вы́дзеліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.
1. Выйшаўшы са складу чаго‑н., адасобіцца, стаць самастойным. Выдзеліцца з абшчыны.
2. Вылучыцца якім‑н. чынам сярод іншых. Выдзеліцца сваімі здольнасцямі. □ З усіх галасоў выдзеліўся густы і моцны, як заводскі гудок, бас параненага з павязкай на галаве. Мележ.
3. Выйсці, выступіць на паверхню (з арганізма, са складанага саставу).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абцяка́ць, ‑ае; незак., што.
1. Агінаць, абыходзіць што‑н. у сваім цячэнні. Вада з абодвух бакоў абцякала камень. □ Моцны вецер б’е ў твар, з сілай абцякае цела. Шынклер. // Абходзіць, аб’язджаць, абмінаючы каго‑, што‑н. Абцякаючы фурманкі, статак авечак імчаўся па дарозе.
2. Разм. Сцякаць з чаго‑н. мокрага (пра вадкасць). З бялізны абцякала вада.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
несусве́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які здзіўляе сваёй недарэчнасцю, бязглуздзіцай. Вера са страхам пазірала за Любкай, адчуваючы, што тая нагаворыць несусветнага глупства. Лынькоў. Несусветная мешаніна цытат, лозунгаў, фраз, чутых ад лектараў і дакладчыкаў, запаўняла Верыну галаву. Асіпенка.
2. Вельмі моцны ў сваім праяўленні, незвычайны. Несусветная гарачыня. □ Марына Паўлаўна стала ў парозе, ашаломленая несусветным Галілеевым гармідарам. Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
схаце́ць, схачу, схочаш, схоча; зак.
Разм. Выявіць ахвоту, жаданне; захацець. «І чаму ён — вось пытанне, — Ганна думала не раз, — І ў апошні той наш час, У той мілы час спаткання, Не схацеў зайсці да нас?» Колас. Я .. сказала, што гэткі доўгі і моцны сон Марынкі мяне трывожыць. Бацька не схацеў нават слухаць мяне. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эсе́нцыя, ‑і, ж.
1. Канцэнтраваны раствор або моцны настой якога‑н. лятучага рэчыва, які ўжываецца ў харчовай, фармацэўтычнай і парфумернай прамысловасці. Воцатная эсенцыя. □ У будцы прыемна пахне грушавай эсенцыяй; на паліцах.. ляжаць каробкі з часткамі карціны, якую толькі паўгадзіны таму назад прывезлі ў калгас. Стаховіч.
2. перан. Сутнасць чаго‑н.; квінтэсенцыя. Эсенцыя пытанняў. Эсенцыя фактаў.
[Ад лац. essentia — сутнасць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Выно́сны ’прамы, высокі (аб дзераве)’ (БРС, Клім.), выно́сісты, выно́слівы ’высокі, тонкі’ (Мат. Гом.). Рус. выносно́й ’моцны, трывалы; ураджайны (год)’, чэш. vznešený ’ўзняты, знатны’, дыял. výnosný ’багаты, радавіты’. Утварэнне ад выносіць з суф. ‑н‑; параўн. таксама ўкр. вино́ситися ’падымацца, узнімацца, узносіцца’ (Гл. Махэк₂, 396).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Брыта́н ’сабака англійскай пароды’, ’таўсцяк’ (Нас.), чалавек моцнага складу’ (Клім.). Параўн. укр. брита́н ’бульдог, парода вялікіх сабак’. Усё гэта запазычанне з польск. brytan ’сабака’ (першапачаткова ’брытанскі, англійскі сабака’, гл. Брукнер, 43). Адсюль пераносна ’таўсцяк, моцны чалавек’, гл. Кюнэ, Poln., 46. Параўн. брысь 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Салі́дны ’моцны, добра зроблены’, ’які вылучаецца грунтоўнасцю, глыбінёй, сур’ёзнасцю’, ’важны, паважны, самастойны (пра чалавека)’ (ТСБМ), салі́нны ’мажны’ (навагр., Сл. ПЗБ). Рус. соли́дный ’тс’, позняе запазычанне з франц. solide ’пэўны’ ад лац. solidus ’шчыльны, суцэльны, цвёрды’ (Фасмер, 3, 710). Беларускае слова з рускай мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Свяржывы ‘?’: (бульба) падобная па скараспелку, але дужа свяржывая (Полымя, 1999, № 12, 131). Няясна; магчыма, звязана з рус. сверёжий, свярёжий ‘бойкі; моцны’, адносна паходжання якога выказваюцца розныя думкі, гл. Фасмер, 3, 574 (кантамінацыя свежий и тверёзый); Этим. иссл., 1978 (вытворнае ад *verti ці *verzti).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Труі́зм ‘агульнавядомая, заезджаная, збітая ісціна’ (ТСБМ). Праз рускую ці польскую мову з англ. truism ‘тс’, якое ад англ. true ‘правільны’ < ст.-англ. trēowe ‘верны, надзейны’, суадноснага са ст.-н.-ням. triuwi ‘тс’, літ. drū́tas ‘моцны’, роднасным прасл. *dervo ‘дрэва’ (ЕСУМ, 5, 662).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)