За́браўка ’праём, паз у вушаку’ (Мат. Гом.). Рус. с.-урал. забро́вка ’паліца над акном ці дзвярмі’. За + броўка ’карніз над дзвярмі’. Перанос націску на прэфікс вядомы ў паўд.-усх. бел. гаворках (параўн. за́балаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Заўчора ’два дні таму назад’. Рус. дыял. завчера, завчёра ’тс’, польск. zawczora(j), славац. zavčerom, в.-луж. zawčerawšim, балг. за́вчера, макед. завчара ’тс’. Спалучэнне прыназоўніка за і прыслоўя ўчора (гл.). Шуба, Прыслоўе, 162.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прырака́ць ’абяцаць; прадвяшчаць’ (Нас., Ласт.), прырачо́ны ’абяцанкі’ (Ласт.), пріріка́ньня ’прадказванне’ (Бяльк.), ст.-бел. приречи ’абяцаць, абнадзеіць, сказаць, памянуць’. Укр. приріка́ти ’прадвяшчаць, абяцаць’. Хутчэй за ўсё, з польск. przyrzekać ’абяцаць’, przyrzeczony ’абяцанкі’. Гл. рэкнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пясту́к ’вялікі палец’ (Стан.), параўн. укр. пʼясту́к ’кулак’. Хутчэй за ўсё, да пяць ’расцягваць, напінаць’ (гл.) у сувязі з вымярэннем, пры якім выцягнуты вялікі палец утварае пядзю (гл. пядзя); параўн. ЕСУМ, 4, 651.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Растаргну́цца ’развесціся (пра мужа і жонку)’ (рэч., Нар. сл.). Нягледзячы на наяўнасць зыходнага дзеяслова торгаць (гл.), хутчэй за ўсё размоўнае (іранічнае?) засваенне рус. расто́ргнуть (шлюб), параўн. таксама рус. дыял. расторг ’развод, скасаванне шлюбу’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сіве́ц ‘расліна Nardus L.’ (ТСБМ, Кіс., Касп., Гарэц., Ласт., Бяльк., Сл. ПЗБ, ЛА, 1). Да сівы (гл.), з-за светла-шэрага колеру расліны. Аналагічна сіве́ц, сіву́ха, сі́ўка — пра сівых мужчыну ці жанчыну (Барад.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тахо́ліць ’расходаваць, раскідаць’: лісце лаза, як рублёўкі, тахоліць (лёзн., Край: літ.-маст. альманах. Наваполацк, 1997, 93). Хутчэй за ўсё, да тахляваць (гл.) або да тахаць (гл.) з экспрэсіўным суф. ‑олі‑, параўн. тахтоліць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туды́жні ‘далёка’, ‘у пэўным напрамку’: як не хочацца тудыжні за травою йці (калінк., З нар. сл.). Да туды́ (гл.), заканчэнне слова не яснае, магчыма, у выніку зліцця з дэфармаваным ажні́, гл. аж, ажыо.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

піць, п’ю, п’еш, п’е; п’ём, п’яце; пр. піў, піла, піло; заг. пі; незак.

1. што і без дап. Глытаць якую‑н. вадкасць. Стол заслалі, прынеслі талеркі з вяндлінаю .. і селі піць чай. Колас. Цётка Тэкля піла маленькімі глыткамі, смакуючы. Корбан. Прыпарвала. Хлопцы знялі шапкі. Хацелася абаім піць. Гартны. // Убіраць у сябе, удыхаць. — Стыне сэрца ад захаплення... Паветра, як малако: п’еш і ўсё мала. Гартны.

2. без дап. Ужываць у вялікай колькасці спіртныя напіткі; праводзіць час, п’ючы гарэлку, віно. Сустракаючыся са сваякамі і знаёмымі, Міхась шмат піў — часта з раніцы да позняй ночы. Сіўцоў.

3. за каго-што. Выпіваць спіртныя напіткі ў гонар каго‑, чаго‑н. Кульнулі чарку за Мальвіну, Другую за гаспадара, І госцю выпала пара, Пілі за славу, за айчыну. Колас.

•••

Не з хараства ваду піць — не самае галоўнае хараство, прыгажосць.

Піць (смактаць, ссаць) кроў — мучыць, прыгнятаць каго‑н., здзекавацца з каго‑н.

Піць мёртвую — піць запоем.

Піць нагбом — піць з вялікай пасудзіны, нахіліўшы яе.

Як піць даць гл. даць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адра́зу, прысл.

1. У той самы момант, неадкладна, зараз жа. Чытаць пачаў ён [Богут] і адразу Агнём успыхнуў яго твар. Колас. Маці, стомленая за дзень, адразу засынае. Бядуля. // Адначасова. Коннікі ўварваліся ў цэнтр мястэчка адразу з усіх пяці вуліц. Брыль. // Непасрэдна за чым‑н. (у прасторавых і часавых адносінах). Адразу за агароджай, што высілася побач з ліцейным цэхам, пачыналася поле. Шыцік. Завіхурыла адразу пасля каляд. М. Стральцоў.

2. За адзін раз, з першага разу. [Люсан:] — У сумцы змяшчалася вялікая акумулятарная батарэя, здольная аддаць адразу ўвесь.. зарад. Шамякін. [Апанас:] — Малады ты яшчэ, Зэнак. Як гэта ты адразу зробіш, каб усё было як мае быць... Чорны.

3. З самага пачатку, ад першага разу. Хлопец адразу не спадабаўся Мажэйку. Шахавец. Вялізны санаторый адразу здаўся Казанцаву сапраўдным лабірынтам. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)