Монька, моня ’малако’ (дзіц.) (Растарг.; мазыр., Жыв. сл.). З монё, молё ’тс’ (Клім., Лучыц-Федарэц). Рус. кур., херс. мо́ня. Ласкальныя словы да малако (гл.). Гл. таксама Фасмер, 2, 651.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Атразьні́ ’гатунак ботаў’ (Касп., ЭШ). Няясна. Націск не дае магчымасці параўнаць з рус. дыял. отрадный ’парадны’; магчыма, ад кораня *rez‑ (адразаць), але няма ні фармальнага, ні семантычнага падмацавання гэтаму.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ашмётак ’стаптаны лапаць; бясформенны кавалак гразі’ (Бяльк.), рус. бранск. асьмётак (Растаргуеў, Бранск.). Хутчэй за ўсё ад шмётка, ашмётка ’анучка, якой змятаюць са стала’ (ад сметать, этымалогія Насовіча), параўн. ашмоцце.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баба́хаць, баба́х! Утварэнні, вядомыя ў многіх слав. мовах. Параўн. рус. баба́х, баба́хать, укр. баба́х, баба́хати, польск. babach. Гукапераймальнае ўтварэнне з рэдуплікацыяй (параўн. бах!, бахаць). Гл. Шанскі, 1, Б, 5.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бажы́цца. Рус. божи́ться, укр. божи́тися. Параўн. і чэш. дыял. božitť sa. Утварэнне ад *bogъ (гл.). Першапачаткова ’прысягацца богам’. Параўн. і ўкр. богми́тися ’бажыцца’ (< біг, бос ме (’няхай мяне бог!’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бал ’ацэнка і да т. п.’ Рус. балл, укр. бал. Запазычанне з ням. Ball (< франц.) або франц. balle ’шар’. Фасмер, 1, 116–117. Падрабязна гл. Шанскі, 1, Б, 25.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Батфо́рт, батфорты. Рус. ботфо́рты, ботфо́рт, укр. ботфо́рт ’боты з высокімі халявамі’. Запазычанне з франц. bottes fortęs ’вялікія, моцныя боты’. Праабражэнскі, 1, 39; Фасмер, 1, 201; Шанскі, 1, Б, 179.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кры́ша ’страха’ (Бір. Дзярж., Тарнацкі, Studia; Бяльк., ТС, Сл. паўн.-зах.). Укр. криша, рус. крыша ’тс’. Усходнеславянская інавацыя ад kryti (гл. крыць) пры дапамозе суфікса ‑ša (SP, 1, 77).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Куку́ля ’зязюля’ (Шат., МГ, Сл. паўн.-зах., Яўс., З нар. сл., Янк. I, Мядзв.), параўн. рус. кукушка, кукавица. Да кукаваць (гл.). Словаўтварэнне на ‑уля (Сцяцко, Афікс. наз., 67–68).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́харыца ’непаседа’ (гом., Мат. Гом.). Да ла́хаць1 (гл.). Утварэнне, аналагічнае з рус. смал., арл. ла́харь ’каханак’. Параўн. бел. ле́пар, ду́мар, чы́тар (Сцяцко, Афікс. наз., 29–30) + суф. ‑іца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)