фу́кнуць 1, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм.

1. Дзьмухнуць. Чарнавус цяжка апусціўся на лаўку, выняў з кішэні кніжачку тонкай паперы, фукнуў на яе. Кулакоўскі.

2. Хутка зрабіць што‑н. — Давайце малаціць, а то есці хочацца, — увайшла Волька. — А, прагаладалася!.. Вось зараз як фукнем, дык і ўсё будзе, — паабяцаў Тодар. Крапіва.

фу́кнуць 2, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм. Зняць у праціўніка з дошкі шашку пры яго недаглядзе ў гульні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́разаць, -ражу, -ражаш, -ража; вы́ражы і вы́раж; -разаны; зак.

1. што. Выняць, выдаліць або зрабіць што-н. рэзаннем.

В. пухліну.

В. што-н. з паперы.

2. што. Зрабіць, начарціць чым-н. рэжучым, вострым.

В. літару на дошцы.

3. што. Вырабіць разьбой.

В. лыжку.

4. што. Зрэзаць, адрэзаць для якой-н. патрэбы.

В. лазіну.

5. каго-што. Вынішчыць разнёй або загрызці ўсіх, многіх (пра ваўкоў).

Ваўкі выразалі статак авечак.

Бандыты выразалі ўсю сям’ю.

|| незак. выраза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і вырэ́зваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. выраза́нне, -я, н., вырэ́званне, -я, н. (да 1—4 знач.) і вы́разка, -і, ДМ -зцы, ж. (да 1—4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адступі́ць, -туплю́, -ту́піш, -ту́піць; зак.

1. Адысці, аддаліцца ад каго-, чаго-н.

А. улева на два крокі.

2. Адысці назад пад націскам праціўніка.

Адступілі з баямі.

А. перад цяжкасцямі (перан.).

3. ад каго. Перанесці ўвагу з асноўнага на другараднае.

Аўтар адступіў ад тэмы.

4. ад чаго. Перастаць прытрымлівацца чаго-н.

А. ад старых звычаяў.

5. ад чаго. Зрабіць водступ на паперы, пішучы ці друкуючы што-н.

А. ад краю.

6. ад чаго і без дап. Адмовіцца ад свайго намеру, сваіх планаў.

Ён не а. ад свайго.

7. Паменшыцца; адлегчы; спасці (разм.).

Мароз адступіў.

Хвароба адступіла (перан.).

|| незак. адступа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. адступле́нне, -я, н. (да 2—4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скру́так, ‑тка, м.

1. Прадмет, згорнуты, скручаны трубкай; рулон. Скрутак сукна. Скрутак ватманскай паперы. □ [Цярэшка] паддаваў на плечы мяхі, насіў доўгія скруткі дываноў. Грахоўскі. Сяргей кідаў работу і насіў на воз скруткі толю, скрынкі з цвікамі, хамуты, атосы. Адамчык. [Паходня] ўявіў Марынку ў яе пакоі, столік, завалены кнігамі, сшыткамі, скруткамі чарцяжоў. Хадкевіч. // Прадмет, звіты, скручаны колцам. Да хаты збочыла з шашы яшчэ адна грузавая машына са скруткамі калючага дроту. Хомчанка. Большы брат згатаваў добры абед, нават два скруткі каўбасы на стол палажыў. Якімовіч. Андрэй, узлёгшы на самую высокую яліну, увесь вечар паліў, начапіўшы на доўгую палку, скруткі бяросты. Скрыпка. // перан. Пра тое, што падобна на скрутак (скруткі). Дровы гарэлі кепска. Са шчылін .. выпаўзалі скруткі дыму. Савіцкі.

2. Прадмет або некалькі прадметаў, загорнутых у паперу, тканіну і пад.; пакунак. Мама разгортвае скрутак і ўсё, што ў ім ёсць, раскладвае на паперы. Брыль. // Наогул скручаныя або звязаныя разам прадметы; клунак. На .. [муле] высока сядзіць на нейкіх скрутках і мяшках жанчына. В. Вольскі. З-пад .. [ложкаў] віднеліся дошкі, скруткі вопраткі. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нашто́ нареч. (для чего) заче́м; (к чему — ещё) чего́; (для чего — ещё) куда́;

н. мне гавары́ць няпра́ўду? — заче́м (чего́) мне говори́ть непра́вду?;

н. яму́ ўсё гэ́та патрэ́бна? — заче́м ему́ всё э́то ну́жно?;

н. табе́ сто́лькі папе́ры? — заче́м (куда́) тебе́ сто́лько бума́ги?

