дзіць; -дзь; -джаны і прасядзе́ць, -яджу́, -ядзіш, -ядзіць; -ядзім, -едзіце́, -ядзя́ць; -ядзі; -е́джаны; зак.
1. Правесці які-н. час седзячы або прабыць дзе-н. (дзе можна сядзець).
П. у гасцях да поўначы.
2. што. Працерці або праціснуць доўгім сядзеннем (разм.).
П. штаны. П. крэсла.
|| незак. прасе́джваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. прасе́джванне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прастая́ць, -таю́, -таіш, -таіць; -таім, -таіце́, -тая́ць; -то́й; зак.
1. Правесці або прабыць які-н. час стоячы (гл. стаяць у 1, 2, 4, 6, 8—10 знач.).
2. Прабыць у бяздзейнасці, у прастоі.
Цягнік прастаяў на раз’ездзе гадзіну.
3. Праіснаваць, не разбураючыся.
Гэты дом прастаіць яшчэ доўга.
|| незак. прасто́йваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
перахва́тчык, ‑а, м.
Той, хто перахватвае што‑н. Самалёт-перахватчык. □ — Падняць перахватчыкаў... — усхвалявана загадаў начальнік галоўнага каманднага пункта. Алешка. Быў знаёмы з плытагонамі, прыходзіў у захапленне ад перахватчыкаў, смелых і дужых людзей, якія дапамагалі плытагонам прыстаць да берага, а потым правесці каравая плытоў пад мост. Маўзон.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасаджа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. каго-што. Пасадзіць усё, многае або ўсіх, многіх. Пасаджаць кусты. Пасаджаць гасцей за стол. Пасаджаць пірагі ў печ. □ [Аўдоля:] На сані дэзерціраў пасаджалі, і пры кожным чырвонаармеец са стрэльбай. Крапіва.
2. што і без дап. Правесці некаторы час за пасадкай чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прагуля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.
1. Правесці некаторы час гуляючы. Прагуляць гадзіну на свежым паветры. // Пралодарнічаць, прагультаяваць. [Шэмет:] — Прагулялі лета, а цяпер дроў шукаеце? Лобан.
2. што і без дап. З-за гульні прапусціць што‑н., пазбавіцца чаго‑н. Прагуляць абед. □ — Ды і рагатку, відаць, прагуляў недзе, — глянуў .. [Сакоўскі] на Алешкавы рукі. Якімовіч.
3. што і без дап. Зрабіць прагул, не пайсці на работу.
4. што. Патраціць на гулянне, п’янства. Багаты ў мінулым, .. [Анупрэй] прагуляў большую палавіну свайго хутара. Пестрак.
5. Правесці некаторы час у п’янстве, гулянках.
6. Пацярпець паражэнне ў гульні. // каго-што. Прайграць каго‑, што‑н. Цівун ухмыльнуўся тоўстымі губамі: — Мусіць, заслужыў, калі пан прагуляў цябе... Добрага работніка не прагуляў бы! Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рассле́даваць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак. і незак., што.
1. Усебакова разгледзець (разглядаць), высветліць (высвятляць). Прычыну крушэння цягніка расследаваў і сам Вадзягін і палічыў яго як звычайную аварыю. Федасеенка.
2. Правесці (праводзіць) следства. Сам мінскі губернатар зацікавіўся здарэннем. Ён загадаў неадкладна расследаваць справу, выявіць зачыншчыкаў і сурова пакараць іх. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)