каме́дзь, -і, ж. (спец.).

Густы клейкі сок некаторых раслін, які выкарыстоўваецца ў тэхніцы і медыцыне.

|| прым. каме́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

камі́чны, -ая, -ае.

1. гл. камедыя.

2. Які выклікае смех, забаўны.

К. сюжэт.

К. выгляд.

|| наз. камі́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наво́й, -я, мн. -і, -яў, м. (спец.).

Валік у кроснах, на які навіваюцца ніткі асновы.

|| прым. наво́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надгарта́ннік, -а, мн. -і, -аў, м.

Тонкі доўгі храсток, які дапамагае закрываць гартань пры ядзе.

|| прым. надгарта́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наі́ўны, -ая, -ае.

Прастадушны, які не набыў, не мае жыццёвага вопыту.

Н. хлопец.

Наіўнае пытанне.

|| наз. наі́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неахво́чы, -ая, -ае.

Які не мае жадання рабіць што-н., не выказвае ахвоты да чаго-н.

Н. да вучобы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нязве́даны, -ая, -ае.

Які не даследавалі, не вывучылі раней; зусім незнаёмы.

Н. край.

Нязведанае пачуццё.

|| наз. нязве́данасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нязно́сны, -ая, -ае.

Такі, што перавышае цярпенне, які пераносіцца з цяжкасцю.

Н. боль.

Нязносныя пакуты.

|| наз. нязно́снасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нясце́рпны, -ая, -ае.

Такі, які цяжка, нельга цярпець, невыносны.

Нясцерпная спёка.

Нясцерпна (прысл.) баліць зуб.

|| наз. нясце́рпнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пава́жлівы, -ая, -ае.

Які адносіцца да каго-н. з павагай.

П. сын.

Паважліва (прысл.) аднесціся.

|| наз. пава́жлівасць, -і, ж.