Сёмга ‘прамысловая рыба сямейства ласасёвых’ (ТСБМ), звычайна ласо́сь (Ласт.; гл.). Паводле Крукоўскага (Уплыў, 73), з рус. сёмга, якое вядома з 1526 г.; ст.-рус. семга (1625 г.). Не мае пэўнай этымалогіі; лічаць запазычаннем з фін. tonka, Р. скл. tongan ‘від дробнага ласося’ ці з лац. salmo ‘ласось’ або тур. semek ‘рыба’. Падрабязна гл. Фасмер (3, 598).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сі́мвал ‘умоўнае абазначэнне, знак’ (ТСБМ), сы́мвал ‘тс’ (Ласт.), сымбо́ль ‘тс’ (Некр. і Байк., Стан.), ст.-бел. симболъ, симболъ ‘тс’. Крыніца запазычання грэч. σύμβολον ‘знак’, адкуль трапіла рознымі шляхамі: праз ц.-слав. символъ, параўн. серб.-ц.-слав. симъволъ ‘тс’, ст.-рус. символ (гл. Фасмер, 3, 623) або праз лац. symbolum, ст.-польск. symbol ‘тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 192).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Та́ра 1 ’ўпакоўка тавару’, ’вага ўпакоўкі’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк.). З ням. Tára ’тара; упакоўка; вага ўпаковачнага матэрыялу’, якое з італ. tara ’тара; зніжка, вылік, адлічэнне’ < араб. ṭarḥ ’зніжка, вылік, адлічэнне’ < ṭáraḥa ’ён адсунуў, адклаў’ (Фасмер, 4, 20; ЕСУМ, 5, 517; Чарных, 2, 228; Голуб-Ліер, 477).
Та́ра 2 ’плыток для пераезду’ (ТС). Гл. тар.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тасе́мка ’тасьма’ (Байк. і Некр., Ласт., Сл. ПЗБ), ’вузенькая стужка, паясок’ (Скарбы), ’вузкая каляровая тканіна, з якой даўней выкладалі ўзоры на сярмязе’ (Варл.), ’пояс’ (мёрск., стаўб., саліг., ЛА, 4), ’саматканы пояс без узораў’ (Сцяшк.), та́семка і тасёмка ’тасьма’ (Нас.), тасёмка ’тасьма’; ’завязка з тасьмы’ (ТСБМ, Бяльк.), ’вузкая палоска, якую нашывалі на спадніцы, фартухі’ (Жд. 2). Гл. тасьма.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тклі́вы ’з’едлівы, абразлівы’, ’уразлівы, чуллівы’ (Нас.), ’з’едлівы, зняважлівы, прыкрыў ’далікатны (пра пытанне і пад.)’ (Байк. і Некр.), ’сентыментальны, кранальны’ (Ласт.), тклі́ва ’груба, абразліва, з’едліва’ (Нас.). Рус. дыял. тли́вой, тли́вкой ’чуллівы, раздражняльны’, польск. tkliwy ’чуллівы’, чэш. tklivý ’чуллівы, жалобны, сумны’, славац. tklivý ’тс’. Вытворнае ад ткаць 2 (гл.) з суф. ‑лів‑ (< тъкливъ, гл. Фасмер, 4, 65; Борысь, 633).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыда́рыцца ’здарыцца; пашчасціць’ (Нас., Байк. і Некр., Ласт.). Безумоўна, звязана з коранем ‑дар‑ (< прасл. *darъ, *dariti), які, нягледзячы на фармальныя цяжкасці, вылучаецца і ў зда́рыцца (гл.; апошняе разам з укр. зда́ритися ЕСУМ, 2, 254 лічыць запазыч. з польск.). Семантычнае развіццё ад ’дар, падарунак і пад.’ да ’здарыцца, адбыцца’ становіцца больш зразумелым у сувязі з наяўнасцю ў прыда́рыцца значэння ’пашчасціць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыла́дзіць ’прымацаваць, прырабіць; падрыхтаваць; падагнаць’ (Нас., ТСБМ), прыла́дзіць, пріла́дзіць ’тс’ (Бяльк.); сюды ж прыла́дзісты ’зручны ва ўжыванні, спрытны’ (Нас.) і аддзеяслоўныя назоўнікі прыла́да ’прыстасаванне, прыбор, механізм’ (Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Яруш., Бяльк., ТСБМ), таксама вытворныя: прыла́дак ’прыбор’ (ТСБМ), пріла́дка ’дастасаванне’ (Бяльк.), зборн. прыла́ддзе ’прылады’ (Нар. Гом.). Да ла́дзіць (гл.). Рус. дыял. прила́дить ’зрабіць, прыгатаваць’, укр. прила́дити ’прыладзіць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прымсці́цца (пры́мсьціцца, пры́мсьціць) ’здацца, падацца; прымроіцца’ (Ласт.), параўн. рус. примститься ’прымроіцца, здацца; прысніцца’. Арэальнае ўтварэнне ад незафіксаванага *мсці́ць/мсці́цца адпаведнай семантыкі (гл. амонімы ў артыкуле мста ’помста’), якое працягвае прасл. *mьstiti (sę) 2 ’здавацца, мроіцца’, этымалагічна тоеснага *mьtьsь і роднаснага лексемам гнязда прасл. *mitъ/mitь, *mitě, *mititi, *mitusь, *mitusiti, *mьtnina (ЭССЯ, 21, 171–172). Параўн. пры́мха (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыпрэ́жка, пры́пражка ’далучэнне да раней запрэжаных жывёл’; від запрэжкі каня: збоку ад аглабель для дапамогі каранніку; прыпражны конь’ (Нас., Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., ТСБМ; віл., Сл. ПЗБ), прыпрэ́жный ’прыпражны’ (Бяльк.). Да прыпрагаць, прэфіксальнага дзеяслова ад прасл. *pręgǫ, pręgti (гл. упрэ́гці). Аналагічныя вытворныя і ў іншых славянскіх мовах, параўн. рус. дыял. припря́жний ’прыпражны’, укр. припря́жений ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рыгва́ ’дрыгва’ (чэрв., ЛА, 2), рыга, рыгва́ ’горла, рачныя рукавы, на якія рака падзяляецца пры ўліванні ў вусце’ (Ласт.). Утворана ад дрыгва́ (гл.) у выніку адпадзення пачатковага зычнага, як дрыжва́ ад дрыжа́ць, брахва́ ад браха́ць (Пра словаўтваральную мадэль гл. Сцяцко, Афікс. наз., 34, 85). З іншага боку, не выключана магчымасць утварэння ад рыга́ць (гл.), параўн. рыгво́ ’горла’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)