рэквізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.

Зрабіць (рабіць) рэквізіцыю чаго‑н. Гаспадар спахмурнеў. Па людзях хадзілі чуткі, што неўзабаве ў яго рэквізуюць і млын. Асіпенка. [Незнаёмы:] — Я — старшыня тутэйшага рэўкома. Рэквізую коней і драбіны. Лобан. [Салдаты] рэквізавалі ў адным з сёл мужыцкія сані і прыбылі на месца значна раней, чым мужыкі. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

семяры́к, ‑мерыка, м.

1. Старая руская мера (ліку, вагі, аб’ёму і пад.), якая змяшчае ў сабе сем якіх‑н. адзінак, а таксама прадмет, які складаецца з сямі частак. Семярык жыта.

2. Сем коней у адной запрэжцы. А палац у агнях, служба ўся ў кунтушах, Семярык каля ганка, стаеннікі белыя Рыюць дол капытамі. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыці́шаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прыцішыць.

2. у знач. прым. Прыглушаны, слаба чутны. Прыцішаны грукат бярвёнаў даходзіць здалёку і зблізку. Пестрак. Цемру тады поўніў гул машын, чуліся прыцішаныя галасы артылерыстаў, фырканне коней. Мележ.

3. у знач. прым. Замаруджаны, запаволены. Відаць, чалавек выбіваўся з сіл, запыняў бег, ішоў прыцішанаю хадою. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; ‑куём, ‑куяце; зак., каго-што.

1. Падбіць падкову, падковы. Паглядзі, ужо гатовы Коням новыя падковы. Толькі коней прывялі — Падкавалі кавалі. Шушкевіч. // Разм. Набіць знізу жалезную палосу, пласцінкі (на абцасы, палазы саней і пад.). Падкаваць сані.

2. перан. Разм. Падрыхтаваць да чаго‑н., даць неабходны запас ведаў, звестак. Падкаваць навукова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазапрага́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

1. Запрэгчы сябе ў што‑н. — пра ўсіх, многіх.

2. Запрэгчы сваіх коней, валоў і пад. — пра ўсіх, многіх. У Панка конь ужо быў запрэжаны — стаяў ля ганка — і на возе ляжалі хатулі.. Таня падумала, што людзі з начы яшчэ пазапрагаліся, а ім ніхто не сказаў... Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цягаві́ты, ‑ая, ‑ае.

Здольны многа і цяжка працаваць; загартаваны ў працы; працавіты. Валы — цягавітая, пакорлівая скаціна, корму ёй дабіраць не трэба, а работы адзін вол зробіць за трое коней. Пестрак. [Дырэктар:] — Цяжкі цэх, ясна. Там не кожны падніме. Туды трэба чалавека цягавітага, з галавой, такога, што можа любую справу на ногі паставіць. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скірава́ць сов.

1. напра́вить; поверну́ть;

с. ко́ней убо́к — напра́вить (поверну́ть) лошаде́й в сто́рону;

с. по́гляд на што-небудзь — напра́вить взгляд на что́-л.;

2. (на што, да чаго, куды) перен. напра́вить, склони́ть (к чему, куда)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вы́падак1 (БРС, Шат.), выпа́дак (Нас., Гарэц., КЭС, лаг.). Рус. вы́падок ’ападкі’, укр. ви́падок ’выпадак’, польск. wypadek, в.-луж. wupadk ’тс’. У бел. запазычанне з польск., дзе, відавочна, калька ням. Ausfall (параўн. Брукнер, 390). Змяненне націску ў форме вы́падак пад уплывам іншых дэрыватаў з прыст. вы‑.

*Вы́падак2, вы́пыдык ’хвароба ў коней, выпадзенне поўсці’ (Бяльк.). Рус. дыял. выпадок ’хвароба’. Да выпада́ць з суф. ‑ак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Супру́г: супруг валоў ’пара запрэжаных валоў’ (свянц., Яшк. Мясц.), ст.-бел. супругъ ’пара разам запрэжаных валоў’ (Сл. Скар.), параўн. балг. дыял. съпру́зи ’пара запрэжаных коней або валоў’, ст.-слав. сѫпрѫгъ ’запрэжка’; сюды ж супру́га ’жонка’ (Рам. 6), супру́жница ’тс’ (Нас.), магчыма, яшчэ да стараж.-рус. супругъ, съпрѧжьница ’жонка’, або новае запазычанне з рус. супру́га, супру́жница ’тс’. Усё да прасл. *pręgti ’злучаць, звязваць’, гл. спрагаць, супрага.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарбі́чыцца (тырбі́чыцца) ’спрабаваць уціснуцца (у натоўп, зараслі і пад.)’ (васіл., Лаўшук, вусн. паведамл.), торбі́чыць ’скідаць’ у прымаўцы: прыдзе вербіч (= вербніца), то кожуха торбіч (ТС, тлумачэнне ’апранаць’, відаць, памылковае); сюды ж, магчыма, і торбу́ць — выклічнік да ’кінуць, скінуць’: торбуць ту просцілку (ТС). Параўн. рус. смален. тарбува́ть ’гнаць коней з пашы’ (Дабравольскі), паводле Фасмера (4, 23), няяснае па паходжанні. Цьмяныя словы, магчыма, звязаны з тарабічыць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)