сба́вка разг.

1. (действие) зба́ўка, -кі ж., мн. нет;

сба́вка в цене́ зба́ўка ў цане́;

2. (размер скидки) зба́ўка, -кі ж.;

больша́я сба́вка вялі́кая зба́ўка;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Жу́жма1вялікая колькасць’ (чавус., Нар. сл., 132), ’стос, шмат’ (Мат. Гом.), жу́шмо ’сноп, некалькі жмень (ільну, канапель)’, (Лексика Пол., 211–212), ’мера льну, вязка, вялікая колькасць’ (Сл. паўн.-зах.), жу́шма ’тс’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. смал. жу́шмавялікая колькасць’, укр. жу́жмом ’у пераблытаным выглядзе; разам, вялікай колькасцю’, ляшск. žižmoвялікая колькасць’. Параўн. славен. žúželj, žušelj ’жмут’. Паводле Сцяцко (Афікс. наз., 54), жужма ад жужаць з суфіксам ‑ма са зборным значэннем. Махэк₂ (729) таксама лічыў, што тут сувязь з жужэць, а першаснае значэнне тыпу ’рой’. Але такое тлумачэнне не ўлічвае значэння ’мера льну’, якое цалкам, верагодна, было першасным: пераход ад ’вязка льну’ да ’вялікая колькасць’ зразумелы. Яно прадстаўлена, відаць, у слове жма ’процьма’, дзе на ўзнікненне значэння ’вялікая колькасць’ магло ўздзейнічаць слова цьма. Вывесці значэнне ’мера льну’, наадварот, ад значэння ’мноства’ цяжка. Параўн. і жужма2. Пачатковае жу‑ можа быць вынікам паўтарэння ‑ж‑ у корані ‑жма. Калі ўлічыць жулёмак ’некалькі жмень ільну’ (гл.), магчыма ў жу‑ бачыць рэфлекс кораня *geu, што меў значэнне ’сціскваць, згінаць’. Не выключана і кантамінацыя слова тыпу жма са словам, якое мела значэнне ’мноства’ і было звязана з жужэць (* < geu‑), напр., рус. дыял. жужг ’насякомыя; смецце’. Але шэраг слоў мае элемент жу‑ ў значэнні ’вязка’ і да т. п. Параўн. журжах1, жужалкі, жушмень.

Жу́жма2 ’неахайная жанчына’ (Сл. паўн.-зах.). Відаць, пераноснае ад значэння жужма1 ’вязка льну, сноп’. Але параўн. яшчэ польск. żużmant ’народная сукенка (з XVIII ст.)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

азна́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., што.

1. Вызначыць характэрныя рысы чаго-н., даць фармуліроўку чаму-н.

А. геаграфію як навуку.

2. Паказаць кірунак, шлях каму-, чаму-н.; вылучыць на фоне чаго-н.

А. шлях да перамогі.

3. Абумовіць сабой, прадвызначыць.

Вялікая падзея азначыла прыход новага ў жыцці.

|| незак. азнача́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. азначэ́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

На́пінка ’накідка’ (ТС), напінинка, напінахавялікая хустка’ (Ян.). Ад напінаць ’нацягваць, насоўваць, накрываць, надзяваць’; да пяць, пну ’цягнуць’ (гл.), параўн. насоў, напритка і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́ратаваць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.

Дапамагчы каму‑н. пазбегнуць гібелі, небяспекі, пагрозы; уберагчы. Выратаваць жыццё. □ [Сакратар:] — Вялікая дружба савецкіх народаў выратавала Беларусь у вайне. Хадкевіч. Выпала магчымасць выратаваць свайго чалавека, — і ўсё асабістае адышло, адступіла. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навыдумля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., чаго.

Тое, што і навыдумваць. [Язэпа] абступілі, дзівіліся, перамаўляліся: — Маленькая якая [міна], а сіла вялікая... — Навыдумлялі на нашы галовы... Асіпенка. Такога [Алаіза] навыдумляе, так настрашыць дзяцей, што тыя аж да бабкі ўцякалі на паратунак. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўлі́н, ‑а, м.

Вялікая паўднёваазіяцкая птушка з стракатым апярэннем і доўгім веерападобным хвастом (у самцоў). Невядома, навошта такія прыгожыя, так багата прыбраныя паўліны час ад часу вельмі дзіўна крычаць, задраўшы раскрытыя дзюбы — у нейкім салодкім адчаі... Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

такто́ўнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць тактоўнага. Прысутным кінулася ў вочы вялікая спрактыкаванасць камандзіра палка, тактоўнасць у абыходжанні. Ні аднаго лішняга слова: сціпла, коратка, ясна. Алешка. Строгасць, прынцыповасць маладога кіраўніка ўдала дапаўняюцца добразычлівасцю, вытрымкай, тактоўнасцю, увагай да людзей. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ша́лік, ‑а, м.

Выраб з тканіны або шарсцяных нітак для захутвання шыі. У Івана на шыі новы шалік, шэранькі, а ў Куліны — вялікая кашміровая хустка з махрамі. Гарэцкі. [Андрэй Ніне] мяккім пуховым шалікам захутваў шыю, зашпільваў гузікі паліто. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*По́плісак, пдплюсок, пу́плюсок ’невялічкая лужына, мелкаводдзе’ (ТС), укр. поплісаквялікая лужына пасля паводкі ці дажджу на месцы, зарослым травой’. Вытворнае пры дапамозе прыстаўкі по- ад альтэрнантных формаў плюскаць, плюскаць ’пырскаць’ (гл.). Прыстаўка по- ў беларускай мове надае слову значэнне выніковасці ці нязначнай ступені праяўлення семантыкі ўтваральнага слова (Сцяцко, Афікс. наз., 241), адпаю ва ўкр. поплісаквялікая лужына’, імаверна, першаснае *poplisk‑ з міжкансанантнай устаўкай: *poplisbk‑ > * popi і sok‑ > поплісак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)