Складу́жына ‘пакосы, якія кладуцца адзін на другі’ (Сл. Брэс.), складзю́жыныдва радкі сена, якія паклаліся адзін на адзін’ (Выг.). Да скласці, складу або да склад (гл.) з суф. ‑ін(а) праз прамежкавую ступень *складуга (*складзюга), пра суф. ‑уг(а) гл. Сцяцко, Афікс. наз., 66.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спары́ш 1, ‑а, м.

Два спараныя прадметы (пра плады, расліны і пад., якія зрасліся). Бараноўскі з жонкаю апынуўся пад хвойкаю-спарышом. Гурскі. Два каласы, што выраслі на адной сцябліне, называюць спарышамі. «Полымя». // Два гліняныя гаршчочкі, злучаныя агульнай ручкай, у якіх бралі яду на поле. Лыска нясе за матузок торбачку з хлебам, а Кірык — спарышы з гарачай стравай. Пальчэўскі. У адной руцэ спарышы — снеданне дзеду. У другой — пучок вярбы. Лынькоў.

спары́ш 2, ‑у, м.

Аднагадовая расліна сямейства драсёнавых, якая расце каля дарог, добра паядаецца жывёлай і птушкамі. За хатаю быў агарод, а перад хатаю да самага гасцінца (крокаў з трыццаць) буяў спарыш і трыпутнік. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дашчэ́нту, прысл.

Начыста, датла, ушчэнт; зусім, поўнасцю. Станцыя, як і паўстанак пад Лашычамі, была дашчэнту разбурана. Хадкевіч. Сотнікаў выпусціў дзесятак снарадаў і разнёс дашчэнту яшчэ два танкі. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзя́цельнік, ‑у, м.

Тое, што і дзяцеліна. Скуратовіч, бывала, калі пацягне два разы касой у сябе за гумном, то на цэлую ноч накосіць дзяцельніку ўсёй сваёй жывёле. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гліня́ны, ‑ая, ‑ае.

Зроблены з гліны. Гліняная ліса. □ Гліняныя свісцёлачкі Нясуць два ганчары. Куляшоў. // Пакрыты, высланы слоем гліны. Гліняны ток. Гліняная падлога.

•••

Калос на гліняных нагах гл. калос.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́гук, ‑у, м.

Гучны вокліч, выкрык. Прамова [Пятрэнкі] раз-пораз перарывалася дружным смехам у зале, выгукамі адабрэння. Краўчанка. Сабраліся мужчыны і пад выгукі «раз, два — узялі!» штурхалі машыну. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́сцебаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Разм. Набіць дубцом, пугай і пад. Высцебаць бізуном. // перан. Прабраць, раскрытыкаваць. Раён пачаў адставаць, разы са два Шамоту высцебалі ў газеце. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аштрафава́ць, ‑фую, ‑фуеш, ‑фуе; зак., каго.

Накласці штраф на каго‑н. [Аб’ездчык] лаяўся і крычаў, што аштрафуе нас [сям’ю Шуканоў], бо нам выпісана два кубаметры, а нарыхтавалі мы ўдвая больш.. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пана́длівы, ‑ая, ‑ае.

Які панадзіўся рабіць што‑н. непажаданае, лёгка паддаецца на што‑н. непажаданае. Панадлівы хадзіць у шкоду. □ [Домна:] — Два пеўні ёсць — адзін дужа панадлівы ў грады. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

катастрафі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які з’яўляецца катастрофай, вядзе да катастрофы; трагічны. Катастрафічнае становішча. Катастрафічныя памеры. □ — Справы катастрафічныя, Рома, — сказаў .. [Гарышны] хлапцу. — Вада падае. Падае на два сантыметры ў дзень. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)