та́мбур¹, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Прыбудова каля ўваходных дзвярэй, якая засцерагае ад пападання ў памяшканне халоднага паветра.
2. Закрытая пляцоўка пасажырскага чыгуначнага вагона.
3. Цыліндрычная або шматгранная верхняя частка будынка, якая падтрымлівае купал (спец.).
|| прым. та́мбурны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
садо́к², -дка́, мн. -дкі́, -дко́ў, м.
1. Штучны вадаём для развядзення рыбы; прыстасаванне для трымання злоўленай жывой рыбы.
2. Памяшканне (клетка, вадаём і пад.) для развядзення і трымання жывёл.
Гусіны с.
С. для рыбы.
|| прым. садко́вы, -ая, -ае.
Садковая рыба.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Ку́брык ’жыллёвае памяшканне на караблі для каманды’ (ТСБМ). Запазычанне праз рус. кубрик з гал. koebrug ’ніжняя палуба’ (Фасмер, 2, 396–397).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Парня́ ’памяшканне з печчу, дзе гнуць абады, дугі’ (ТС). Да па́рыць < па́ра 1 з суф. ‑ня (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 59).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
барака́мера, ‑ы, ж.
Спец. Герметычна закрытае памяшканне, у якім штучна зменьваецца ціск паветра і даследуецца ўплыў вышыні і змененага газавага асяроддзя на арганізм чалавека.
[Грэч. baros — цяжар і camera — пакой.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ацяплі́ць, ацяплю, ацепліш, ацепліць; зак., што.
1. Абагрэць (памяшканне) з дапамогай печаў або спецыяльных прыстасаванняў. Ацяпліць кватэру.
2. Агледзець, зрабіць цёплым; уцяпліць. Ацяпліць кароўнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кулуа́ры, ‑аў; адз. кулуар, ‑а, м.
Памяшканне (бакавая зала, калідоры) у парламенце, тэатры, якое служыць для адпачынку, неафіцыйных сустрэч, абмену думкамі. Гутаркі ў кулуарах.
[Фр. couloir — калідор.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пі́льня, ‑і, ж.
Спецыяльнае памяшканне для механічнай распілоўкі лесу. Дзесьці тут, у балотах, на лясістым грудзе стаяла дробная пільня, саматужная і вельмі няспраўная. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кіно́ ’від мастацтва і памяшканне для яго дэманстрацыі’ (ТСБМ). Праз рус. кино з ням. Kino (скарочаная форма Kinematograph) (Трубачоў, Дополн., 2, 234).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пся́рня ’асобнае памяшканне для сабак’; ’сабакі, мноства сабак’ (Нас., Байк. і Некр.; мсцісл., З нар. сл.; ТСБМ, ТС). З польск. psiarnia ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)