Пу́ся ’дрэнны чалавек’ (хоцім., Мат. Маг.). Няясна; магчыма, звязана з літ. pusė ’палавіна’, pusėtinas ’звычайны, пасрэдны’, да семантыкі параўн. нічогі ’ніякі, дрэнны’ (гл.); параўн. таксама рус. дыял. пу́тя ’разгублены чалавек’, што, магчыма, звязана з пу́тька ’індык’, параўн. драг. пу́тя (дзіцячае) ’курыца’ (тады пу́ся < пу́ця, як кося ’конік’ і інш. дзіцячыя словы са “спешчанай” палаталізацыяй).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вако́рак ’шынка’ (Мат. Гом.). З рус. окорок ’тс’; магчыма, аднак, што гэта слова ўласнабеларускае; параўн. Фасмер, 3, 130.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́шнік ’навушнік’ (Байк. і Некр., Гарэц.). Магчыма, наватвор 20‑х гадоў ад ву́ха, вушны́ для перакладу рус. наушник.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лахо́нікі (мн.) ’булачкі з бульбы і грэцкай мукі’ (петр., Шатал.). Няясна. Магчыма, сапсаванае лакомікі ’нешта смачнае’ (< рус. лакомки).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віпціннік ’вінаграднік, гароднінны сад’ (Нас., гіст.). Няясна. Магчыма, звязана з. літ. vìpti ’крывіцца, адтапырвацца’, ст.-прус. wipis ’галіна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гу́ма гумка ’гума’ (БРС). Укр. гума. Магчыма, з польск. guma ’тс’. Паводле Брукнера (163), польск. з лац. (?) gummi.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́стлыш ’вада пад снегам’ (Касп.). Няясна, магчыма, ад насцілаць ’падсцілаць, рассцілаць’, параўн. рус. настлище ’лён, расселены на сцелішчы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Насэ́нтарыць ’накласці, напакаваць надта многа’ (Сцяц., Сцяшк. Сл.). Няясна; магчыма, іранічнае ўтварэнне ад выдуманага кораня з «польскай» назалізацыяй.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́тмыч ’дагары’ (Мат. Маг.), параўн. рус. натмачь ’наводмаш’, засучить на́тмачь (’угору’?). Магчыма, да мы́каць ’смыкаць’ (*на‑от‑мыч).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аслянец: «Аслянцы старцы, Чаго вы спазьнились» (Рам.). Магчыма, ад назвы в. Аслянка на Мсціслаўшчыне ці памылка замест асляпцы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)