Выкрута́сы ’хітрыкі, выкручванне’ (БРС, Др.-Падб., Гарэц., Інстр. III); ’выгін ракі’ (Шат., Яшк.). Рус. выкру́тасы, укр. викрута́си, польск. wykrętasy ’тс’. Вытворнае ад выкрут пры дапамозе суф. ‑ас (Шанскі, 1, В, 225). Усё да крутой (Фасмер, 1, 368). Аб магчымым балтыйскім паходжанні суф. гл. Карскі, Белорусы, 137; Лаўчутэ, Лекс. балт., 19.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ле́пар ’птушка дрозд пеўчы, Turdus ericetorum Turt.’ (паўдн.-гом., паўн.-жытомірск., Бел.-укр. ізал.). У выніку семантычнага пераносу з лёпар ’муляр’ (ТС) сляпіць (хату) > ляпіць гняздо (?). Не выключае, што гэта архаізм, утвораны ад прасл. !!!ёръ ’прыгожы, харошы’ > ’птушка, якая прыгожа спявае’. Аб суф. -ар гл. Сцяцко, Афікс. наз., 29–30.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лупаі́, лупаі́ны ’абчысткі ад бульбы’ (Янк. 1, ТС), лупа́йка, лупа́йкі, лупа́ўкі, лупэйка ’тс’, ’стручок, лупіна’, ’лупіны ад яек’, ’вонкавы каляплоднік арэха’ (Вешт., Клім., Мат. Гом., Сл. Брэс., Мат. Маг., ТС, Сцяшк. Сл.; лун., лельч., ЛАПП). Утвораны ад лупі́ць 1 < лупа́ (гл.). Аб суфіксах ‑ай‑, ‑ай‑ка гл. Сцяцко (Афікс. наз., 23).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ля́скавіца 1 ’смерць’ (Растарг.). Да ля́скаць, ля́снуць ’згінуць’ (гл.). Аб суфіксе ‑авіца гл. Сцяцко, Афікс. наз., 82.
*Ля́скавіца 2, ля́сковіца ’маланка’ (ТС) — паводле ўдараў грому — да ля́скаць (гл.). Параўн. таксама ляската́ць ’моцна грымець і бліскаць’. Не выключана магчымасць утварэння гэтай лексемы з бліскаві́ца ’маланка’ (Сл. ПЗБ) пры кантамінацыі з ля́скаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лясу́н ’жыхар лесу’, ’лясны дух’ (ТСБМ, Гарэц., Яруш.; нараўл., Арх. ГУ; асіп., КЭС). Укр. лісу́н ’лясны дух’, Лісу́н ’бог ваўкоў’. Бел.-укр. ізалекса. Да лес. Аб суфіксе ‑ун гл. Сцяцко (Афікс. наз., 173). Аналагічна, але з іншым вакалізмам суфікса ўтворана чэш. Lesoň (у перыяд чэшскага адраджэння) з лац. Silvanus ’лясны бог’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Выханда́сы ’жэсты, міміка’, выханда́снік ’мім’ (Шпіл.). Няясна. Магчыма, роднаснае хандо́га ’той, хто любіць чыстату, ахайнасць’ (гл.), выхандо́жыцца ’прыбірацца, упрыгожвацца’ (Нас.), рус. худо́гий ’дасведчаны, вопытны’, укр. худо́га ’майстар, мастак’, польск. chędogi ’чысты, ахайны’, chędožyć ’чысціць, прыбіраць; цвічыць’ (Аб апошніх гл. Брукнер, 178 і наст.; Фасмер, 4, 282). Адносна суфіксацыі параўн. выкрутасы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Галантарэ́я (БРС), рус. галантере́я. Запазычанне з зах.-еўрап. моў (хутчэй за ўсё з ням.): ням. Galanterie ’тс’ < франц. galantérie ’галантнасць, ветлівасць’. Гл. Фасмер, 1, 385; Шанскі, 1, Г, 13. Націск у слове сведчыць супраць версіі аб польскім (galanteria) пасрэдніцтве пры запазычанні. Бел., як і ўкр., слова ўзята непасрэдна з рус. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Датла́ ’датла, зусім’ (БРС). Параўн. укр. дотла́, славац. do tla. У аснове ляжыць спалучэнне *do з словам *tьlo ’аснова, зямля’: укр. тло, ст.-рус. тьло, серб.-харв. тле̏, польск. tło і г. д. (прасл. *tьlo; аб далейшых сувязях гл. у Фасмера, 4, 65). Параўн. таксама Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 178.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Неадме́нны ’абавязковы; пастаянны’ (ТСБМ). Меркаванні Баханькова (Весці АН БССР, 1981, 1, 120) аб калькаванні ў беларускай літаратурнай мове рус. непременный ’тс’ могуць адносіцца толькі да ужывання слова ў адміністрацыйнай сферы (неадменны сакратар = непременный секретарь, пасада ў дарэвалюцыйнай Расіі), паколькі неадменны ’абавязковы, які нельга адмяніць’ фіксуецца яшчэ Насовічам: неодменное даю слово (333).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аста́ркаваты. Рус. остаркова́тый, укр. оста́ркуватий ’тс’. Прыметнік з ‑ават‑ы ўтвораны, відаць, у асобных славянскіх мовах, аб чым сведчыць розны націск і розныя афармленні суфікса, на базе назоўніка остаръкъ, замілаванага ў рускіх гаворках (Вінаградаў, Очерки, 207). Назоўнік утвораны э дзеяслова остареть, які з прэфіксам о‑ ўтвораны ад старѣти < старъ. Гл. стары.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)