кватэ́ра, ‑ы, ж.

1. Частка жылога дома, якая складаецца звычайна з некалькіх пакояў і мае асобны выхад. Двухпакаёвая кватэра. □ Кватэра Белавуса не багата абстаўлена, але ўтульная і чыстая. Гурскі. // Жылое памяшканне, жыллё наогул. Вырашыць пытанне з кватэрай. // Памяшканне, якое часова наймаецца для жылля. Жыць на кватэры. Наймаць кватэру.

2. Уст. Лясніцтва, памяшканне, дзе жыў ляснічы. Міхал ступіў на двор кватэры З душою, згрызенай без меры. Колас.

3. толькі мн. (кватэ́ры, ‑тэр). Месца размяшчэння войск у населеным пункце. Размясціцца на зімнія кватэры.

•••

Галоўная кватэра (уст.) — месца прабывання галоўнакамандуючага і яго штаба ў час вайны; стаўка.

Стаць на кватэру гл. стаць.

[Ням. Quatier.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нара́ ж.

1. нора́;

барсуко́ва н. — нора́ барсука́, барсу́чья нора́;

2. перен. нора́, конура́;

гэ́та не памяшка́нне, а н.э́то не помеще́ние, а нора́ (конура́)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кватарава́ць ’часова жыць у каго-н., наймаючы кватэру, памяшканне’ (ТСБМ, КЭС, лаг., Янк. I), ’размяшчацца, быць на пастоі (пра войска)’ (ТСБМ). Гл. кватэра1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ку́брык, ‑а, м.

1. Жыллёвае памяшканне на караблі для каманды. У прасоленай матроскай форме Маракі ў кубрыкі вяртаюцца. Лукша.

2. Ніжняя палуба на вялікім парусным караблі.

[Гал. kóebrug.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плаві́льня, ‑і, ж.

Памяшканне, дзе плавяць металы. Вызначаўся горад Павянец тым, што была тут даўняя, яшчэ з часоў Пятра I, плавільня, у якой плавілі медзь. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прэфекту́ра, ‑ы, ж.

1. Адзінка адміністрацыйнага падзелу ў Рымскай імперыі.

2. У некаторых буржуазных краінах — орган кіравання адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай.

3. Службовае памяшканне прэфекта, яго канцылярыя.

[Лац. praefectura.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спавяда́льня, ‑і, ж.

Памяшканне ў каталіцкай царкве для споведзі. Праз .. акенца спавядальні, ксёндз, распытваючы ў .. [Гушкі] ўсякую нават драбязу, дазнаўся раптам.. што ў яго праваслаўная жонка. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Манса́рда ’жылое памяшканне пад дахам’ (ТСБМ). З польск. mansarda, якое з франц. Mansard F. — прозвішча архітэктара (1598–1666). Паводле Крукоўскага (Уплыў, 79), — з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Старо́жкапамяшканне для стоража; невялікая хатка’ (ТСБМ, ТС), разм. ‘жанчына-стораж’ (ТСБМ). У першым значэнні з рус. сторо́жка ‘тс’, у другім — наватвор ад стораж (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ста́йняпамяшканне для коней, канюшня’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Нас., Нік. Очерки, Стан., Бяльк., Шат., Касп., Сл. ПЗБ, ТС, Сцяшк.), ст.-бел. стаиня ‘тс’; сюды ж ста́еннік ‘рысак’, стае́нніца ‘рысачка’, ‘кабыла, якую ўлетку трымаюць на стайні’ (Янк. 3.). Укр. ста́йня ‘стайня’, рус. дыял. ста́йня ‘тс’, польск. stajniaпамяшканне для коней або іншых сельскагаспадарчых жывёл’, чэш. дыял. stajňa, славац. stajňa. Прасл. паўн.-слав. *stajьńaпамяшканне для сельскагаспадарчых жывёл або месца для іх’. Дэрыват ад прасл. шматкратнага дзеяслова *stajati ‘стаяць’ < *stati ‘стаць’ з суф. ‑ьńa. Гл. Махэк₂, 574; Борысь, 574. Шымкевіч (Шымк. Собр.) параўноўваў з літ. stóně ‘тс’ (не адзначанага ў слоўніках). Вывядзенне з літ. staĩnė ‘тс’ не мае падстаў, бо апошняе запазычана ў славян, гл. Анікін, Опыт, 283.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)