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

забы́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад забыць.

2. у знач. прым. Які не захаваўся ў памяці. Калісь вясной — такой забытай, даўняй — Надсеклі клён, каб сок салодкі даў ён. Чарнушэвіч.

3. у знач. прым. Пакінуты без увагі; закінуты. Цяпер .. [цэркаўка] стаяла адзінокая, закінутая, забытая. Колас.

4. у знач. прым. Незнарок, па няўважлівасці пакінуты дзе‑н. Па падлозе рассыпаны былі падраныя паперы, а на стале ляжаў грудок кніг — можа забытых, а можа наўмысля пакінутых тут. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэзалю́цыя, ‑і, ж.

1. Рашэнне, пастанова з’езда, схода і пад. На нарадах і сходах .. [Івана Іванавіча] абавязкова выбіралі ў камісію па падрыхтоўцы праекта рэвалюцыі. Карпюк. На шматлікіх мітынгах і сходах працоўных выносіліся рэвалюцыі, якія ўхвалялі абвяшчэнне рэспублікі. «Полымя».

2. Пісьмовае распараджэнне службовай асобы на дзелавой паперы. [Гарлахвацкі:] Напішыце маленькую заяўку, а я палажу рэвалюцыю, каб вам прыбавілі зарплаты. Крапіва. На заяве была напісана рэвалюцыя: «Даць разлік». Кажуць, што Леўкін аж спалатнеў, калі ўбачыў гэтую рэвалюцыю. Дадзіёмаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сурвэ́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Невялікі (звычайна квадратны) кавалак тканіны або паперы, якім карыстаюцца для засцеражэння вопраткі ў час яды, у цырульнях і пад. Начальнік сядзіць за сталом.., падаткнуўшы пад бараду белую сурвэтку. Сачанка. Цырульнік змахвае сурвэткай рэшткі пены і шыпіць пульверызатарам. Каршукоў.

2. Абрус (звычайна невялікіх памераў), якім накрываюць стол. Палавічкі на падлозе, засланы бялюткай сурвэткай стол — усё тут было сціпла і разам з тым акуратна. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

А́ркуш1 ’ліст паперы, шкла, бляхі’ (БРС), аркгушъ, аргушъ (Нас.). Укр. а́ркуш, рус. дыял. арку́ш, польск. arkusz ’тс’. Ст.-бел., ст.-укр. аркушъ з XVI ст., як і польскае. Канчатковая крыніца лац. arcus ’дуга’, адкуль — ’сагнуты ліст’ (Вясноў, Бел. лекс., 35) праз польскую ў беларускую. Памылкова сцвярджэнне, быццам аркуш увайшло ў беларускую мову ў пачатку XX ст. (Гіст. лекс., 259) не толькі таму, што слова ўстойліва адзначаецца ў старабеларускай мове і дыялектах, але і таму, што яно фіксуецца ў слоўніках XIX ст. (Шпіл., Мядзв.); ніякіх падстаў для паўторнага запазычання гэтага слова не было.

А́ркуш2 ’пасхальны артас’, г. зн. ’пасвячоны хлеб’ (Мядзв.). Укр. дыял. а́ркуш ’тс’. Форма аркуш вынікла як скажэнне артус (гл.), магчыма, не без уплыву аркуш1. Гл. артус.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стапа́ ‘адзінка падліку пісчай паперы, роўная 1000 лістоў’ (ТСБМ), stapá або stupień ‘ступня’ (Пятк. 2). Параўн. укр. стопа́ ‘ступня; стос’, рус. стопа́ ‘ступня; старая мера’, стараж.-рус. стопа ‘ступня, падэшва нагі; крок’, польск. stopa ‘ступня, мера даўжыні’, чэш. stopa ‘тс’, славац. stopa ‘тс’, в.-луж. stopa ‘нага, след нагі, крок; мера’, н.-луж. stopa ‘тс’, серб.-харв. сто̀па ‘ступня, след, крок; мера’, славен. stópa ‘крок, след, ступня’, балг. стъпа́ло ‘ступня’, стъпка ‘крок’, макед. стапало ‘ступня’, станка ‘крок, мера’, ст.-слав. стопа ‘след, ступня, крок’. Прасл. *stopa ‘падэшва (нагі), след (нагі)’; якое з’яўляецца аддзеяслоўным назоўнікам ад незахаванага прасл. *stepti (гл. ступіць) з чаргаваннем e/o; Борысь, 578; гл. яшчэ Фасмер, 3, 766–767 з аглядам літ-ры; ЕСУМ, 5, 426–427.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)