ба́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Драўлянае пласкадоннае несамаходнае рачное судна без палубы для перавозкі грузаў. Цяжка берагам ракі баркі весці. Бурлакі босыя, счарнелі. Вялюгін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кільва́тэр, ‑а, м.
Струмень вады па лініі кіля ззаду судна, якое рухаецца.
•••
У кільватэр; у кільватэры — адзін за адным, тым жа курсам, па адной лініі (пра рух суднаў).
[Гал. kielwater.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фок, ‑а, м.
Спец. Ніжні прамы парус на пярэдняй мачце судна або трохвугольны парус на судне з адной мачтай. Шматае вецер парусы і фок даўно сарван. А. Вольскі.
[Гал. fok.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цеплахо́д, ‑а, М ‑дзе, м.
Марское або рачное судна з поршневымі рухавікамі ўнутранага згарання. Цеплаход ішоў на малой хуткасці, і зялёныя берагі канала павольна плылі насустрач нам. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Патру́ль ’невялікі ўзброены атрад або судна, самалёт для нагляду за парадкам і бяспекай’ (ТСБМ), ’вартавы’ (брасл., Сл. ПЗБ). З устарэлага польск. patrul або з рус. патру́ль ’тс’, якія праз ням. Patrul прыйшлі з франц. patrouill ’дазор’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
атамахо́д, ‑а, М ‑дзе, м.
Судна з атамным рухавіком. Усё, што збудавалі нашы рукі, Усё, што мы стварылі на зямлі, — Атамаходы і сімфоній гукі Спачатку толькі думкамі былі. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абво́д, ‑у, М ‑дзе, м.
1. Лінія, паласа, праведзеная вакол чаго‑н.
2. Лінія ўмацаванняў вакол чаго‑н. Абарончы абвод.
3. звычайна мн. (абво́ды, ‑аў). Вонкавыя абрысы корпуса судна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крушэ́нне, ‑я, н.
1. Няшчасны выпадак, катастрофа з поездам у дарозе. Крушэнне цягніка. Пацярпець крушэнне. // Гібель судна. Крушэнне парахода.
2. перан.; чаго. Гібель, крах. Крушэнне каланіяльнай сістэмы. Крушэнне надзей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вынасны́, ‑ая, ‑ое.
1. Вынесены за межы чаго‑н. Вынасная графа.
2. Прыстасаваны для вынасу, пераносу. Вынасны ложак. Вынасная радыёстанцыя.
3. Спец. Высунуты наперад у выглядзе выступу. Вынасное судна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Параход ’судна, якое прыводзіцца ў рух паравым рухавіком, паравой турбінай’ (ТСБМ). З рус. парохо́д ’тс’, якое, магчыма, утворана ад пар і ходить паводле пешеход, самоход і не з’яўляецца калькай зах.-еўрап. назваў (гл. Трубачоў у Фасмера, 3, 209).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)