застра́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., каго-што.

Навесці страх на каго‑н.; запужаць, запалохаць. — Паспрабуй толькі заікнуцца, дык маёй папругі пакаштуеш, — паспрабаваў я застрашыць сястрычку. Скрыпка. Дарэмна свістамі нагаек Застрашыць хочуць тыраны. Купала. На курганні крычыць пугач, Быццам хоча прастор застрашыць. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патра́та, ‑ы, ДМ ‑раце, ж.

Разм. Трата, выдатак. Яму б тыя грошы, ён даў бы ім рады. Віскі ёй [маці] не трэба, цыгарэты не трэба, адно што на царкву сваю часам патраціцца, дык невялікія то патраты. Сапраўды, якія патрэбы ў старых? Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

правінцыя́л, ‑а, м.

Уст. Жыхар правінцыі (у 3 знач.). Прыехаў я ў Мінск як самы сапраўдны правінцыял: нясмелы, непаваротлівы. Скрыган. // Разм. зневаж. Чалавек з адсталымі, абмежаванымі поглядамі. Дык ты, чалавеча, хоць і ў сталіцы жывеш, а мо большы правінцыял, чым тутэйшыя людзі. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прама́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.

Ма́рыць некаторы час.

прамары́ць, ‑мару́, ‑мо́рыш, ‑мо́рыць; зак., каго-што.

Марыць некаторы час. Дык і вы там былі? — здзівіўся Андрэй. — А як жа. Хіба ж магла без мяне абысціся такая кампанія? Месяцаў восем прамарылі і выгналі. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пу́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.

Партыя гульні ў карты (прэферанс, вінт і пад.), а таксама асобая графа для запісу вынікаў гульні. Запісаць у пульку. □ [Глеб:] — Яны такія, гэтыя прэферансісты, як пачнуць пульку, дык і праз суткі могуць не скончыць. Васілёнак.

[Ад фр. poule — стаўка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разлі́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да разлічыцца.

2. Несці адказнасць за каго‑, што‑н. [Дзядзька Іван:] — Не ўмеў [зяць] сумленна з працы жыць, дык цяпер вось разлічваецца... Васілевіч. За гэты свой і свайго начальства промах Арцём Іванавіч сам разлічваецца. Мележ.

3. Зал. да разлічваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ску́так, ‑тку, м.

Разм. Тое, што вынікае з чаго‑н.; вывад. [Богут:] — Так, так, васпане мой ласкавы: плаціць за хату трэба мне, Раз вы жывеце ў ёй, а не — Дык скутак будзе нецікавы. Колас. Арышт, допыты, канвой — гэта было ўступам, а астрог — скутак. Гартны.

[Польск. skutek.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слядзі́ць, сляджу, слядзіш, слядзіць; слядзім, следзіце; незак., чым і без дап.

Разм. Пакідаць сляды на падлозе, пэцкаючы яе. І хутка белыя масніцы Слядзіў валёнкамі Лявон. Гаўрусёў. [Васіль:] — Калі дазволіш, дык я вось на гэты табурэт прысяду... Не хачу слядзіць у тваім хораме. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спрадве́ку, прысл.

З незапамятных часоў, здаўна; заўсёды. [Жанчына:] — Пётру? Ай, дык яго ж тут ведаюць, мы ж тут спрадвеку жывём, нашай жа тут радні паўсяла. Быкаў. Зямля сыноў! Зямля бацькоў! Што даражэй для чалавека!.. З усіх вышынь, З усіх бакоў Яна мілейшая спрадвеку. Тармола.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

срэ́бранік, ‑а, м.

Тое, што і сярэбранік. [Нічыпар:] Ось! Так і ты, Нічыпар, не за трыццаць срэбранікаў, дык за ласкавы погляд пана маёра адцураўся брата, прадаў братавых дзяцей, жонку. Кучар. Чалавека можна падкупіць рознымі рэчамі: срэбраніка — звонам манеты, хціўца і себялюбца — пахвальбой. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)