Дуча́й ’адтуліна ў верхнім камені жорнаў’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. дуча́й ’тс’. Запазычанне з польск. duczaj ’тс’ (а гэта з італ. doccia ’водаправодная труба, жолаб’). Падрабязны агляд форм і семантыкі гл. у Фасмера, 1, 556; вельмі дэталёва Слаўскі, 1, 176. Іначай аб паходжанні польск. слова Брукнер, 102 (лічыць слав. словам; непераканаўча). Параўн. ду́чка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Казе́чыцца, козе́чыцца ’іграць (аб пчолах)’ (Грыг.). Магчыма, да каза1; у такім выпадку словаўтваральны праз ступень казека (гл.) ’казляня’; матывацыя зразумелая, параўн. рус. дыял. козлиться ’дурэць, гуляць, скакаць’, такім чынам характарызуюцца паводзіны пчол. Недастатковая інфармацыя крыніцы, на жаль, не дазваляе меркаваць, што канкрэтна мелася на ўвазе: танец пчол, шлюбны палёт маткі ці іншае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Парта́чыць ’рабіць што-небудзь дрэнна, недакладна, без ведання справы’ (ТСБМ, Мат. Гом., Мядзв.), парта́ч ’чалавек, які нядбайна або няўмела выконвае сваю справу’ (ТСБМ, Др.-Падб., Мядзв.), порта́ч ’партач; бядняк, галадранец’ (ТС). Запазычанне з польск. (як аб гэтым сведчыць наяўнасць ‑ар‑) partaczyć, partacz ’тс’ (Кюнэ, Poln., 86), якое да pъrtiti (рус. портить) (Брукнер, 397).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасме́х ’пасмешышча’ (Др.-Падб., Гарэц., Нас.), ’абсмяянне’ (Бяльк.). Укр. по́сміх, посмі́х, рус. посме́х, польск. pośmiech, в.-луж., чэш. posměch, славац. posmech, славен. posméh. Познепрасл. po‑směxъ, утворанае ад po‑smьjati sę (Махэк₂, 560). Аб перамозе прэфікса po‑ ў аддзеяслоўных дэрыватых у славянскіх мовах у перыяд пасля распаду прасл. мовы гл. Борысь, Prefiks., 32.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перава́л: перава́ламі (ісці) (аб дажджы) ’з перапынкамі’ (чэрв., Нар. лекс., ЛА, 2). Да пера- і валіць (гл.). Параўн. паралельныя рус. валаг. перм. перева́ла ’чорная, дажджавая хмара, якая раптоўна набягае, і з яе ідзе кароткачасовы дождж’, ст.-польск. przewal ’дождж’, у якіх захоўваецца старажытная семантыка ’падаць, ісці (пра дождж)’, параўн. балг. вали́ ’падае дождж’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́лап ’столь’ (беласт., Сл. ПЗБ). Хутчэй за ўсё, запазычана з польск. połap, półap (1437), pułap ’тс’, паводле Банькоўскага (2, 965), ’мазавецкае слова” ад łapić, łapać ’хапаць’, гл. асабліва pułapka, połapka ’пастка’, połapić ’схапіць’, параўн. аблапіць ’абхапіць’. Іншае паходжанне можна дапусціць для по́лаб ’столь’ (гл.), што, магчыма, сведчыць аб старых мазавецка-палескіх сувязях (Тарн.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыпа́дзісты1, прыпа́дістаяаб зямлі — неўраджайнае поле з мноствам ям’ (Выг. дыс.). Рус. смал., цвяр. припа́дливый ’зацвярдзелы (пра зямлю, глебу)’, кур. припа́дный ’тс’. Да прыпада́ь1 (гл.) у значэнні ’шчыльна прылягаць’, параўн. таксама прыпадзь2 (гл.).

Прыпа́дзісты2 ’прыземісты’ (чэрв., Сл. ПЗБ). Укр. припа́дистий ’пакаты, спадзісты’, припа́дливий ’нізінны’. Да прыпада́ць1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыця́гавіч, прыцягваў ’тоўстая вяроўка для ўціскання снапоў, сена на возе’ (смарг., Шатал.; Сл. ПЗБ). Вытворнае ад прыцягаваць, прыцягваць (гл. цягаць) з суф. ‑іч, ‑іца. Аб суфіксацыі гл. Сцяцко, Афікс. наз., 44–45. Параўн. рус. притяговалышк ’тс’, притягуш ’вяроўка, якой звязваецца, увязваецца нешта’, балг. притягапка ’рубель, уціскаючы сена пры дапамозе вяроўкі’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Се́йбіт ‘сявец’ (ТСБМ, Гарэц., Ласт., Др.-Падб., Растарг., Бяльк., Сцяшк.; гом., ЛА, 3). Дэрыват ад сеяць (гл.) з суф. ‑іт праз прамежкавую ступень назоўніка *сейба, параўн. польск. śiejba ‘сяўба’ (аб суф. гл. Сцяцко, Афікс. наз., 157), або ў выніку прыпадабнення складоў ад се́ўбіт ‘сявец’ (Ян., Мат. Маг.), што да сяўба́, гл. таксама сяўбі́т.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Спадзява́цца ‘мець надзею’ (ТСБМ, Шымк. Собр., Касп., Федар. 4, Ласт., Растарг., Байк. і Некр., Сл. ПЗБ), сподзева́цца ‘тс’ (ТС), сподзе́цца ‘тс’ (там жа), спадзява́нне, спадзе́я ‘надзея’ (Нас., Ласт.). З польск. spodziewać się ‘тс’, якое з s‑po‑dziewać; аб корані гл. надзея. Карскі (1, 339) меркаваў пра ўстаўку ‑в‑ у сярэдзіне слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)