Сы́паць ’прымушаць падаць што-небудзь сыпкае ці дробнае’, ’трусіць, церушыць’, ’ісці, падаць (пра снег, дождж)’ (ТСБМ, Некр. і Байк., ТС, Бяльк., Сл. ПЗБ; ашм., Стан., Растарг.), ’пасыпаць’ (Сл. ПЗБ), ’ліць, наліваць’ (брагін., мін., Цыхун, вусн. паведамл.; Растарг.): сып воду (КСП), ’ставіць сетку’ (калінк., Арх. ГУ), ’страляць’ (гарад., Нар. ск.), сы́пацца ’падаць уніз (пра што-небудзь дробнае)’, ’здыхаць, прападаць’ (ТС), ’ліцца (пра слёзы)’ (Ян.), ’часта нараджацца’ (Юрч. Вытв.), сыпаце́ць ’ляцець; шугаць’ (Сл. ПЗБ). Укр. си́пати ’сыпаць; ліць’, рус. сы́пать ’сыпаць’, ц.-слав. сыпати, польск. sypać ’сыпаць’, дыял.ліць’, в.-луж. sypać, н.-луж. sypaś, чэш. sypati, славац. sypať, серб.-харв. си̏пати ’сыпаць, ліць’, славен. sípati ’сыпаць’, балг. си́пвам ’сыпаць, ліць’, макед. сипе ’тс’, ст.-слав. сыпати ’сыпаць’. Прасл. *sypati ’сыпаць’; іншая ступень чаргавання: стараж.-рус. сути, съпу ’сыпаць’, ст.-слав. соути, съпѫ ’тс’. Славянскае слова роднаснае літ. sùpti, supù ’калыхаць, люляць’, ітэратыў sūpúoti, ст.-прус. suppis ’насып’, лац. supō, ‑āre ’кідаць’ (гл. Траўтман, 293; Мюленбах-Эндзелін, 3, 1124; Фасмер, 3, 818; Шустар-Шэўц, 1400–1401; Махэк₂, 543; ЕСУМ, 5, 240–241. Борысь (590) *sypati разглядае як мнагакратны дзеяслоў ад прасл. *suti, *sъpǫ ’сыпаць’, параўн. яшчэ ст.-польск. suć, suję, каш. sëc, sëją ’сыпаць’, ст.-чэш. souti, suji ’тс’, славен. súti, spém ’тс’, якія сумесна з пазаславянскімі адпаведнікамі ўзыходзяць да і.-е. *su̯ep‑ з магчымым першасным значэннем ’рухацца туды і назад, трэсці’, адкуль у семантыцы славянскага слова рэшткі гэтага значэння ’хутка бегчы, ісці, рухацца’; гл. таксама Бязлай, 3, 344; SEK, 4, 261. Аб’яднанне значэнняў ’сыпаць’ і ’ліць’ трактуецца як іншамоўны ўплыў, параўн., напрыклад, Зінкявічус (Балта-слав. иссл. 1983, 28) адносна польск. дыял. sypać ’сыпаць’ і ’ліць’ пры літ. pílti, якое мае абодва значэнні (гл. яшчэ раней Кудзіноўскі, ABSl, 1, 225); параўн. таксама літ. seikė́ti ’вымяраць сыпкія і вадкія рэчывы’ (Буга, Rinkt., 2, 562). Больш падрабязна гл. Бланар, Зб. Дорулі, 76–83 (тут побач з іншамоўным уплывам дапускаецца і ўнутрымоўнае семантычнае развіццё).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абвя́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; заг. абвяль; зак., што.

Падсушыць на сонцы або на ветры якія‑н. харчовыя прадукты (мяса, рыбу і пад.) з мэтай іх захавання. Абвяліць рыбу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

імглі́ць, ліць; незак.

Ісці, падаць вельмі дробнымі частымі каплямі (пра дождж); імжэць. Дробны дожджык бесперастанку, Як скрозь сіта, ўсё імгліць. Колас. / у безас. ужыв. На дварэ пачало імгліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нацурбоніць экспр. ’наліць’ (Нас.). Да цурбоніцьліць’, паводле Насовіча, ад гукапераймальнага цуррр!, што перадае гук ад вадкасці, што паволі льецца струменьчыкам (Нас., 691), гл. цурком, цурок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыска́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Абл. У выразе: прыскаліць вочы (вока) — прыжмурыцца. Гантман прыскаліў вока, быццам прыгадваючы, якая б магла быць такая сума, што дасталася Цітковаму брату. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суту́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак., што.

Рабіць сутулаватым; горбіць. Чалавек ён быў яшчэ не стары.., але хадзіў заўсёды квола, па-старэчаму; і ходзячы, і стоячы, сутуліў шырокую .. спіну. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шкліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак., што.

Прымацоўваць, устаўляць шкло ў што‑н. Шкліць вокны. / у перан. ужыв. У лагчыне стаялі лужыны каламутнае вады. Ночы шклілі іх тонкім лядком. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адлі́ць¹, адалью́, адалье́ш, адалье́; адальём, адальяце́, адалью́ць і адлію́, адліе́ш, адліе́; адліём, адліяце́, адлію́ць; адліў, адліла́, адліло́; адлі́; адліты; зак.

1. што і чаго. Выліць частку вадкасці з чаго-н.

А. літр малака.

А. вады з вядра.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адхлынуць (пра кроў).

Кроў адліла ад твару.

3. каго. Абліўшы вадой, прывесці каго-н. да прытомнасці (разм.).

А. хворага халоднай вадой.

4. Ліць, ісці на працягу якога-н. часу (пра дождж); скончыць ліць.

Цэлы тыдзень адлілі дажджы.

|| незак. адліва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1—3 знач.).

|| наз. адліва́нне, -я, н. (да 1—3 знач.) і адлі́ў, -ліву, м. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

накрэ́сліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак.

1. чаго. Крэслячы, правесці шмат ліній; закрэсліць у многіх месцах.

2. што. Зрабіць накід (плана, схемы і пад.).

Н. чарцёж.

3. што і чаго. Напісаць (разм.).

Н. сказ у сшытку.

4. перан., што. Намеціць, вызначыць на будучае; прадказаць.

Н. шлях развіцця будучага прадпрыемства.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перасі́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак.

1. каго-што. Перамагчы, пераадолець.

П. праціўніка і паваліць.

Плыўцы перасілілі цячэнне.

2. перан., каго-што. Пераадолець якое-н. пачуццё, адчуванне, жаданне і пад.

П. страх.

П. сябе.

3. каго. Змучыць, надарваць, прымушаючы празмерна напружвацца.

П. каня.

|| незак. перасі́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)