каклю́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Палачка з патаўшчэннем на адным канцы і з шыйкай і гузікам на другім для пляцення карункаў. Убаку сядзела за каклюшкамі Глебавічна. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запаску́джаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад запаскудзіць.

2. у знач. прым. Забруджаны, запэцканы. Перамацваючы гэты запаскуджаны лахман, .. [Зося] заўважыла, што ў адным месцы як бы што зашыта пад падшэўку. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прагрэсі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

1. Паступова ўзмацняцца, павялічвацца. Хвароба прагрэсіруе.

2. Удасканальвацца, ісці па шляху прагрэсу. Каліноўскі разумеў, што грамадскае жыццё не стаіць на адным месцы, яно развіваецца, прагрэсіруе. Лушчыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пу́кацца, ‑аецца; незак.

Разрывацца, лопацца з трэскам ад нацяжэння, ціску і г. д. Падзіманыя шары пукаюцца адзін за адным. □ Потым пачалі набракаць і пукацца ад веснавога соку пупышкі на дрэвах. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разло́га, ‑і, ДМ ‑лозе, ж.

Разм. Тое, што і разлог. Адным крылом звярынец гэты Сюды выходзіў на дарогу. Займаў ён цэлую разлогу: І лес, і луг, і часць крыніцы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сы́нні, ‑яя, ‑яе.

Абл. Сынаў. [Стары майстар:] — Быў я нядаўна ў адным доме, у сынняй кватэры. Кулакоўскі. Мо стаяць яна [доля] будзе на лініі Ўся ў правадах, Тэлеграмы бацькоўскія, сыннія Несці ў прасцяг? Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мі́ра ’пахучы алей, які ўжываецца ў хрысціянскіх абрадах’ (ТСБМ), мірава́ць, мірава́ньне ’памазанне мірам’ (Шат.), адным мі́рам мірованы (Ян.), ст.-бел. миро, мюро са ст.-рус., ст.-слав. мрѷо, якое са ст.-грэч. μύρον ’міра, памазанне, націранне’ (Фасмер, 2, 626; Булыка, БЛ, 9, 27).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нагном ’нахіліўшы пасудзіну’ (піць) (Сл. ПЗБ, дзярж., З нар. сл., Нар. сл.), ’адным глытком, не адпачываючы, піць’ (беласт., Ніва, 22 красавіка 1979 г.), ’з бутэлькі, з гладыша, без шклянкі (піць)’ (бяроз., КЭС). Да нагнуць ’нахіліць’, параўн. больш архаічную форму нагбом (набгом) ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Расахаві́лы ’драўляныя вілы, акаваныя жалезам’ (валож., ЛА, 2), рассахаві́лы ’драўляныя вілы на два зубы’ (Жд. 3). Відаць, кантамінацыя расо́ха (гл.) і ві́лы, параўн. сахаві́лы ’тс’ (гл.). Цікавы выпадак спалучэння ў адным слове праславянскіх сінонімаў рознага паходжання, параўн. Мартынаў, Балто-слав.-итал. изогл., 35.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туршкане́нна ‘хутка’ (Мат. Гом.). Няясна, відаць, выводзіцца з *туршком (гл. турхаць), аналагічна да штуршкомадным рухам’ (штуршок, ад штурхаць, гл.) з экспрэсіўнай суфіксацыяй, параўн. страшэ́нна. Аднак незвычайнае спалучэнне зычных сведчыць пра магчымы балцкі ўплыў, параўн. літ. tùrškinti ‘рваць, драць’, turškineti ‘плюхаць’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)