На́рыць ’бадзяцца’ (Бяльк.). Разам з ны́рыць ’тс’ (Бяльк.) да *ner‑/nor‑/nar‑, што адлюстроўваюць аблаўтныя адносіны прасл. *noriti, роднаснага літ. nérti ’знікаць, ныраць, уцякаць у нару, у лес, у поле’, параўн. шны́рыць і шна́рыць ’шастаць, шукаць’, гл. нара́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ве́та, нескл., н.

Забарона, адмена якіх‑н. рашэнняў. Права вета. □ На ідэі камунізма Не накласці вета, І прайшлі яны без візы Усе часціны свету. Дзяргай. Мы, разам з усімі народамі свету, На зброю агрэсіі — атамны гром Кладзём сваё двухсотмільённае вета. Танк.

[Ад лац. veto — забараняю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адыхо́длівы, ‑ая, ‑ае.

Здольны хутка забываць крыўду, супакойвацца пасля гневу, злосці. Адыходлівае сэрца. □ Бацька ў злосці быў чалавек не зацяты — наадварот, вельмі адыходлівы. Сабаленка. Працаваць трэба было разам, ды Шаліма і не ўмеў доўга трымаць злосці, быў на дзіва адыходлівы. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

на́сыпка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

Ніжняя навалачка падушкі, якая напаўняецца пухам, пер’ем. [Іза] уткнулася тварам у падушку, сціснула зубамі навалачку разам з насыпкай і доўга ўсхліпвала. Пальчэўскі.

насы́пка, ‑і, ДМ ‑пцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. насыпаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадціра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Адцерці ўсё, многае. Паадціраць плямы. // Вярнуць адчувальнасць трэннем. Паўзіраўшыся, міжволі пацягнуўся рукою да вушэй — пасля таго, як ён [Алесь] іх ледзь паадціраў снегам, вушы раз за разам зацягваліся свежымі струпамі і не пераставалі свярбець. Летка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазяха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Міжвольна глыбока ўдыхаць і адразу ж выдыхаць паветра шырока адкрытым ротам (пры жаданні спаць, пры стоме). Стоячы на сонцы, ад спёкі шырока пазяхалі дзеці, чхалі ад .. пылу. Галавач. Хацелася спаць, і.. [Язэп] пазяхаў раз за разам. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перапо́ўнены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад перапоўніць.

2. у знач. прым. Напоўнены, запоўнены звыш меры. Перапоўненая зала. □ У перапоўненым класе было цяжкае паветра. Колас. Мядзведзеў пасмактаў муштук, потым ткнуў яго разам з патухлай цыгаркай у перапоўненую попельніцу. Кандрусевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суме́сна, прысл.

Разам, супольна. Яны [дружбакі] — З аднаго палка. Сумесна трывогі спазналі, Ішлі па дарогах вайны. Калачынскі. / З прыназ. «з» утварае спалучэнне з Т. [Егер:] — Я сам бачыў выдру, якая жыла сумесна з бабрамі ў хатцы на Бярозе, супроць вусця капала. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сучле́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

1. Кніжн. Злучыць разам (асобныя часткі чаго‑н.).

2. Змацаваць (асобныя часткі, дэталі, секцыі чаго‑н.). Сучленіць секцыі цеплавоза.

3. (звычайна ў форме дзеепрым. зал. пр.). Змацаваць рухомым або паўрухомым злучэннем (пра косці, храсткі).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усхлі́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Сутаргава ўдыхаць паветра пры плачы. [Іза] уткнулася тварам у падушку, сціснула зубамі навалачку разам з насыпкай і доўга ўсхліпвала. Пальчэўскі. Хлапец яшчэ плакаў слабенькія ахрыплым галаском, а дзяўчо толькі ўсхліпвала зрэдку ды трэслася ўсім целам. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)