юз 1, ‑а, м.
Спец. Літарадрукавальны тэлеграфны апарат. Перадаць дэпешу па юзу.
[Ад уласн. імя.]
юз 2, ‑а, м.
Спец. Закліньванне колаў пры руху транспартных сродкаў (аўтамабіля, трамвая, чыгуначнага саставу), у выніку чаго колы слізгаюцца па апорнай паверхні і не круцяцца (блакіруюцца).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Такт ’мерны рух; лад; пачуццё меры’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк.), тахт ’рытм, рытмічнае суправаджэнне’ (Сл. ПЗБ, Цых.), та́хта ’тс’ (Стан.). Запазычана з заходнееўрапейскіх моў, відаць, праз польск. takt ’рытм; далікатнасць’, ’рытм (у музыцы, руху)’, што з лац. tāktus ’дотык; адчуванне дотыку’ (ЕСУМ, 5, 506; Фасмер, 4, 13; Голуб-Ліер, 476; Брукнер, 564). Сюды ж такто́ўны ’які мае такт’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зы́бкі, ‑ая, ‑ае.
Які можа зыбацца, гушкацца; гнуткі. Зыбкае балота. □ Перайшоўшы зыбкую кладку праз рэчку, дзед пайшоў сцежкай. Лынькоў. // Які знаходзіцца ў стане лёгкага руху, хістання. Па вадзе забегалі зыбкія маленькія хвалькі, пайшлі блішчастыя пухіркі, якія хутка бясшумна лопаліся. Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
засто́й, ‑ю, м.
Адсутнасць руху, нерухомасць. Застой крыві. □ Прынікае вецер гарачым тварам да шырокіх, анямелых у сваім адвечным застоі балот. Колас. // перан. Адсутнасць развіцця, удасканальвання. — Самае страшнае, таварышы, калі людзі звыкаюцца са становішчам, якое ёсць. Гэта называецца кансерватызмам, застоем. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
свірчэ́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.
Разм. Утвараць гук са свістам пры палёце, руху і пад. [Дзед] сек.. [дровы] з такой лютасцю, што які аскабалак ламачыны аж узлятаў у паветра, свірчэў якую хвіліну, як.. добры прапелер, і з размаху плюхкаўся ў рэчку. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
суразме́рнасць, ‑і, ж.
Адпаведнасць чаму‑н. па велічыні, памерах. Сакрэт песеннасці вершаў Багдановіча заключаецца перш за ўсё ў класічным развіцці тэмы, у суразмернасці яе «руху» з куплета ў куплет. Лойка. // Правільныя суадносіны памераў, частак чаго‑н.; прапарцыянальнасць. Суразмернасць частак паэмы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хвасці́зм, ‑у, м.
Апартуністычная ідэалогія і тактыка, якая праяўляецца ў абмежаванні рэвалюцыйных задач рабочага класа, у зніжэнні яго палітычных і эканамічных патрабаванняў да ўзроўню свядомасці адсталых элементаў, у адмаўленні кіруючай ролі партыі і значэння перадавой марксісцкай тэорыі ў рабочым руху.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ По́так 1, ηόόακ, потах ’прыстасаванне для навівання нітак’ (Уладз., Таргі., Сл. Брэс.; палес., З нар. сл.), ’уток’ (бяроз., Шатал.), ’ручная машына для навівання цэвак’ (маст., Шатал.), укр. поток ’прыстасаванне для намотвання нітак на шпульку’, польск. polak ’тс’, славац. polak ’калаўрот’. Старажытны ткацкі тэрмін, у аснове якога значэнне рытмічнага руху, параўн. славен. potóćiti, potäkati ’круціць, сукаць’, славац. роїакаґ sa ’ківацца’: апошняе, на думку Махэка₂ (174), ’інтэнсіўная форма” ад leci ’рухацца’ < *іекіі. Іншы варыянт кораня з чаргаваннем прадстаўлены ў чэш. polać ’верацяно з навітымі ніткамі’, в.-луж. polać ’тс’, н.-луж. раюе ’верацяно, шпулька’ < */ < х77/, ітэратыў ’ pot асой (Шустар-Шэўц, 2, 1139–1140; Бязлай, 3, 95), што дае падставы рэканструяваць дзве зыходныя формы *роіакь і *potač (ЕСУМ, 4, 539).
◎ По́так 2 ’воз для перавозкі сена’ (маст., Сцяшк. Сл.), нотак ’воз для гною аднаконны’ (свісл., Арх. Федар.). Параўн. славен. polać ’кола’, што дае падставы бачыць у аснове дзеяслоў руху, які ўзыходзіць да * teki і ’рухацца, каціцца’ (Бязлай, 3, 95). Гл. патакі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
інду́кцыя, -і, ж. (спец.)
1. Спосаб разважання і метад даследавання ад прыватных фактаў да агульных вывадаў; проціл. дэдукцыя (кніжн.).
2. Узбуджэнне электрычнага току ў якім-н. правадніку пры руху яго ў магнітным полі або пры змяненні вакол яго магнітнага поля.
3. Узаемадзеянне працэсаў узбуджэння і тармажэння ў нервовай сістэме, пры якім узнікненне аднаго працэсу выклікае развіццё другога, процілеглага.
Закон узаемнай індукцыі нервовых працэсаў.
|| прым. індукцы́йны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
арыентава́цца, -ту́юся, -ту́ешся, -ту́ецца; -ту́йся; незак.
1. Вызначаць сваё месцазнаходжанне або кірунак руху.
А. ў вялікім лесе.
А. ў новых абставінах (перан.).
2. на каго-што. Вызначаць, браць кірунак на каго-, што-н.
А. на маяк.
А. на шырокага чытача (перан.).
3. перан. Разбірацца ў чым-н.
|| зак. зарыентава́цца, -ту́юся, -ту́ешся, -ту́ецца; -ту́йся.
|| наз. арыенціро́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. і арыентава́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)