пушні́на, ‑ы, ж., зб.

Шкуры пушных жывёл, з якіх вырабляюць футра, футравыя тавары. Факторыя — гэта вялікі магазін, куды паляўнічыя прывозяць пушніну і дзе атрымліваюць за яе розныя тавары і грошы. Бяганская.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ча́рчына, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і чарка (у 1 знач.). [Чычын:] Хоць і не вялікі я прыхільна гэтай пасудзіны, але з табой, за цябе я гатоў якую чарчыну, другую прапусціць. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Адвільге́паць ’адрэзаць вялікі кавалак’, адвільгепаны ’адрэзаны (кус)’ (Яўс.). Кантамінацыйнае ўтварэнне на аснове адгепаць і, магчыма, адвавуліць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тало́ча ’таўканіна; вялікі натоўп’ (Сцяшк.), тало́чыць ’удзельнічаць у супольнай працы’ (Сл. ПЗБ). Гл. талака1, талачыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адваву́ліць ’адрэзаць ці адламаць вялікі кавалак хлеба ці чаго іншага’ (КЭС, лаг.) да адкавуліць, кавуліць, кавал (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Валканвялікі разбуральны вецер, буран; паламаны бурай лес’ (Яшк.). Да валкі ’які валіць’ < валіць1. Параўн. буран.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́дзеньвялікі саламяны кош’ (Сцяшк. Сл.), ’суднік’ (Мат. Гом.). Да суд‑ (гл. наступнае слова) з суф. ‑ень.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сці́жбавялікі статак’ (пух., Сл. ПЗБ), ’мноства (пра людзей, жывёл)’ (Мат. Гом., Бел.-польск. ізал.). Гл. ціжба.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

праліўны́, ‑ая, ‑ое.

Вельмі моцны, вялікі (пра дождж). Дзве гадзіны цягнулася навальніца, дзве гадзіны ішоў праліўны дождж, што, здавалася, мог заліць які хочаш пажар. Маўр. Наскрозь прамоклі шынялі Пад праліўным дажджом. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

алеа́ндр, ‑а, м.

Паўднёвая вечназялёная расліна сямейства кутравых з вузкім лісцем і вялікімі белымі або ружовымі пахучымі кветкамі. Вялікі ўчастак зямлі быў абсаджаны алеандрамі. Кусты спляліся і ўтварылі жывую вечназялёную агароджу. Шамякін.

[Фр. oleandre.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)